Беларуская асацыяцыя журналістаў
Белару́ская асацыя́цыя журналі́стаў — грамадскае аб’яднанне журналістаў Беларусі. Аб’ядноўвае людзей, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. Дзейнічае з восені 1995 года. У 1999 і 2006 гадах асацыяцыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Асноўныя мэты дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі. 27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў БАЖ, а 28 лютага 2023 года КДБ прызнаў асацыяцыю экстрэмісцкім фарміраваннем.
Беларуская асацыяцыя журналістаў | |
---|---|
Тып | прафесійнае грамадскае аб'яднанне |
Год заснавання | 16 верасня 1995 |
Размяшчэнне | 220004, Мінск, вул. Кальварыйская, 16 офіс 265 (4 паверх) |
Ключавыя фігуры | Андрэй Бастунец |
Сфера дзейнасці | забеспячэнне свабоды слова |
Колькасць членаў | 1100 журналістаў (2013) |
Вэб-сайт | www.baj.by |
Дзейнасць
правіцьСтанам на 19 мая 2009 года налічвала 1157 членаў[1]. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску мае 6 рэгіянальных філіялаў. З 1997 года — асацыяваны член Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Арганізацыі-партнёры: «Рэпарцёры без межаў», «Артыкул 19 », «Камітэт абароны журналістаў», Еўрапейскі цэнтр журналістыкі, Літоўскі саюз журналістаў, Швецкі інстытут, Дацкі саюз журналістаў, Нарвежскі саюз журналістаў, фонд Фрыдрыха Эберта і іншыя.
Пераслед
правіцьПадчас пратэстаў 2020—2021 гадоў на Беларусі БАЖ разам з «Рэпарцёрамі без межаў» збірала звесткі, якія паказалі, што Беларусь была самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў у 2020 годзе[2]. Асацыяцыя таксама аказвала юрыдычную падтрымку журналістам, якіх пераследуюць, хаця сама неаднаразова станавілася суб’ектам рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі[3]. 16 лютага 2021 года міліцыя затрымала старшыню асацыяцыі Андрэя Бастунца, яшчэ некалькіх чальцоў і журналістаў-фрылансераў падчас ператрусаў іх дамоў і офіса БАЖ. Міліцыя таксама канфіскавала смартфоны, кампутары, грошы і файлы з асабістай інфармацыяй пра сябраў БАЖ. Камітэт абароны журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў асудзілі арышты[4][5]. Праз тры дні ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 43 беларускіх чыноўнікаў за падрыў дэмакратыі ў краіне, у тым ліку і за рэйд на БАЖ[6].
21 ліпеня 2021 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь позву па ліквідацыі арганізацыі «ў сувязі з непрыняццем мер па ліквідацыі парушэнняў з боку БАЖ і паўторным (пасля вынесенага пісьмовага папярэджання) парушэннем заканадаўства». 27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў»[7]. Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды ліквідацыі БАЖ, назваўшы рашэнне беларускіх уладаў «пародыяй на справядлівасць»[8].
Старшыні
правіць- Жанна Літвіна — да 25 красавіка 2015 года
- Андрэй Бастунец — з 25 красавіка 2015 года[9]
Узнагароды і прэміі
правіць- Прэмія «Залатое пяро свабоды » (2003)[10];
- Прэмія «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава (2004);
- Прэмія Свабоды Атлантычнага савета (2011)[11];
- Прэмія Канады і Велікабрытаніі за свабоду СМІ (2020)[12],
- Прэмія імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Усходняй Еўропы » (2021)[13].
Літаратура
правіць- Бубен С. С., Процька Т. С. Правы чалавека : дапаможнік для настаўнікаў [беларуская і руская]. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 366 с. — 9 000 экз. — ISBN 985-458-020-2.
Зноскі
- ↑ Каравянкова, Таццяна. «Аддаваць» медыясферу ўлады не маюць намеру(недаступная спасылка). БелаПАН (25 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 18 красавіка 2017.
- ↑ Belarus was Europe's most dangerous country for journalists in 2020, data shows Access to the comments (англ.). Euronews (29 снежня 2020).
- ↑ Journalism in Belarus: 'Like walking through a minefield' (англ.). Deutsche Welle (26 лістапада 2020).
- ↑ Belarusian authorities raid Belarusian Association of Journalists headquarters, journalists’ homes (англ.). Камітэт абароны журналістаў (16 лютага 2021).
- ↑ Belarus: Belarusian Association of Journalists under attack (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародная федэрацыя журналістаў (16 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 13 сакавіка 2021.
- ↑ U.S. Imposes Visa Restrictions On 43 Belarusians For 'Undermining Democracy' (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (19 лютага 2021).
- ↑ Суд ликвидировал Белорусскую ассоциацию журналистов (руск.). Інтэрфакс (27 жніўня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ Европейская и Международная федерации журналистов раскритиковали ликвидацию БАЖ (руск.). Политринг (29 жніўня 2021). Праверана 25 верасня 2021.
- ↑ На старшыню БАЖ абраны Андрэй Бастунец, Радыё Свабода, 25.04.2015
- ↑ Weissrussischer Journalistenverband ausgezeichnet. (ням.). Neue Zürcher Zeitung (13 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 13 сакавіка 2021.
- ↑ Freedom Awards . Атлантычны савет .
- ↑ United Kingdom and Canada announce recipient of first Media Freedom Award (англ.). gov.uk . Праверана 16 лістапада 2020.
- ↑ Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх