«Інтэрфакс» — расійскае прыватнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў часы СССР у ліпені 1989 года. 10 красавіка 1994 года агенцтва стварыла падраздзяленне ў Беларусі, якое ў 2009 годзе налічвала больш за 70 супрацоўнікаў[2].

Інтэрфакс
Interfax Logo.svg
Лагатып кампаніі
Уладальнік Міхаіл Камісар (50 %),
Рэнат Абдулін (16 %),
Андрэй Мартынаў (16 %),
Вячаслаў Церахаў (16 %),
Алена Калеснікава (2 %).
Штатныя карэспандэнты болей 600[1]
Дата заснавання верасень 1989 года
Мова руская, англійская, нямецкая, казахская, азербайджанская
Галоўны офіс Flag of Russia.svg Расія, Масква, 127006, 1-я Цвярская-Ямская вул., 2
Вэб-сайт interfax.ru

СтруктураПравіць

У склад агенцтва ўваходзяць галіновыя службы «Інтэрфакс-АВН», «Інтэрфакс-АГІ», «Інтэрфакс-АКІ», «Інтэрфакс-АНІ», «Інтэрфакс-АФІ», «Інтэрфакс-Дылінг», «Інтэрфакс-Тэлеком». Агенцтва мае падраздзяленні ў 7 з 8 федэральных акруг Расіі, акрамя Паўночна-Каўказскай. Таксама мае падраздзяленні ў такіх краінах, як Азербайджан, Англія, Беларусь, ЗША, Казахстан, Кітай, Германія, Польшча, Украіна.

Паводле паведамленняў СМІ ў красавіку 2007 года інфармацыйная група «Interfax» набыла 90% акцый інфармагенцтва «Финмаркет». Па інфармацыі «Газета.Ru», кампанію пачалі рыхтаваць да продажу яшчэ ў 2006 годзе, для чаго была праведзеная ацэнка бізнесу. Па выніках гэтай ацэнкі кошт «Финмаркет» склаў парадку 7 мільёнаў долараў ЗША. Аднак і «Interfax», і «Финмаркет» сцвярджаюць, што сума пагаднення амаль у два разы менш за гэтую лічбу.[3]

Зноскі

  1. Навіны Архівавана 30 лістапада 2015.. — Афіцыйны сайт Групы «Інтэрфакс». (руск.)
  2. Сяргей Воляк. Нашыя калегі з аднаго з вядучых на беларускім мэдыярынку агенцтва «Інтэрфакс» святкуюць 15-гадовы юбілей, Белтэлерадыёкампанія (10 красавіка 2009). Праверана 23 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  3. «Газета.Ru», ««Интерфакс» по дешевке прикупил интернета», 3 красавіка 2007 Архівавана 19 кастрычніка 2008.

СпасылкіПравіць