Казахская мова

цюркская мова кыпчакскай групы

Казахская мова (каз.: қазақ тілі, qazaq tili, قازاق ٴتىلى) — адна з цюркскіх моў. Належыць да кыпчакскай групы. Дзяржаўная мова Казахстана. Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе з’яўляецца дзяржаўнай. У аснове сучаснай літаратурнай казахскай мовы ляжыць паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасці казахскай мовы:

  • адпаведнасць гуку «ш» агульнацюрскаму «ч» (каш замест кач — «уцякаць»);
  • адпаведнасць «c» агульнацюрскаму «ш» (кыс замест кыш — «зіма»);
  • адпаведнасць пачатковага гуку «ж» пачатковым гукам «й» і «ж» у інш. цюрскіх мовах (жол замест ёл або жол — «дарога»);
  • наяўнасць формы дзеепрыметніка сучасна-будучага часу на — атын, (-эцін), (йтын), (-йцін).
Казахская мова
Саманазва қазақ тілі, قازاق ٴتىلى, qazaq tili
Краіны Казахстан, Кітай, Расія, Узбекістан, Манголія, Кыргызстан, Туркменістан, Турцыя і інш.
Афіцыйны статус

Казахстан (дзяржаўная мова)
Расія:

Арганізацыя, якая рэгулюе Міністэрства культуры Казахстана
Агульная колькасць носьбітаў роднай лічаць: 12.7 млн (2020)[2]
5 млн. у іншых краінах
Рэйтынг 87 месца[3]
Статус у бяспецы[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы (спрэчна)

Цюркская галіна
Кыпчакская група
Нагайска-кыпчакская падгрупа
Пісьменнасць кірыліца, арабскі алфавіт, лацінскі алфавіт (гл. Казахскі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 каз 255
ISO 639-1 kk
ISO 639-2 kaz
ISO 639-3 kaz
WALS kaz
Ethnologue kaz
IETF kk
Glottolog kaza1248
Вікіпедыя на гэтай мове

Мова сфармавалася ў 15-16 стст. на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакаў. Літаратурная казахская мова існуе з другой паловы 19 ст. Канчатковая нармалізацыя мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьменнасць да 1930 г. існавала на арабскай, у 19301940 на лацінскай аснове, з 1940 — кірыліца з дадатковымі літарамі. Казахі Кітая, Ірана, Пакістана выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, казахская дыяспара ў Турцыі неафіцыйна выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. У Казахстане ідзе падрыхтоўка да пераводу казахскага алфавіту з кірыліцы на лацініцу.[4]

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Алтай «Аб мовах». Глава I, артыкул 4
  2. The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan Population structure by ethnicity, religion and language, p.251
  3. (англ.) Ethnologue: Statistical Summaries
  4. Казахстан пачынае пераход з кірыліцы на лацінку Архівавана 16 красавіка 2017.

Спасылкі

правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Басты бет казахскай