Генеалагічная класіфікацыя моў
Генеалагічная класіфікацыя моў — вывучэнне і групаванне моў свету (аднясенне да пэўнай групы, сям’і і інш.) на аснове іх падабенства, звязанага з наяўнасцю роднасных сувязей паміж імі.
Тэарэтычныя асновы
правіцьРоднасныя сувязі абумоўлены тым, што мовы пэўнай групы або сям’і ўтвараюцца з адной мовы-асновы (прамовы) шляхам яе распадзення. Прамова — гэта рэальная мова, якая некалі існавала і якую нельга аднавіць поўнасцю, але можна рэканструяваць яе фанетыку, граматыку і лексіку. Рэканструкцыя адбываецца шляхам супастаўлення роднасных моў на падставе параўнальна-гістарычнага метаду. Найбольш дакладны матэрыял дае параўнанне граматычнай структуры, што тлумачыцца абмежаванасцю набору граматычных значэнняў у мовах свету і іх устойлівасцю ў адносінах да змянення, а таксама тым, пгго словазмяняльныя формы амаль не запазычваюцца. Больш складанае выкарыстанне лексічных адпаведнасцей паміж мовамі: вялікая колькасць супадзенняў на гэтым узроўні тлумачыцца запазычаннямі (напр., беларускае «бурбалка» < літ.: burbulas). Для лексікалагічных параўнанняў бяруць словы, якія гістарычна належаць да эпохі прамовы: назвы роднасці і сваяцтва, некаторых жывёл, раслін, прылад працы, частак цела, некаторыя невытворныя займеннікі і інш. Важную ролю адыгрывае і гукавое афармленне таго, што параўноўваецца. Самы надзейны крытэрый роднасці моў — частковыя супадзенне і разыходжанне гукавой абалонкі пры ўмове рэгулярных гукавых адпаведнасцей і ўліку фанетычных законаў кожнай мовы. Напрыклад, лац.: ferunt адпавядае рускаму «берут», што пацвярджаецца рэгулярным узнікненнем рускага «б» замест лацінскага «f» («брат» — frater, «боб» — faba).
Пры генеалагічнай класіфікацыі блізкароднасныя мовы аб’ядноўваюць у падгрупу, потым — групу, сям’ю моў. У свеце налічваецца некалькі тысяч моў. Найбольш вядомыя даведнікі ўключаюць толькі сучасныя (=жывыя і нядаўна вымерлыя) мовы. Паводле Ethnologue такіх 6909[1], а па Рэестру Лінгвасферы [2] — 4994[3].
Сям’я моў — генетычнае моўнае аб’яднанне прыкладна такога жа ўзроўня глыбіні, як індаеўрапейскія мовы, гэта значыць, распалае прыкладна 6-7 тыс. гадоў таму. Некаторыя сем’і, традыцыйна так названыя, на паверку апыняюцца глыбейшымі аб’яднаннямі (напр., аўстранезійскія мовы, кушыцкія мовы). Ніжэй яны мянуюцца надсем’ямі.
Сем’і нярэдка аб’ядноўваюцца ў адзінкі больш высокага ўзроўня — макрасем’і, аднак большасць з іх з’яўляюцца навукова недаказанымі і/ці непрызнанымі большасцю лінгвістаў. Як дакладныя можна разглядаць толькі гіпотэзы аб існаванні настратычнай і афразійскай макрасям’і.
Некаторыя мовы лічацца ізаляванымі (ізалят).Гэта значыць, што яны з’яўляюцца аднамоўнымі сем’ямі або застаюцца некласіфікаванымі.
Усяго налічваецца каля 240 моўных сем’яў, больш за 100 ізалятаў і больш 100 некласіфікаваных моў.
Геаграфічная размеркаванне
правіцьЕўразія
правіць- Басконская сям’я {3}
- Індаеўрапейская сям’я {449}
Наступныя 2 сям’і звычайна называюцца каўказскімі мовамі (негенетычнае аб’яднанне):
- Паўночнакаўказская сям’я {34} — не агульнапрынятае адзінства; складаецца з:
- Картвельская сям’я {6}
- Уральская сям’я {39}
- Алтайская сям’я {79} — прызнаная не ўсімі даследчыкамі. Звычайна ўключае:
але ў максімальным варыянце таксама:
- Дравідыйская сям’я {66}
- Бурушаскі мова (ізалят) {1}
Наступныя 5 сем’яў умоўна называюцца «Палеаазіяцкімі мовамі» (негенетычнае аб’яднанне):
- Енісейская сям’я {2}
- Юкагір(а-чуван)ская сям’я {2}
- Чукоцка-камчацкая сям’я {5}
- Ніўхская мова (ізалят) {1}
- Айнская сям’я † {3}
- Сіна-тыбецкая сям’я {363}
- тая-кадайская сям’я {70}
- Мяо-яо сям’я {22}
- Аўстраазіяцкая надсям’я
- Уласна аўстраазіяцкая сям’я {163}, у тым ліку в’етнамская мова
- Нікабарская сям’я {6}
- Аўстранезійская надсям’я {1268}
- Андаманская сям’я {13}
Старажытныя мовы і сем’і:
- Тырэнская сям’я {2} † (уклч. этруская мова)
- Хурыта-урарцкая сям’я † {2}
- Шумерская мова (ізалят) † {1}
- Эламская мова (ізалят) † {1}
- Некласіфікаваныя мовы {12} — іберская мова †, кіпра-мінойская мова †, этэакрыцкая мова †, хацкая мова †, касіцкая мова † і іншыя рэліктавыя мовы Заходняй Еўразіі.
Афрыка і Паўднёва-заходняя Азія
правіцьМовы Афрыкі традыцыйна аб’ядноўваюцца ў 4 «макрасям’і». Сваяцтва не ўсіх з іх даказана, аднак яны шырока выкарыстоўваюцца для зручнасці.
- Семіцкая сям’я {77}
- Бербера-канарская сям’я {26}
- Берберская мова
- Канарская мова (гуанчская)
- Егіпецкая сям’я {5}
- Чадцкая надсям’я {195}
- Цэнтральначадцкая сям’я {86}
- Заходнечадцкая сям’я {73}
- Усходнечадцкая сям’я {36}
- Кушыцкая надсям’я {47}
- Беда'уе мова {1}
- Агаўская сям’я {5}
- Паўдневакушыцкая сям’я {8}
- Усходнекушыцкая сям’я {33}
- Амоцкая надсям’я {28}
- Паўночнаамоцкая сям’я {24}
- Паўднёваамоцкая (ароідная) сям’я {4}
- Кардафанская сям’я {24}
- Мандэ сям’я {68}
- Атлантычная сям’я {64}
- Іджоідная сям’я {10}
- Дагонская сям’я {10}
- Кру сям’я {39}
- Сенуфа сям’я {15}
- Гур сям’я {96}
- Адамава-убангійская сям’я {158}
- Ква сям’я {80}
- Бенуэ-кангалезская сям’я {961}
Ніла-сахарскія мовы {204}
правіць- Сангайская сям’я {9}
- Сахарская сям’я {9}
- Кульяк сям’я {3}
- Мабанская сям’я {9}
- Фур сям’я {3}
- Берта мова {1}
- Кунама мова {1}
- Цэнтральнасуданская сям’я {65}
- Усходнесуданская сям’я {92}
- Гумуз мова (ізалят) {1}
- Каманская сям’я {5}
- Кадуглі сям’я {7}
Кайсанскія мовы {26}
правіць- Кхой (цэнтральнакайсанская) сям’я {8}
- Жу-кві сям’я {17} (паўночнакайсанскія мовы + паўдневакайсанскія мовы)
- Квадзі мова (ізалят) † {1}
- Сандавэ мова (ізалят) {1}
- Хадза мова (ізалят) {1}
- Некласіфікаваныя мовы {8} — мероіцкая мова† і інш.
Акіянія
правіцьПапуаскія мовы {832}
правіцьКласіфікацыя папуаскіх моў з’яўляецца найменш распрацаванай. Традыцыйна (па Вурму) яны дзеляцца на 5 макрасямей (83 сем’і і 14 ізалятаў), 8 асобных сем’яў і 32 ізалята.
- Трансновагвінейская макрасям’я (564 — 47 сем’яў і 8 ізалятаў)
- Заходнепапуаская макрасям’я (26 — 6 сем’яў і 3 ізалята)
- Усходнепапуаская макрасям’я (36 — 5 сем’яў)
- Сепік-раму макрасям’я (104 — 18 сем’яў і 2 ізалята)
- Тарычэлі макрасям’я (48 — 7 сем’яў і 1 ізалят)
- Ско сям’я {7}
- Квамтары сям’я {6}
- Араі сям’я {7}
- Амта-мусіянская сям’я {2}
- Сарэрская сям’я (заліва Сарэра, Гелвінк-бей) {33}
- Усходнечэндравасіхская сям’я {3}
- Баёона-аўбона сям’я {2}
- Ніжне-мамберамская сям’я {2}
Мовы Аўстраліі і Тасманіі
правіць- Аўстралійская макрасям’я {258}, часам называецца сям’ёй, інакш жа ўключае 32 сям’і і ізалята
- Тасманійская сям’я † {5} [заўв 1]
Паўночная Амерыка
правіцьУсе карэнныя мовы Амерыкі, акрамя эскімоска-алеўцкіх, мянуюцца таксама індзейскімі мовамі. Аднак яны (насуперак Грынбергу) не з’яўляюцца генетычным аб’яднаннем.
- Эскімоска-алеўцкая сям’я {11}
- На-деэне сям’я {шмат}
- Хайда мова (ізалят) {1}
- Алгская (алганкіна-рытванская) сям’я {шмат}
- Вакашская сям’я {6}
- Чымакумская сям’я {2}
- Салішская (сялішская, сэліш) сям’я {шмат}
- Іракезская сям’я {16}
- Калуса мова (ізалят) † {1}
- Тымукуанская сям’я † {2}
- Ючы мова (ізалят) {1}
- Натчэз мова (ізалят) † {1}
- Мускогская сям’я {7}
- Туніка (мова) мова (ізалят) † {1}
- Чыцімача (чыцімаша) мова (ізалят) † {1}
- Атакапская сям’я † {2}
- Адаі мова (ізалят) † {1}
- Кадаанская (када кэдо) сям’я {6}
- Тонкава мова (ізалят) † {1}
- Сіўанская (сіў-катаўба) сям’я {18}
- Цімшыанская сям’я {2}
- Шынукская (чынук) сям’я {3}
- Алсейская сям’я † {2}
- саюсла мова (ізалят) † {1}
- Куская сям’я {2}
- Такелма-калапуянская сям’я {4}
- Вінтуанская сям’я {2}
- Майдуанская сям’я {4}
- Уційская (мівок-кастано) сям’я {15}
- Ёкуцкая сям’я {6}
- Пенуційская сям’я {6}
- Карок (каратэ, карук) мова (ізалят) {1}
- Чымарыка мова (ізалят) † {1}
- Шастанская сям’я {4}
- Палайхніхская (палайніхская) сям’я {2}
- Памаанская сям’я {7}
- Яна мова (яна-яхі) мова (ізалят) † {1}
- Салінская сям’я {2}
- Качымі-юманская (юма-качымі) сям’я {15}
- Серы мова (ізалят) {1}
- Вашо (уашо) мова (ізалят) {1}
- Юкійская (юкі-ваппа) сям’я {2}
- Эселен мова (ізалят) † {1}
- Чумашская сям’я {6}
- Каюсе мова (ізалят) † {1}
- Кутэнай (кутенэ) мова (ізалят) † {1}
- Каранкава мова (ізалят) † {1}
- Наолан мова (ізалят) † {1}
- Кінігуа мова (ізалят) † {1}
- Мараціна мова (ізалят) † {1}
- Салана мова (ізалят) † {1}
- Аранама мова (ізалят) † {1}
- Катанаме мова (ізалят) † {1}
- Камекруцкая сям’я † {3}
- Каавільтэкская мова (ізалят) † {1}
- Гуайкурыйская (вайкуры) сям’я † {8}
- Зунні (сунні, зуні) мова (ізалят) {1}
- Керэская сям’я {2}
- Каёва-танаанская (кіова-тана) сям’я {7}
- Беатук мова (ізалят) † {1}
- Юта-ацтэкская сям’я {шмат}
Сярэдняя Амерыка
правіць- Ота-мангская сям’я {шмат}
- Тараска (пурэпеча) мова (ізалят) {1}
- Куітлатэк мова (ізалят) † {1}
- Тотанакская сям’я {2}
- Міхе-соке (міхе-сокская) сям’я {шмат}
- Тэкістлатэкская (аахакска-чантальская) сям’я {2}
- Уаве мова (ізалят) {1}
- Майяская (майянская) сям’я {шмат}
- Шынканская (шынка) сям’я {4}
- Ленканская сям’я {2}
- Хікакская (толь) сям’я {2}
- Місумальпская сям’я {4}
- Некласіфікаваныя мовы Сярэдняй Амерыкі: †алагвілак, †аматаманка, †гуасаве, †талімека, †чумбія і інш.
Паўднёвая Амерыка
правіцьСем’і і ізаляты пералічаны ў алфавітным парадку.
- Айкана (карумбіара) мова (ізалят) {1}
- Аймаранская (хакі) сям’я {2}
- Алакалуф (кавескар) мова (ізалят) {1}
- Андакі мова (ізалят) † {1}
- Андоке мова (ізалят) {1}
- Аравакская сям’я {65}
- Араўканская мова (мапудунгун) (ізалят) {1}
- Барбакаанская сям’я {8}
- Бора-уітоцкая сям’я {8}
- Барорская сям’я 2 {4}
- Ботакудская (айморэ) сям’я {3}
- Ваорані мова (ізалят) {1}
- Вараў (гварао) мова (ізалят) {1}
- Вілела мова (ізалят) {1}
- Гуайкурская (вайкуру) сям’я {7}
- Гуата мова (ізалят) {1}
- Гуахібская (вахіва) сям’я {4}
- Д’япанская (катукінская) сям’я {5}
- Жабуційская сям’я {3}
- Жэ сям’я {12}
- Жэйка мова (ізалят) † {1}
- Ітанама (сіхніпадара) мова (ізалят) {1}
- Кавапанская сям’я {2}
- Камаканская сям’я † {5}
- Камса (камынча) мова (ізалят) {1}
- Кандошы мова (ізалят) {1}
- Канічана мова (ізалят) (†) {1}
- Капішана мова (ізалят) {1}
- Каража мова (ізалят) {1}
- Карыбская сям’я {43}
- Карыры(-шока) сям’я † {4}
- Каювава (каюбаба) мова (ізалят) {1}
- Кечуанская сям’я {17}
- Каая (кважа, арара) мова (ізалят) {1}
- Кафан мова (ізалят) {1}
- Лека мова (ізалят) {1}
- Луле мова (ізалят) † {1}
- Маку мова (ізалят) {1}
- Мадзі (араванская) сям’я {6}
- Маскойская сям’я {4}
- Матакская (матака) сям’я {4}
- Машакалійская сям’я {3}
- Мавіма мова (ізалят) {1}
- Масетэн мова (ізалят) {1}
- Мачыка (юнга мова (ізалят) {1}
- Муранская сям’я {4}
- Намбікварская сям’я {5}
- Амурана (умурана) мова (ізалят) {1}
- Атамакская (атамака) сям’я † {2}
- Офай'э мова (ізалят) {1}
- Пана-таканская сям’я {33}
- Паэс мова (ізалят) {1}
- Пуйнаўская (маку) сям’я {5}
- Пукіна мова (ізалят) † {1}
- Пурыйская сям’я † {2}
- Пуэльчэ мова (ізалят) † {1}
- Рыкбакца мова (ізалят) {1}
- Сабела мова (ізалят) {1}
- Саліванская сям’я {2}
- Самуканская сям’я {2}
- Сапарская (сапаро) сям’я {3}
- Сечура-катакао сям’я {3}
- Таушыра (пінчэ мова (ізалят) {1}
- Тэкірака (абішыра) мова (ізалят) {1}
- Цікуна мова (ізалят) {1}
- Ціматэйская (ціматэ) сям’я {3}
- Цінігуанская (цініва) сям’я {3}
- Трумай мова (ізалят) {1}
- Туканская (тукана) сям’я {23}
- Тупі сям’я {46}
- Уарпейская сям’я † {2}
- Урарына (шымаку) мова (ізалят) {1}
- Уру-чыпая сям’я {2}
- Фулніа мова (ізалят) {1}
- Харакмбыцкая (туёнеры) сям’я {2}
- Хіварская (хівара) сям’я {4}
- Хірахарская сям’я † {3}
- Чапакурская сям’я {9}
- Чаруанская сям’я † {2}
- Чыбчанская сям’я {21}
- Чыкітана мова (ізалят) {1}
- Чока сям’я {5}
- Чалон мова (ізалят) {1}
- Чалонская сям’я {2}
- Чонская сям’я {3}
- Эсмеральда (такаме) мова (ізалят) {1}
- Юракарэ мова (ізалят) {1}
- Юрымангі (юрумангі) мова (ізалят) † {1}
- Ягуанская (ява, пеба) сям’я {3}
- Ямана (яган) мова (ізалят) (†) {1}
- Янамамская сям’я {4}
- Ярура (пуме) мова (ізалят) {1}
- Некласіфікаваныя мовы Паўднёвай Амерыкі {86}
Заўвагі
правіць- ↑ вылучэнне ў асобную сям’ю з’яўляецца спрэчным па прычыне наяўнасці лексічных паралеляў з паўднёвымі аўстралійскімі мовамі, аднак захаваны лінгвістычны матэрыял настолькі малы, што не дазваляе надзейна класіфікаваць тасманійскія мовы
Крыніцы
правіць- ↑ «Этнолаг: мовы міру, шаснаццатае выданне» (англ.), праверана 08 чэрвеня 2010, ISBN 978-1-55671-216-6
- ↑ Рэестр Лінгвасферы (англ.)
- ↑ Параўнанне генетычнай разнастайнасці моў свету
Літаратура
правіць- Кожынава А. Генеалагічная класіфікацыя моў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- Падрабязныя дадзеныя аб усіх мовах (англ.)
- Янаў, Вяч. Вс. Генеалагічная класіфікацыя моў // Лінгвістычны энцыклапедычны слоўнік, М., 1990. (руск.)
- Дзячок М. Т., Шапавал У. У. Генеалагічная класіфікацыя моў. Новасібірск, 2002. — 32 з. (руск.)
- Dalby David. The Linguasphere Register of the World’s Languages and Speech Communities. First Framework Edition. Hebron (Wales): Linguasphere Press (Gwasg y Byd Iaith), 2000.