Афразійскія мовы
Афразійскія мовы (у заходняй літаратуры афраазіяцкія, састар. семіта-хаміцкая) — макрасям'я моў, распаўсюджаных у паўночнай частцы Афрыкі ад Атлантычнага ўзбярэжжа і Канарскіх астравоў да ўзбярэжжа Чырвонага мора, а таксама ў Заходняй Азіі і на востраве Мальта. Групы носьбітаў на афразійскіх мовах (галоўным чынам на розных дыялектах арабскай мовы) ёсць у многіх краінах за межамі асноўнага арэала. Агульная колькасць носьбітаў каля 253 млн. чал.
Афразійская | |
---|---|
Таксон | макрасям'я |
Арэал | Пярэдняя Азія, Усходняя і Паўночная Афрыка |
Колькасць носьбітаў | 270—300 млн |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі, Мовы Афрыкі |
Настратычныя мовы (гіпотэза)
|
|
Склад | |
бербера-лівійскія, егіпецкая мова, кушыцкія, амоцкія, семіцкія, чадскія | |
Час падзелу | X—VIII тыс. да н.э. |
Коды моўнай групы | |
ДАСТ 7.75–97 | афз 069 |
ISO 639-2 | afa |
ISO 639-5 | afa |
Уключае 5 (або шэсць) сем'яў моў, якія маюць прыкметы агульнага паходжання - наяўнасць роднасных каранёвых і граматычных марфем). Часам уключаецца ў больш агульнае ўтварэнне - настратычную макрасям'ю моў, якая аб'ядноўвае індаеўрапейскую, алтайскія, уральскія, паўночнакаўказскія і алтайскія сем'і. Аднак у апошні час афразійская макрасям'я выключаецца з настратычнай і разглядаецца разам з апошняй як асобная і самастойная, але бліжэйша роднасная настратычнай.
Класіфікацыя
правіцьУ лік афразійскіх моў уваходзяць як жывыя, так і мёртвыя мовы. Першыя ў наш час распаўсюджаны на шырокай прасторы, займаючы тэрыторыю Пярэдняй Азіі (ад Месапатаміі да ўзбярэжжа Міжземнага і Чырвонага мораў) і шырокія тэрыторыі Усходняй і Паўночнай Афрыкі — аж да атлантычнага ўзбярэжжы. Асобныя групы прадстаўнікоў афразійскіх моў сустракаюцца і па-за асноўнай тэрыторыяй іх распаўсюджвання. Агульная колькасць носьбітаў у наш час па розных падліках вагаецца паміж 270 млн і 300 млн чалавек. У афразійскую макрасям'ю ўваходзяць наступныя моўныя сем'і (ці галіны).
Егіпецкая галіна
правіцьБербера-канарская галіна
правіцьЧадская галіна
правіцьКушыцкая галіна
правіцьАмоцкая галіна
правіцьСеміцкая галіна
правіцьЛітаратура
правіць- Cohen M., Essai comparatif sur le vocabulaire et la phonétique du chamito-sémitique, P., 1947.
- Greenberg J., The languages of Africa, Bloomington, 1963.
- Linguistics in South-West Asia and North Africa, CTI, 1970, v, 6.
- Actes du premier Congrès International de linguistique sémitique et chamito-sémitique. Paris, 1969. Réunis par A. Caquot et D. Cohen, The Hague — P., 1974.
- Hamito-semitica, ed. by J. and Th. Bynon, The Hague — P., 1975.
- The Non-Semitic languages of Ethiopia, ed. by M. L. Bender, East Lansing, 1976.
- Atti del Secondo Congresso Internazionale di linguistica camito-semitica, Firenze, 1978.
- Diakonoff I. M., Afrasian languages, M., 1988.