Карэйская мова

Карэ́йская мо́ва (кар.: 한국어, 조선말) — мова карэйцаў і абедзьвюх дзяржаў Карэйскага паўвострава -- КНДР і Рэспублікі Карэя. Распаўсюджана таксама ў КНР, Японіі, ЗША, Расіі, краінах Сярэдняй Азіі. Агульная колькасць носьбітаў - каля 78 млн чалавек. Карэйская - ізаляваная мова аглюцінатыўнага ладу з парадкам словаў SOV.

Карэйская мова
Саманазва 한국어, 조선말
Краіны Рэспубліка Карэя, КНДР
Рэгіёны Карэйскі паўвостраў
Афіцыйны статус

Flag of South Korea.svg Рэспубліка Карэя Flag of North Korea.svg КНДР

Flag of the People's Republic of China.svg Кітай:

  • Яньбань-Карэйская аўтаномная акруга
Арганізацыя, якая рэгулюе Нацыянальны інстытут карэйскай мовы
Агульная колькасць носьбітаў 78 000 000
Статус 1 safe[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
Ізаляваныя мовы
Пісьменнасць хангыль
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 коо 330
ISO 639-1 ko
ISO 639-2 kor
ISO 639-3 kor
WALS kor
Ethnologue kor
Linguasphere 45-AAA-a і 45-A
ABS ASCL 7301
IETF ko
Glottolog kore1280
Wikipedia-logo-v2.svg Вікіпедыя на гэтай мове

Гісторыя і вывучэннеПравіць

Большасць даследчыкаў адносіць сучасную карэйскую мову да ізаляваных моў, аднак некаторыя лічаць яго часткай гіпатэтычнай алтайскай моўнай сям'і.

Застаецца спрэчным пытанне пра суадносіны сучаснай карэйскай мовы і моў Трох карэйскіх царстваў - пэкчэ, сіла і кагуроўскай, хоць усе тры мовы выяўляюць падабенства ў лексіцы і (наколькі дазваляе судзіць іерагліфічны запіс) граматычным ладзе. На думку некаторых лінгвістаў, з названых моў найменшая падабенства выяўляе кагуроўская, якую шэраг лінгвістаў лічыць продкам або бліжэйшым сваяком японскай мовы. Мова сіла, наадварот, часцей за ўсё разглядаецца як продак карэйскай мовы.

Адным з першых на магчымае сваяцтва карэйскай і японскай моў звярнуў увагу Агура Сімпэй. У сучаснай заходняй лінгвістыцы карэйская, японская і старажытныя мовы Карэйскага паўвострава нярэдка аб'ядноўваюць у групу моў пуё па назве царства Пуё.

Саманазва мовыПравіць

Да 1945 года выкарыстоўвалася назва «часонмаль» (кар. 조선말?, 朝鮮 말?) ці «часано» (кар. 조선어?, 朝鮮語?); гэтую ж назву ўжываюць цяпер у Паўночнай Карэі. У Паўднёвай Карэі зараз прынятыя назвы «хангуго» (кар. 한국어?, 韓國 語?) ці «хангунмаль» (кар. 한국말?, 韓國 말?); часта проста «куго» (кар. 국어?, 國語?, «дзяржаўная мова»). У абедзвюх частках Карэі ўжываецца таксама гутарковая назва «урымаль» (우리말, «наша мова»).

СпасылкіПравіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
карэйскай