Ступені захаванасці моў

адзнака, выкананая ЮНЭСКА

Ступень небяспекі — ацэнка, прызначаная ЮНЕСКА мовам з Атласа моў свету, якія знаходзяцца ў небяспецы. Ацэнка даецца паводле дзевяці крытэрыяў, галоўным з якіх з’яўляецца крытэрый перадачы мовы паміж пакаленнямі.[1]

На малюнку паказаны дыялекты рамані, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Ступень небяспекі

правіць
У бяспецы Мовай карыстаюцца ўсе пакаленні. Перадача мовы з пакалення ў пакаленне не парушаецца англійская, арабская, іспанская, нямецкая, украінская, французская і іншыя.
Уразлівая Гэтай мовай карыстаецца большасць дзяцей, але з некаторымі абмежаваннямі. Напрыклад, на гэтай мове размаўляюць толькі дома. адыгейская, башкірская, беларуская, чувашская, неапалітанская, ідыш і іншыя.
Пад пагрозай знікнення Мова не вывучаецца дзецьмі як родная мова эрзянская, марыйская, неварская, цыганская, удмурцкая, валонская і іншыя.
Знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай знікнення Мова выкарыстоўваецца старэйшымі пакаленнямі і зразумелая бацькам, але яны не выкарыстоўваюць яе ў зносінах з дзецьмі і паміж сабой брэтонская, інгрыйская, сефардская, нафусі, нанайская і іншыя.
Адраджэнне мовы Мова ў працэсе аднаўлення корнская, маньчжурская, мэнская і іншыя.
Мовы ў крытычнай небяспецы Гэтую мову ведаюць толькі старыя людзі, і яны рэдка ёю карыстаюцца дахлік, оракская, тафаларская, ульцкая і іншыя.
Мёртвая мова 1. У свеце няма жывых носьбітаў мовы
2. Раней мова дакладна існавала, але цяпер дакладных звестак пра яе стан няма
1. далмацінская, гоцкая
2.старажытнакападокійская, ліўская, юкагірская

Спасылкі

правіць
  1. Крыстафер Мозлі. Атлас моў свету пад пагрозай знікнення (англ.) (2 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2015.