Чувашская мова (чуваш. Чӑваш чӗлхи) — нацыянальная мова чувашоў, дзяржаўная мова Чувашскай Рэспублікі, мова чувашскіх суполак, якія пражываюць за межамі Чувашскай Рэспублікі. У генеалагічнай класіфікацыі моў свету адносіцца да булгарской групы цюркскай моўнай сям’і (на думку шэрагу даследчыкаў, заходнехунскай галіны) і з’яўляецца адзінай жывой мовай гэтай групы.

Чувашская мова
Саманазва Чӑваш чӗлхи
Краіны Расія
Рэгіёны Чувашыя, Татарстан, Башкірыя, Самарская вобласць, Ульянаўская вобласць, Саратаўская вобласць
Афіцыйны статус Чувашыя Чувашыя
Арганізацыя, якая рэгулюе Chuvash State Institute of Human Sciences[d]
Агульная колькасць носьбітаў 1 152 404[1]
Статус ёсць пагроза знікнення[d][2]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайская сям'я

Цюркская галіна
Булгарская група
Пісьменнасць кірыліца (чувашскі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 чув 795
ISO 639-1 cv
ISO 639-2 chv
ISO 639-3 chv
WALS chv
Atlas of the World’s Languages in Danger 338
Ethnologue chv
IETF cv
Glottolog chuv1255
Вікіпедыя на гэтай мове

Распаўсюджаны ў Чувашыі, Татарстане, Башкірыі, Самарскай, Ульянаўскай, Саратаўскай, Пензенскай абласцях, а таксама ў некаторых іншых абласцях, краях і рэспубліках Урала, Паволжа і Сібіры. У Чувашскай рэспубліцы з’яўляецца дзяржаўнай мовай (разам з рускай).

Колькасць носьбітаў — каля 1.150.000 чалавек (перапіс 2010 года); пры гэтым колькасць этнічных чувашоў па дадзеных перапісу 2002 года складала 1 млн. 637 тыс. чалавек; прыкладна 55 % з іх пражывае ў Чувашскай Рэспубліцы.

На чувашскай мове вядзецца выкладанне з 1-га па 5 клас у чувашская школах рэспублікі.

Чувашская мова вывучаецца як прадмет у школах Чувашскай Рэспублікі, вывучаецца як прадмет на працягу двух семестраў ў шэрагу ВНУ рэспублікі. У Чувашскай Рэспубліцы на чувашскай мове выходзяць рэгіянальныя радыё- і тэлепраграмы, выдаюцца перыядычныя выданні. Афіцыйнае справаводства ў рэспубліцы вядзецца на рускай мове.

Гісторыя правіць

М. І. Ягораў вылучае 3 асноўныя кампаненты ў глотагенезе чувашскай мовы:

Сучасная агульнанацыянальная чувашская мова склалася ў 15 ст. на базе дыялектаў сярэднебулгарскай мовы. Найважнейшую ролю ў глотагенезе выканалі 3 асноўныя кампаненты: 1) сярэднябулгарская мова-аснова (якая ўжо засвоіла значную колькасць сярэднекіпчацкіх запазычанняў, у тым ліку і лексіку мангольскага, пярсідскага, арабскага паходжання); 2) горнамарыйскі субстрат; 3) моцнае кантактнае ўздзеянне з боку казанска-татарскай і мішарскай моў, якое праяўляецца ў рознай ступені на ўсіх узроўнях чувашскай мовы.

Зноскі

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Тӗп страница чувашскай