Ідыш
І́дыш (ייִדיש, ідыш; Yiddish, Jiddisch, Jidisch) — мова з сям’і германскіх моў, на якой у пачатку XX стагоддзя гаварыла каля 11 млн. яўрэяў па ўсім свеце. Назва ідыш азначае «яўрэйскі» (гістарычна таксама — тайч, ідыш-тайч, ад тайч (з ідыша ייִדיש־דײַטש) ідыш-тайч — яўрэйскі нямецкі, ці, паводле іншай версіі — «тлумачэнне» ў сувязі з традыцыяй вуснага тлумачэння яўрэйскіх тэкстаў пры іх вывучэнні).
Ідыш | |
---|---|
Саманазва | יידיש |
Краіны | — |
Арганізацыя, якая рэгулюе | YIVO[d] |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | уразлівая[d] |
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | Hebrew script based alphabet[d] і яўрэйскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | yi |
ISO 639-2 | yid |
ISO 639-3 | yid |
WALS | ydd |
Ethnologue | yid |
Linguasphere | 52-ACB-g |
ABS ASCL | 1303 |
IETF | yi |
Glottolog | yidd1255 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Гісторыя
правіцьІдыш узнік у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе паміж IX і XII стагоддзямі на аснове сярэдненямецкіх дыялектаў (70—75 %) з шырокімі запазычаннямі з іўрыта і арамейскай мовы (каля 15 %), а таксама з раманскіх і славянскіх моў (у дыялектах дасягае 20 %). Сплаў моў спарадзіў арыгінальную граматыку, якая дазваляе камбінацыю слоў нямецкага кораня з сінтаксічнымі элементамі семіцкіх і славянскіх моў. Дагэтуль ідышам карыстаюцца збольшага ашкеназскія яўрэі.
У ідышы ў савецкі час існавала падзяленне на два правапісы. Каменем сутыкнення былі словы са старажытнаяўрэйскімі каранямі. Першы, традыцыйны правапіс, загадвае пісаць такія словы згодна з біблейскімі крыніцамі, а другі, савецкі, варыянт, не прызнаваў традыцыйных і рэлігійных уплываў і патрабаваў пісаць старажытнаяўрэйскія словы згодна з вымаўленнем, як пішуцца ў ідышы іншыя словы, што маюць нямецкае або славянскае паходжанне. Гэты другі правапіс, магчыма, больш практычны, але ж разам з тым адарваны ад яўрэйскай традыцыі. Цяпер ён амаль не ўжываецца.
Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь 31 ліпеня 1920 г. прадугледжвала роўны статус чатырох моў[2][3], і ў 1920-я — 1930-я гады ідыш быў адной з афіцыйных моў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Некаторы час лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!» быў напісаны на гербе БССР на ідышы, нароўні з беларускай, польскай і рускай мовамі[3]. Да 1938 года ў БССР працавалі школы на ідышы, аднак у той год ён быў выдалены з ліку афіцыйных моў. Тым не менш кнігі і перыядычныя выданні на ідышы — напрыклад, літаратурна-мастацкі і навукова-палітычны часопіс «Штэрн», які выдаваўся ў Мінску з 1925 года[2], — выходзілі да 1941 года.
Пасля Другой сусветнай вайны група яўрэйскіх пісьменнікаў спрабавала адрадзіць у Беларусі вывучэнне ідыша і выпуск альманаха на гэтай мове, аднак не была падтрымана ўладамі (выпуск альманаха «Міт фэстн трот» — «Цвёрдым поступам» — спыніўся на другім нумары ў сувязі з пераследам «буржуазных нацыяналістаў»). У 1949 годзе ўрад зачыніў ідышамоўны Беларускі дзяржаўны яўрэйскі тэатр у Мінску, які працаваў з 1926 года. У 1930-я — 1940-я гады многія дзеячы яўрэйскай культуры былі арыштаваныя, некаторыя загінулі ў зняволенні.
У 1990-х — 2010-х гадах у Беларусі дзейнічаў шэраг курсаў ідыша. Пачынаючы з 2004 года выйшла некалькі кніг на ідышы або з тэкстамі на ідышы і беларускай: мемуары Гірша Рэлеса (2004), ідыш-беларускі слоўнік, укладзены Аляксандрам Астравухам (2008), зборнікі вершаў Ізі Харыка (2008), Майсея Кульбака (2016) і інш.
Зноскі
- ↑ Ethnologue — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ↑ а б http://belisrael.info/?p=13263
- ↑ а б http://belisrael.info/?p=15716
Літаратура на ідышы
правіцьНайвядомейшыя пісьменнікі на ідышы: Мендэле Мойхер-Сфорым, Шолам-Алейхем, Іцхак Лейбуш Перац, Шалом Аш, Майсей Кульбак, Іцык Мангер, Іцхак Башэвіс Зінгер, Мардэхай Гебіртыг, Аўрагам Суцкевер. Мендэле Мойхер-Сфорым, Майсей Кульбак і Аўрагам Суцкевер нарадзіліся на беларускай зямлі.
Літаратура
правіць- А. Я. Супрун. Ідыш // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- И. Ш. Шифман. Немецкий язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990.
- Еврейско-немецкий диалект // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Замойскі А. Транты, цымес, цуцык // Наша гісторыя. — 2018. — № 2. — С. 66—69. — ISSN 2617-2305.