Сіна-тыбецкія мовы

Сіна-тыбецкія мовы (раней называліся таксама кітайска-тыбецкімі) — буйная моўная сям'я, распаўсюджаная ва Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі. Аб'ядноўвае каля 300 моў. Агульная колькасць носбітаў гэтых моў складае не менш за 1,2 млрд чалавек, такім чынам, па колькасці носбітаў дадзеная сям'я займае другое месца ў свеце пасля індаеўрапейскай.

Сіна-тыбецкая
Таксон сям'я
Статус агульнапрызнаная
Арэал
Паўднёва-Усходняя, Усходняя, Паўднёвая Азія
Колькасць носьбітаў 1,2 млрд
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
Сіна-каўказская макрасям'я (гіпотэза)
Склад
кітайскія, тыбета-бірманскія
Час падзелу сяр. 5 тыс. да н.э.
Працэнт супадзенняў 18%
Коды моўнай групы
ДАСТ 7.75–97 сит 601
ISO 639-2 sit
ISO 639-5 sit

Сіна-тыбецкая сям'я падзяляецца на дзве падсям'і - кітайскую (сініцкую), якая складаецца з некалькіх кітайскіх моў (традыцыйна названых дыялектамі), у тым ліку дунганскай мовы і мовы бай, і тыбета-бірманскай (усе астатнія мовы). Колькасць носбітаў кітайскіх моў перавышае 1 млрд чалавек.

Бібліяграфія правіць

  • Benedict P. K. Sino-Tibetan: A conspectus. J. A. Matisoff (Ed.). Cambridge: The University Press, 1972. ISBN 0-521-08175-0.
  • Coblin W. S. A Sinologist’s Handlist of Sino-Tibetan Lexical Comparisons. Monumenta Serica Monograph Series 18. Nettetal: Steyler Verlag, 1986. ISBN 3-87787-208-5
  • Shafer R. Introduction to Sino-Tibetan (Part 1-5). Wiesbaden: Otto Harrassowitz, 1966—1974.
  • Thurgood G., LaPolla R.J. (Eds.) Sino-Tibetan Languages. Routledge, 2002. ISBN 0-7007-1129-5