Узбекістан

краіна ў Цэнтральнай Азіі

Узбекіста́н (узб.: Oʻzbekiston) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Сярэдняй Азіі. Мяжуе на ўсходзе — з Кыргызстанам; на паўночным усходзе, поўначы і паўночным захадзе — з Казахстанам; на паўднёвым захадзе і поўдні — з Туркменістанам; на поўдні — з Афганістанам і на паўднёвым усходзе — з Таджыкістанам.

Рэспубліка Узбекістан
O'zbekiston Respublikasi
Герб Узбекістана
Сцяг Узбекістана Герб Узбекістана
Дэвіз: «Gulla, yashna mustaqil O'zbekiston!»
Гімн: «Serquyosh hur o'lkam (Мой сонечны, свабодны край)»
Дата незалежнасці 31 жніўня 1991 (ад СССР)
Афіцыйная мова Узбекская, каракалпакская — рэгіянальны статус
Сталіца Ташкент
Найбуйнейшыя гарады Ташкент, Самарканд, Бухара, Андыжан, Фергана, Наманган, Каршы, Нукус, Каканд, Маргілан
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Шаўкат Мірзіяеў
Абдула Арыпаў
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
56-я ў свеце
448.978 км²
4,9
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

30.183.400 чал. (41-я)
61,4 чал./км²  (136-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$123,577 млрд
$4.037
ВУП (намінал)
  • Разам (2014)
  • На душу насельніцтва

$61,720 млрд
$2.016
ІРЧП (2013) 0,654 (сярэдні) (114-ы)
Этнахаронім Узбекі
Валюта Узбекскі сум
Інтэрнэт-дамен .uz
Код ISO (Alpha-2) UZ
Код ISO (Alpha-3) UZB
Код МАК UZB
Тэлефонны код +998
Часавыя паясы +5

Дзяржаўны лад

правіць
 
Алій Мажліс

Узбекістан — дэмакратычная дзяржава. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Дзейнічае Канстытуцыя ад 1992 года. Вышэйшым дзяржаўным прадстаўнічым органам з’яўляецца Олій Мажліс Рэспублікі Узбекістан, які ажыццяўляе заканадаўчую ўладу. Олій Мажліс Рэспублікі Узбекістан складаецца з дзвюх палат — заканадаўчай палаты (ніжняя палата) і Сената (верхняя палата). Органам выканаўчай улады Рэспублікі Узбекістан, які забяспечвае кіраўніцтва функцыянавання эканомікі, сацыяльнай і духоўнай сферы, выкананне законаў, іншых рашэнняў Олій Мажліса, Указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан з’яўляецца Кабінет Міністраў Рэспублікі Узбекістан.

Прырода

правіць

Гісторыя

правіць

Чалавек на тэрыторыі Узбекістана вядомы з эпохі палеаліту (грот Тэшык-Таш з пахаваннем хлопчыка-неандэртальца і інш.). У IVIII-м тыс. да н.э. тут існавала неалітычная кельтэмінарская культура, на позніх этапах якой пачаўся пераход да земляробства і жывёлагадоўлі. У эпоху бронзы ўзнікла штучнае арашэнне. З сярэдзіны I-га тыс. да н.э. тэрыторыя Узбекістана насялялі іранскамоўныя плямёны, якія стварылі шэраг дзяржаўных утварэнняў — Бактрыя, Сагдыяна, Харэзм; у стэпах і пустынях жылі качэўнікі-жывёлаводы сакі. У VI ст. да н.э. тут усталявана ўлада дзяржавы Ахеменідаў. У 329327 да н.э. ў Согдзія і Бактрыю ўварваліся войскі Аляксандра Македонскага і заваявалі іх пасля доўгага змагання з мясцовым насельніцтвам на чале са Спітаменам. Каля 250 да н.э. намеснік Селеўкідаў у Бактрыі стварыў Грэка-Бактрыйскае царства, якое ў сярэдзіне II ст. да н.э. знішчылі тахары. У I ст. да н.э.III ст. н.э. тэрыторыя Узбекістана ў складзе Кушанскай дзяржавы. У V ст. тут усталявана ўлада эфталітаў, у 560-я — цюркаў з Заходне-Цюркскага каганата. У пачатку VIII ст. пачаліся арабскія заваяванні. У 712 арабы заваявалі Харэзм і раён паміж рэкамі Амудар’я і Сырдар’я, які назвалі Маверанарх. Мясцовае насельніцтва супраціўлялася заваёўнікам, найбуйнейшым было паўстанне Муканы ў 770—780-я. З таго часу ва Узбекістане пашырыўся іслам, які хутка выцесніў мясцовыя рэлігіі (будызм, зараастрызм, маніхейства, хрысціянства). Панаванне арабаў у IX ст. змянілася ўладай мясцовых дынастый, утворана дзяржава Саманідаў са сталіцай у г. Бухара. У 999 яна заваявана аб’яднаннем цюркскіх плямён на чале з дынастыяй Караханідаў, тэрыторыя Узбекістана апынулася пад уладай адной з цюркскіх дынастый — Газневідаў. Пачалося фарміраванне цюркскай народнасці, якая пазней атрымала назву узбекаў. У канцы XI ст. дзяржава Караханідаў трапіла ў залежнасць ад сельджукаў, з XII ст. — каракітаяў. З канца XII ст. пачалося ўзвышэнне дзяржавы Харэзмшахаў, правіцелі якой у пачатку XIII ст. аб’ядналі пад сваёй уладай Сярэднюю Азію і Іран. У 12191221 у Сярэднюю Азію ўварваліся манголы, якія спустошылі краіну. Большая частка тэрыторыі Узбекістана ўвайшла ў склад Джагатайскага (Чагатайскага) улуса, які ў пачатку XIV ст. ўтварылася дзяржава Цімура (13361405) са сталіцай у г. Самарканд. У XV ст. дзяржава Цімурыдаў дасягнула росквіту, асабліва Самарканд у час кіравання Улугбека (14091449). На мяжы XVXVI стст. уладанні Цімурыдаў заваяваны плямёнамі узбекаў на чале з Шэйбані-ханам, якія далі сваю назву цюркскай народнасці, што ўжо склалася на тэрыторыі Узбекістана. Паступова ўтварыліся 3 дзяржавы на чале з узбекскімі дынастыямі: Бухарскае ханства (з сярэдзіны XVIII ст. Бухарскі эмірат), Хівінскае ханства і Какандскае ханства (з канца XVIII ст.).

Найбольш моцнае з іх Какандскае ханства ў 1-й палове XIX ст. праводзіла актыўную заваёўніцкую палітыку зямель кіргізаў і казахаў. Рух какандцаў прывёў да сутыкнення на поўначы з сустрэчнай расійскай экспансіяй у напрамку сярэдняй Азіі. У 1853 расійскія войскі авалодалі какандскай крэпасцю Ак-Мячэць (цяпер Кзыл-Арда), а з 1864 пачалі наступленне на галоўныя цэнтры Какандскага ханства. У 1864 расійская армія заваявала Ташкент, а ў 1867 прымусіла какандцаў прызнаць вярхоўную ўладу Расійскай імперыі. Пасля кароткачасовай вайны расійскі пратэктарат у 1868 прызнаў Бухарскі эмірат, а ў 1873 і Хівінскае ханства. У 1866 створана Туркестанскае генерал-губернатарства са сталіцай у Ташкенце. Пасля Какандскага паўстання 1873—1876. Какандскае ханства скасавана. Пад прамым расійскім кіраваннем генерал-губернатар К. П. Каўфман правёў зямельную рэформу, што спрыяла развіццю рыначных адносін. Будаваліся чыгункі. Неўзабаве Узбекістан стаў галоўным раёнам вытворчасці бавоўны у Расійскай імперыі (потым СССР). Пагаршэнне становішча насельніцтва ў час 1-й сусветнай вайны прывяло да Сярэднеазіяцкага паўстання 1916.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 на тэрыторыі Узбекістана створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова пачалі фарміравацца нацыянальныя узбекскія арганізацыі «Шура-і-Іслам», «Шура-і-Улема». 14 лістапада 1917 улада ў Ташкенце перайшла да Савета на чале з бальшавікамі. Адначасова ў Какандзе лідары узбекскіх нацыянальных арганізацый стварылі ўласны ўрад — Какандскую аўтаномію (ліквідавана ў лютым 1918 Чырвонай Арміяй). 30 красавіка 1918 абвешчана Туркестанская АССР. У лютым 1920 Чырвоная Армія скінула хівінскага Саід Абдула-хана, створана Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка; у верасні 1920 скінуты бухарскі эмір Сейід Алім-хан і абвешчана Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка. Да 1926 працягвалася змаганне з басмацтвам. У 19211922 і 19261929 тут праведзена зямельна-водная рэформа. 27 кастрычніка 1924 рашэннем ЦВК СССР створана Узбекская ССР. 1-ы Устаноўчы з’езд Саветаў Узбекістана (1317 лютага 1925) прыняў Дэкларацыю пра дзяржаўны суверэнітэт Узбекскай ССР. У 1929 пачалася прымусовая калектывізацыя, што прывяло да новага ўздыму басмацкага руху. За гады савецкай улады ва Узбекістане створана буйная прамысловасць, узнікла узбекская інтэлігенцыя, якая імкнулася пашырыць культуру ў масы. У Другую сусветную вайну ва Узбекістан эвакуіравана больш за 90 прадпрыемстваў і ўстаноў, у т.л. з Беларусі; каля 200 тыс. дзяцей. Больш як 280 воінаў з Узбекістана прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у т.л. 18 чал. за вызваленне Беларусі. Разам з дасягненнямі да 1980-х нарасталі негатыўныя тэндэнцыі, звязаныя з монакультурай бавоўны, абмяленнем Арала. 20 чэрвеня 1990 Вярхоўны Савет Узбекскай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, а 31 жніўня 1991 абвясціў дзяржаўную незалежнасць Узбекістана. Урад прэзідэнта І. Карымава праводзіць палітыку развіцця рыначных адносін і ўмацавання эканамічных сувязей з іншымі краінамі, курс на пабудову свецкай дзяржавы.

Насельніцтва

правіць

Выдатныя асобы

правіць

Дачыненні з Беларуссю

правіць

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 года[2].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць