Тахары
Тахары́[1] (грэч. Τοχάριοι), тагары або юэчжы (кіт.: 月氏, 月支 Yuezhi) — індаеўрапейскі народ ва Усходняй Еўропе (ІІ—І тыс. да н. э.) і ў Цэнтральнай Азіі (з І тыс. н. э.).
Напачатку яны займалі пашы ў басейне Тарыма, там дзе цяпер знаходзіцца Сіньцзян, Ганьсу і, магчыма, Цілянь у Кітаі, потым (II ст. да н. э.) яны перавандравалі ў Трансаксанію і Бактрыю, а потым у паўночную Індыю, дзе яны заснавалі Кушанскае царства.
У шырокім сэнсе тахары — умоўная назва носьбітаў т.зв. тахарскіх моў, якія жылі ў старажытнасці ў Сярэдняй Азіі і Усходнім Туркестане і да канца І тыс. н.э. асіміляваны цюркамі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Тахары́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тоха́рские языки, тоха́ры / Королёв А. А. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 126. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)