Усхо́дняя Еўро́па — рэгіён ва ўсходняй частцы Еўропы. Ёсць некалькі меркаванняў адносна таго, якія дакладна краіны трэба адносіць да Усходняй Еўропы. У савецкім блоку (1945 — канец 1980-х) Усходняй Еўропай лічыліся сацыялістычныя краіны Цэнтральнай Еўропы, савецкія рэспублікі лічыліся складавымі часткамі еўрапейскай часткі СССР.

Чырвоным колерам вызначана Усходняя Еўропа.

Гісторыя правіць

На працягу часу гэты тэрмін некалькі разоў мяняў свой сэнс. Да Другой Сусветнай вайны паўночная частка мяжы паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай праходзіла па рацэ Эльбе, паміж славянамі і германцамі. Да Усходняй Еўропы адносіліся краіны Балканскага паўвострава, а таксама часткі Аўста-Венгрыі і Расійскай імперый (за выключэннем Сібіры, Далёкага Усходу, і Сярэдняй Азіі).

У гады Халоднай вайны да Усходняй Еўропы адносілі ўсе краіны Еўропы, якія ўваходзілі ў блок Варшаўскага дагавора, і Югаславію, якая не ўдзельнічала ў Варшаўскім дагаворы, і Албанію, якая выйшла з яго пазней.

Вызначэнне ААН правіць

Згодна з вызначэннем ААН да Усходняй Еўропы адносяць наступныя краіны:

Спасылкі правіць