Бактрыя
Ба́ктрыя, Бахтры, Бактрыяна — старажытная краіна са сталіцай у горадзе Бактра (сучасны Балх), на тэрыторыі Ірана. Гістарычная вобласць у Сярэдняй Азіі па сярэднім і верхнім цячэнні Амудар’і — цяпер тэрыторыя Паўночнага Афганістана, Паўднёвага Таджыкістана і Узбекістана. Бактрыя была месцам арыйскага засялення да падзелу арыйскіх плямёнаў на іранскія і індыйскія; месца нараджэння зараастрызму.
Геаграфія
правіцьКраіна размяшчалася паміж хрыбтом Гіндукуш (стараж. Парапаміс) і ракой Амудар’я (стараж. Окс), і была абкружана Туранскай пустыняй. Рэльеф горны, клімат умераны. Глеба ўрадлівая, шмат вады.
Гісторыя
правіцьДа сярэдзіны I тыс. да н.э. гісторыя краіны міфалагізаваная (Шахнамэ, асірыйскія хронікі). Была падпарадкавана Персідскаму царству пры цары Кіры, была адной з сатрапій. Пазней уваходзіла ў дзяржаву Аляксандра Македонскага і дзяржаву Селеўкідаў. Каля 255 да н.э. на гэтых землях утварылася самастойнае Грэка-Бактрыйскае царства. У II ст. да н.э. заваявана тахарамі, затым атрымала назву Тахарыстан. У 139 да н.э. краінай авалодалі кушанскія плямёны, і яна ўвайшла як цэнтральная вобласць у Інда-Скіфскую імперыю, якая праіснавала да 450, калі яе захапілі эфталіты (белыя гуны). З канца VI ст. на межах Бактрыі з’явіліся цюркі, а неўзабаве пасля падзення дзяржавы Сасанідаў, Бактрыя была захопленая арабамі, уведзеная ў склад Багдадскага халіфату і ісламізаваная.
Бактрыйскае мужчынскае адзенне Кафірніган (Таджыкістан). | Бактрыйскае жаночае адзенне Кафірніган (Таджыкістан) | Бактрыйскае жаночае адзенне Кафірніган (Таджыкістан) | Бактрыйскае мужчынскае адзенне Кафірніган (Таджыкістан) |
Літаратура
правіць- Ба́ктрыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 231. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Тахарыста́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ба́ктрия, Бактриана / Подольски А. Г. // Т. 2. Ангола — Барзас. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 550. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тохариста́н // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 126. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)