Дзяржава Сасанідаў
Дзяржава Сасані́даў — дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе на тэрыторыях сучасных Ірана, Афганістана, Ірака, Каўказскай Албаніі, большай часткі Азербайджана, Арменіі і Грузіі. Існавала з 224 па 651 год. Кіравалася дынастыяй Сасанідаў.
імперыя | |||||
Эраншахр | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
224 — 652
|
|||||
Сталіца | Ктэсіфон | ||||
Мова(ы) | сярэднеперсідская, таксама арамейская | ||||
Афіцыйная мова | Middle Persian[d], Parthian[d], кайнэ і арамейскія мовы | ||||
Рэлігія | зараастрызм, таксама хрысціянства, маніхейства | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва | іранцы, армяне, яўрэі, арабы, асірыйцы, грузіны | ||||
Форма кіравання | феадальная манархія[d] і манархія | ||||
Пераемнасць | |||||
< Парфянскае царства | |||||
Арабскі халіфат > | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Ірана | |
---|---|
| |
Персідская імперыя — Персідскія цары | |
Да нашай эры | |
Дагістарычны Іран | |
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.) | |
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.) | |
Джырофт (3000—500 да н.э.) | |
Элам (2700—539 да н.э.) | |
Мана (1000—700 да н.э.) | |
Мідыя (728—550 да н.э.) | |
Ахеменіды (648—330 да н.э.) | |
Селеўкіды (330—150 да н.э.) | |
Наша эра | |
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.) | |
Сасаніды (224—650) | |
Арабскае заваяванне (637—651) | |
Амеяды (661—750) | |
Абасіды (750—1258) | |
Тахірыды (821—873) | |
Алавіды (864—928) | |
Сафарыды (861—1003) | |
Саманіды (875—999) | |
Зіярыды (928—1043) | |
Буіды (934—1055) | |
Газневіды (963—1187) | |
Сельджукі (1037—1194) | |
Гурыды (1149—1212) | |
Харэзмшахі (1077—1231) | |
Хулагуіды (1256—1353) | |
Музафарыды (1314—1393) | |
Чабаніды (1337—1357) | |
Сербедары (1337—1381) | |
Джалаірыды (1370—1432) | |
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468) | |
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508) | |
Сефевіды (1501—1722/1736) | |
Хатакі (1722—1729) | |
Афшарыды (1736—1802) | |
Зенды (1750—1794) | |
Каджары (1781—1925) | |
Пехлеві (1925—1979) | |
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979) | |
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980) | |
Партал «Іран» |
Найбольшага росквіту імперыя дасягнула пры Хасрове I Анушырване, найбольшага (але кароткачасовага) пашырэння межаў у кіраванне Хасрова II Парвіза (Абарвеза, Апарвеза, «Пераможнага») — унука Хасрова I Анушырвана і сына Армізда III, і ўключала землі цяперашніх Ірана, Ірака, Азербайджана, Арменіі, Афганістана, усходнюю частку сучаснай Турцыі і часткі цяперашніх Індыі, Сірыі, Пакістана; часткова тэрыторыя сасанідскай дзяржавы захоплівала Каўказ, Цэнтральную Азію, Аравійскі паўвостраў, Егіпет, землі цяперашніх Іарданіі, Ізраіля і Палесціны, пашырыўшы Сасанідскі Іран (хоць і кароткачасова) амаль да межаў дзяржавы Ахеменідаў.
У сярэдзіне VII стагоддзя імперыя Сасанідаў была знішчана і паглынута Арабскім халіфатам.
Гістарычны нарыс
правіцьЗаснавана Ардашырам I, які ў 224 знішчыў Парфянскае царства і ў 226/227 каранаваўся царом у г. Ктэсіфон, які зрабіў сталіцай дзяржавы. Яго сын Шапур I (239—272) далучыў да дзяржавы Сасанідаў вялікія вобласці на захадзе і ўсходзе ад Ірана, вёў паспяховыя войны супраць Рымскай імперыі. Дзяржаўнай рэлігіяй стаў зараастрызм, жрацы якога (магі) аказвалі вялікі ўплыў на дзяржаўныя справы, асабліва з часоў Шапура II (309—379). У канцы V ст. дзяржава Сасанідаў вяла барацьбу з эфталітамі, у бітве з якімі загінуў цар Пероз (459—484). Востры сацыяльны крызіс часоў кіравання Кавада I (488—496 і 499—531) выклікаў маздакіцкі рух. Пры Хасрове I Анушырване (531—579) унутранае становішча стабілізавалася, краіна падзелена на 4 вобласці: Харасан, Азербайган, Німруз і Харабаран (Месапатамія); усталяваўся падзел грамадства на саслоўі, прывілеяванае становішча сярод якіх займалі магі і воіны (азаты). Пры Хасрове II Парвізе (591—628) дзяржава Сасанідаў вяла вайну з Візантыйскай імперыяй (602—628), захапіла Сірыю, Палесціну, Егіпет, большую частку Малой Азіі, але потым сасанідскія войскі пацярпелі паражэнне, і ўсе заваяванні былі страчаны. Вайна знясіліла дзяржаву Сасанідаў напярэдадні арабскіх заваяванняў. Арабы разбілі войскі Сасанідаў у бітвах пры Кадысіі (637) і Нехавендзе (642). Са смерцю цара Ездэгерда III (632—651/652) дзяржава Сасанідаў спыніла існаванне, а яе землі ўвайшлі ў склад Арабскага халіфата.
Гаспадарка
правіцьАсноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, рамёствы. Вёўся гандаль з Кітаем, Індыяй, краінамі Міжземнамор'я.
Літаратура
правіць- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты. - С.366, 367.
- Сасанідаў дзяржава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сасаніды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржава Сасанідаў