Беларуская Савецкая Энцыклапедыя
Белару́ская Саве́цкая Энцыклапе́дыя (БелСЭ) — універсальная энцыклапедыя на беларускай мове ў 12-ці тамах, выдадзеная ў Мінску (1969—1975) выдавецтвам «Беларуская савецкая энцыклапедыя». Першая беларускамоўная энцыклапедыя.
Беларуская савецкая энцыклапедыя | |
---|---|
Аўтар | Калектыў аўтараў |
Жанр | энцыклапедыя |
Мова арыгінала | беларуская |
Арыгінал выдадзены |
|
Афармленне | Фармат: 70×100 1/16 |
Выдавецтва | Беларуская савецкая энцыклапедыя |
Выпуск | 1969 |
Наступная | Беларуская энцыклапедыя |
Энцыклапедыя з’яўляецца калектыўнай працай больш за 5 тысяч аўтараў, у ліку якіх 125 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР, АН СССР і галіновых акадэмій навук, 544 дактары навук і прафесары, 1650 кандыдатаў навук. Больш за 85 % аўтараў жылі і працавалі ў БССР.
Адзінаццаць тамоў утрымліваюць уласна артыкулы энцыклапедыі і дадатак (у 11-м томе), 12-ы том — тэматычны, прысвечаны БССР. Агульная колькасць артыкулаў — 34409, каля 40 % прысвечаны беларускай тэматыцы. З агульнай колькасці больш за 6 тысяч артыкулаў прысвечаны гісторыі, каля 10 тысяч — прыродазнаўчым навукам (у тым ліку, матэматыцы), каля 6,7 тысяч — геаграфіі, каля 6,8 тысяч — культуры, біяграфічных артыкулаў больш за 7 тысяч.
У 12-ці тамах змешчана 112 уклеяк каляровага друку (1554 ілюстрацыі, 172 карты), 215 чорна-белых уклеек (3002 ілюстрацыі), каля 8 тысяч ілюстрацый і 500 карт у тэксце.
Тэма | Колькасць | У тым ліку, беларускай тэматыкі |
---|---|---|
Прыродазнаўчыя навукі | ||
Фізіка | 773 | |
Хімія | 696 | |
Матэматыка і кібернетыка | 519 | |
Астраномія | 266 | |
Тэхніка | 1888 | |
Геалогія | 1006 | |
Біялогія | 2447 | |
Сельская гаспадарка | 864 | |
Медыцына | 1279 | |
Геаграфія | ||
Геаграфія | 6739 | 4609 (БССР) |
Гісторыя | ||
Гісторыя СССР | 3534 | 2764 (БССР) |
Гісторыя КПСС | 1025 | 713 (КПБ), 68 (КПЗБ) |
Усеагульная гісторыя | 1517 | |
Гуманітарныя навукі, грамадства, культура | ||
Філасофія | 713 | 203 (у Беларусі) |
Права | 687 | |
Эканоміка | 1566 | |
Літаратура і мова | 1496 | 499 (літаратура), 476 (мовазнаўства) |
Мастацтва | 4367 | 1753 |
Асвета | 638 | |
Друк | 457 | |
Археалогія і антрапалогія | 485 | |
Этнаграфія | 428 | |
Фалькларыстыка | 101 | |
Ваенная справа | 212 | |
Спорт | 193 |
Літаратура
правіць- Ад рэдакцыйнай калегіі // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 12. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 736 с.: іл., карты.
- «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 426. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).