Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка — адна з галін эканомікі, галоўнай мэтай якой з’яўляецца забеспячэнне харчаваннем. Сельская гаспадарка вырабляе расліннае і жывёльнае харчаванне, дзякуючы апрацоўцы зямлі, вырошчванню раслін, гадоўлі жывёл.

Сельская гаспадарка
Выява
Папярэдні ў спісе збіральніцтва
Дата пачатку 8 тысячагоддзе да н.э.[1]
Вывучаецца ў аграномія
Святы-заступнік Isidore the Laborer[d]
Не раней за 15 тысячагоддзе да н.э.
Classification of Instructional Programs code 01.0000, 01.00 і 01
Код NCI Thesaurus C16270
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рысавае поле ў Інданезіі.

Развіццём сельскай гаспадаркі займаюцца сельскагаспадарчыя галіны навукі: агратэхніка, заатэхніка, аграномія, аграбіялогія, аграхімія, аграэкалогія, аграгеалогія, аграметэаралогія, агракліматалогія.

Гісторыя развіцця сельскай гаспадаркі правіць

Сельская гаспадарка належыць да адной з самых старых формаў матэрыяльнай дзейнасці чалавека — пачатак сельскай гаспадаркі адносяць да неаліту (10—3 тыс. д.н.э.). Пераход ад збірання да апрацоўкі зямлі прывёў да «рэвалюцыі» ў чалавечых узаемаадносінах. Змяніўся стыль іх жыцця з качавога на аселы, што прывяло да ўзнікнення болей складаных сацыяльных формаў, якія, у сваю чаргу, стварылі магчымасці для эвалюцыі чалавечых узаемаадносін. Змяніліся і адносіны чалавека да прыроды, якую ён пачаў пераўтвараць дзеля ўласных патрэб.

Першыя спробы апрацоўкі зямлі пачаліся каля 8 тыс. д.н.э. на Блізкім Усходзе (Месапатамія і Егіпет), а потым, амаль адначасова, у трох аддаленых адзін ад аднаго частках света на абшарах сучасных Кітая, Мексікі і Перу. Першымі сельскагаспадарчымі раслінамі сталі на Блізкім Усходзе пшаніца, жыта і ячмень, у Паўднёва-Усходняй Азіі — гарох, бабы, рыс і проса.

Цывілізацыі старажытнасці атрымалі магчымасць развівацца, галоўным чынам, дзякуючы вырошчванню раслін, а часам атрымлівалі і назву ад сваёй галоўнай сельскагаспадарчай культуры — цывілізацыя пшаніцы, жыта, кукурузы.

У гэты ж перыяд былі асвоеныя некаторыя жывёлы: авечкі і козы — каля 10-7 тыс. д.н.э., каровы і свінні — каля 6 тыс. д.н.э., спачатку на Блізкім Усходзе, потым па ўсім Старым Свеце.

Сельская гаспадарка належыць да галін эканомікі з самым шкодным уплывам на навакольнае асяроддзе. У наш час Еўрапейскі Саюз робіць вялікія намаганні для абмежавання забруджвання шляхам інтэграцыі сельскагаспадарчай палітыкі і экалагічнай палітыкі.

Шкода правіць

Сучасная сельская гаспадарка глабальна нясе вялікую шкоду прыродзе, здароўю чалавека[крыніца?] праз:

  • Памяншэнне біялагічнай разнастайнасці відаў
  • Перанасычэнне вадзяных целаў азотам і фосфарам
  • Пестыцыды
  • Ператварэнне натуральных экасістэм у штучныя
  • Эрозію глебы
  • Знішчэнне лясоў пад культуры і пашы
  • Засольванне глебы
  • Меліярацыю
  • Factory farming

і шмат іншага.

Аб’ектыўна, сельская гаспадарка характарызуецца многафункцыянальнасцю.

Этычнасць правіць

Глядзіце Правы жывёл, Бойні, Вегетарыянства, Веганізм

Зноскі

  1. (unspecified title)doi:10.1080/00438243.1985.9979955

Літаратура правіць

  • Сельская гаспадарка: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 2010. ISBN 978-985-08-1230-8

Спасылкі правіць