Жыта
Жы́та[3] (Secale) — род адна- і шматгадовых травяністых раслін сямейства злакаў. 6 — 8 відаў.
Жыта | |||||||||||||||||
Каласы жыта пасяўнога (Secale cereale) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Secale | |||||||||||||||||
|
Гісторыя культуры
правіцьПродкам культурнага жыта была травяністая расліна — горнае жыта (Secale montanum), абарыген паўночнай Афрыкі і горных раёнаў Блізкага Усходу. Каля 3 тыс. да н.э. яго пачалі вырошчваць на захадзе Турцыі, у Арменіі і поўначы Ірана. Продкам славянскіх народаў яно пачаткова было вядомае як пустазелле ў пасевах пшаніцы, і толькі падчас прасоўвання каланізацыі на поўнач (на мяжы н.э) на жыта звярнулі ўвагу як на самастойную культуру. З усіх злакавых раслін азімае жыта — самае марозаўстойлівае: расце ў арктычных раёнах Скандынавіі, а ў Гімалаях — да вышыні 4250 м. Народы поўдня Еўропы, маючы больш спрыяльныя кліматычныя ўмовы для вырошчвання жыта, традыцыйна грэбавалі ім і жытнім хлебам, але ў германскіх і славянскіх народаў на працягу каля 2000 гадоў жытні хлеб заставаўся асноўным прадуктам харчавання.
Віды
правіцьПаводле базы даных The Plant List, род складаецца з 9 відаў, у тым ліку адзін гібрыдны[4]:
- Secale africanum Stapf. Від з Паўднёвай Афрыкі.
- Secale anatolicum Boiss.
- Secale cereale L. typus[5] — Жыта пасяўное, ці Жыта. Важная сельскагаспадарчая культура.
- Secale ciliatiglume (Boiss.) Grossh.
- Secale ×derzhavinii Tzvelev [= Secale montanum × Secale cereale]
- Secale montanum Guss.
- Secale segetale (Zhuk.) Roshev.
- Secale sylvestre Host. Аднагадовая расліна, распаўсюджаная ў Еўропе, у Малой Азіі, на поўдні Заходняй Сібіры, у Сярэдняй Азіі.
- Secale vavilovii Grossh.. Аднагадовая расліна з Турцыі, Арменіі і Ірана.
Ужыванне
правіцьЖыта ўтрымлівае мала глютэну, таму жытні хлеб больш шчыльны, «ацеслівы», чым пшанічны, але больш бяспечны для хворых на цэліякію.
Жыта — выдатная сыравіна для моцных алкагольных напояў, асабліва гарэлкі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 119. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Secale Архівавана 18 красавіка 2012.: информация в базе данных The Plant List (2010, Version 1). (англ.) (Праверана 9 красавіка 2013)
- ↑ Звесткі пра род Secale у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
Літаратура
правіць- Белы А. Жыта // Праект «Наша ежа»