Эўкарыёты
Эўкарыёты (Eukaryota) — надцарства жывых арганізмаў, клеткі якіх утрымліваюць марфалагічна аформленае ядро. Да эўкарыётаў адносяцца разнастайныя аднаклетачныя, каланіяльныя і шматклетачныя арганізмы, у т.л. расліны, жывёлы і грыбы.
Апісанне правіць
Клетачнае ядро аформленае, аддзеленае ад цытаплазмы ядзернай абалонкай і мае храмасомы, якія складаюцца з ДНК і бялкоў (гістонаў і інш.). У цытаплазме ёсць эндаплазматычная мембранная сітэма, сеткавы апарат Гольджы, мітахондрыі, пластыды і некаторыя іншыя арганоіды. Жгуцікі і раснічкі складанай будовы, утвораны з 9 перыферычных парных (або трайных) і 2 цэнтральных адзіночных трубчастых фібрыл.
Асаблівасці біялогіі правіць
Эўкарыёты не могуць фіксаваць атмасферны азот. Аэробы або (рэдка) другасныя анаэробы.
Большасці характэрны тыповы полавы працэс, у выніку якога зліваюцца ядры 2 клетак, а пасля адбываецца рэдукцыйнае дзяленне аплодненай клеткі.
Класіфікацыя правіць
Надцарства Эўкарыёты ўключае чатыры царствы:
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Сцефановіч А. І. Эўкарыёты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).