Гістоны
Гістоны — бялкі, якія знаходзяцца ў ядрах клетак раслін і жывёл. Асабліва багатыя гістонам бялкі эрытрацытаў і лізіну, ад якіх залежаць іх шчолачныя ўласцівасці. Малекулярная маса 1100-21000. Прысутнічаюць у ядрах у выглядзе комплексу з ДНК. Стабілізуюць структурную будову храмаціну, служаць адным са звёнаў у рэгуляцыі сінтэзу нуклеінавых кіслот (ДНК і РНК), значна павялічваюць пранікальнасць клетачных мембран для высокапалімерных злучэнняў.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).