Карл Ліней

(Пасля перасылкі з L.)

Карл фон Ліней (шведск.: Carolus Linnaeus; 23 мая 1707, Росхульт, Смоланд, Швецыя — 10 студзеня 1778, Упсала, Швецыя) — шведскі прыродазнавец, батанік і заолаг, заклаў асновы біялагічнай бінамінальнай наменклатурнай сістэмы, якая выкарыстоўваецца і дагэтуль, крэацыяніст. Карл Ліней лічыцца «самым вядомым батанікам усіх часоў»[11].

Карл Ліней
Carolus Linnaeus
Дата нараджэння 23 мая 1707(1707-05-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1778(1778-01-10)[3][1][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Нільс Інгемарсан Лінеус[d][3]
Маці Крысціна Бродэрсонія[d][3]
Жонка Sara Elisabeth Moræa[d]
Дзеці Карл Ліней малодшы[d][8], Лізавета Крысціна Ліней[d], Lovisa von Linné[d] і Sara Christina von Linné[d]
Род дзейнасці геолаг, прафесар, батанік, урач, аўтабіёграф, біёлаг, міколаг, птэрыдолаг, брыёлаг, заолаг, энтамолаг, арнітолаг, натураліст, арахнолаг
Навуковая сфера біялогія, батаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Улаф Рудбек[d] і Іаган дэ Гортэр[d][9]
Вядомыя вучні
Член у
Узнагароды Ордэн Палярнай зоркі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Linnaeus».

Carolus Linnaeus на Віківідах
Старонка на Віківідах
Carl von Linné на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і вясковага пастара. Бацькі хацелі, каб Карл стаў святаром, але яго з юнацтва захапляла прыродазнаўчая гісторыя, асабліва батаніка. Гэтыя заняткі заахвочваў мясцовы лекар, які параіў Лінею абраць прафесію медыка, бо ў той час батаніка лічылася часткай фармакалогіі. У 1727 г. Ліней паступіў у Лундскі ўніверсітэт, пазней перайшоў у Упсальскі ўніверсітэт, дзе выкладанне батанікі і медыцыны было лепш. У Упсале працаваў разам з Улафам Цэльсіем, тэолагам і батанікам-аматарам, якія ўдзельнічаў у падрыхтоўцы кнігі Біблейская батаніка (Hierobotanicum) — пераліку раслін, згаданых у Бібліі. У 1729 г. у якасці навагодняга падарунку Цэльсію Ліней напісаў эсэ «Уводзіны да змовін раслін» (Praeludia sponsalorum plantarun), у якім паэтычна апісаў працэс размнажэння раслін. У 1731 г., абараніўшы дысертацыю, Ліней стаў асістэнтам прафесара батанікі О. Рудбека. У наступным годзе здзейсніў вандроўку па Лапландыі, збіраючы ўзоры раслін. Упсальскае навуковае таварыства, якое субсідавала гэту працу, апублікавала пра яе толькі кароткую справаздачу — «Флора Лапландыі» (Flora Lapponica). Падрабязная праца Лінея пра расліны Лапландыі выйшла толькі ў 1737 г., а жыва напісаны дзённік экспедыцыі «Лапландскае быццё» (Lachesis Lapponica) выйшаў ужо пасля смерці Лінея ў лацінскім перакладзе.

У 1733—1734 г. Ліней чытаў лекцыі і вёў навуковую працу ва ўніверсітэце, напісаў шэраг кніг і артыкулаў. Аднак працяг медыцынскай кар’еры па традыцыі патрабаваў атрымання навуковай ступені за мяжой. У 1735 г. Ліней паступіў у Хардэрвейкскі ўніверсітэт у Нідэрландах, дзе ў тым жа годзе атрымаў ступень доктара медыцыны. У Нідэрландах зблізіўся з вядомым лейдэнскім урачом Германам Бургавэ, які парэкамендаваў Лінея бургамістру Амстэрдама Георгу Кліфарту, захопленаму садоўніку, які сабраў калекцыю экзатычных раслін. Кліфарт зрабіў Лінея сваім асабістым лекарам і даручыў яму вызначыць і класіфікаваць яго разводныя расліны. Вынікам стаў трактат «Кліфартаўскі сад» (Hortus Cliffortianus), апублікаваны ў 1737 г.

У 1736—1738 г. у Нідэрландах выйшлі першыя выданні прац Лінея: у 1736 — «Сістэма прыроды» (Systema naturae), «Батанічная бібліятэка» (Bibliotheca botanica) і «Асновы батанікі» (Fundamenta botanica); у 1737 г. — «Крытыка батанікі» (Critica botanica), «Роды раслін» (Genera plantarum), «Флора Лапландыі» (Flora Lapponica) і «Кліфартаўскі сад» (Hortus Cliffortianus); у 1738 г. — «Класы раслін» (Classes plantarum), «Сход родаў» (Corollarium generum) і «Палавы метад» (Methodus sexualist). У 1738 г. Ліней адрэдагаваў кнігу пра рыб «Іхтыялогія» (Ichthyologia), пакінутую няскончанай пасля смерці яго сябра Петера Артэдзі. Батанічныя працы, асабліва «Роды раслін», ляглі ў аснову сучаснай сістэматыкі раслін. У іх Ліней апісаў і ўжыў новую сістэму класіфікацыі, значна спрасціўшую вызначэнне арганізмаў. У метадзе, які ён назваў «палавым», націск рабіўся на будову і колькасці рэпрадуктыўных структур раслін, г.зн. тычачак і песцікаў.

Яшчэ больш смелай была «Сістэма прыроды», спроба размеркаваць усе тварэнні прыроды — жывёл, расліны і мінералы — па класах, атрадах, родах і відах, а таксама вызначыць правілы іх ідэнтыфікацыі. Выпраўленыя і дапоўненыя выданні гэтага трактата выходзілі 12 раз на працягу жыцця Лінея і некалькі разоў перавыдаваліся пасля яго смерці.

У 1738 г. Ліней па даручэнні Кліфарта наведаў батанічныя цэнтры Англіі. Атрымаў запрашэнні працаваць у Нідэрландах і Германіі, аднак аддаў перавагу вяртанню ў Швецыю і ў 1739 г. адкрыў медыцынскую практыку ў Стакгольме. У 1741 г. быў прызначаны прафесарам медыцыны Упсальскага ўніверсітэта, а ў 1742 г. — прафесарам батанікі. Наступныя гады Ліней галоўным чынам выкладаў, аднак тады ж здзейсніў некалькі навуковых экспедыцый у малавывучаныя вобласці Швецыі. Збіральнікі ўсяго свету дасылалі яму асобнікі невядомых формаў жывога, і Ліней апісваў у сваіх кнігах лепшыя знаходкі.

У 1745 г. Ліней апублікаваў працу «Флора Швецыі» (Flora Suecica), у 1746 г. — «Фаўна Швецыі» (Fauna Suecica), у 1748 г. — «Упсальскі сад» (Hortus Upsaliensis). У Швецыі і за мяжой працягвалі выходзіць новыя выданні «Сістэмы прыроды». Некаторыя з іх, асабліва шостае (1748), дзясятае (1758) і дванаццатае (1766), змяшчалі дадатковыя матэрыялы. Вядомае 10-е і 12-е выданні сталі энцыклапедычнымі шматтомнікамі, якія змяшчалі кароткія апісанні ўсіх вядомых на той час відаў жывёл, раслін і мінералаў. Артыкул пра кожны від дапаўняўся інфармацыяй пра яго геаграфічны распаўсюд, асяроддзе пражывання, паводзіны і разнавіднасці. Менавіта ў 10-м выданні Ліней упершыню даў падвойныя (бінарныя, бінамінальныя) назвы ўсім вядомым яму відам жывёл. У 1753 г. Ліней скончыў працу «Віды раслін» (Species plantarum); у ёй змяшчаліся апісанні і бінарныя назвы ўсіх відаў раслін, якія вызначылі сучасную батанічную наменклатуру. У кнізе «Філасофія батанікі» (Philosophia botanica), якая выйшла ў 1751 г., Ліней афарыстычна выказаў прынцыпы, якімі ён кіраваўся пры вывучэнні раслін.

Бінарная сістэма прадвызначае, што ў кожнага віду раслін і жывёл ёсць адзіная навуковая назва (бінамен), якая належыць толькі яму аднаму і складаецца ўсяго з двух слоў (лацінскіх ці латынізаваных). Першае з іх — агульнае для цэлай групы блізкіх адзін да аднаго відаў, складнікаў аднаго біялагічнага роду. Другое — відавы эпітэт — уяўляе сабою прыметнік ці назоўнік, які датычыць толькі да аднаго віду дадзенага роду. Так, леў і тыгр, якія ўключаюцца ў род Каты (Felis), завуцца адпаведна Felis leo і Felis tigris, а воўк з роду Сабакі (Canis) — Canis lupus. Сам Ліней не надаваў бінарнай сістэме адмысловага значэння і рабіў націск на полінамінальную, г.зн. шматслоўную назву-апісанне, а адпаведны яму бінамен сам лічыў простай назвай (nomen trivialis), не меўшай навуковага значэння і прызначанай усяго толькі палегчыць запамінанне віду.

Заўвагі правіць

  1. а б Carl von Linné // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Carl von Linné // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д Eriksson G. Carl Linné (von) — С. 700. Праверана 16 сакавіка 2017.
  4. Линней Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. https://web.archive.org/web/20190918172039/http://digitallibrary.amnh.org/dspace/bitstream/handle/2246/5826//v3/dspace/updateIngest/pdfs/0096-0113_bios05.pdf?sequence=14
  6. https://planetenuppsala.se/sevaerdheter/historiska-platser-i-uppsala/168-carl-von-linnes-grav-i-domkyrkan Праверана 6 лютага 2020.
  7. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. https://sok.riksarkivet.se/Sbl/Presentation.aspx?id=10736
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 31 жніўня 2018.
  10. NNDB — 2002.
  11. Бергман, Джерри. Карл Линней: автор современной таксономии(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Линней К. Философия ботаники. М., 1989.