Арніталогія
Арнітало́гія[1] (ад стар.-грэч.: ορνισ, ornis — «птушка» і стар.-грэч.: λόγος, logos — «навука») — раздзел заалогіі, які займаецца вывучэннем птушак.
Вывучае птушак, іх эмбрыялогіі, марфалогію, фізіялогіі, экалогію, сістэматыку і геаграфічнае распаўсюджванне. Сярод задач арніталогіі вывучэнне відавай разнастайнасці і колькасці асобін на вывучаемай тэрыторыі, вывучэнне сістэматыкі, эталогіі, фізіялогіі і экалогіі птушак, феналогіі птушак, праблемы аховы рэдкіх відаў і многае іншае.
Метады
правіцьМаніторынг
правіцьМаніторынг з’яўляецца найбольш распаўсюджаным метадам для вывучэння наогул усёй заалогіі. Што тычыцца птушак, то назіранні за імі здзяйсняць цяжка з-за іх палахлівасці і спецыфічнага ладу жыцця высока над зямлёй. Распрацоўка аптычных прыладаў і, у прыватнасці, фатаграфіі ў апошнія гады, значна палягчае вывучэнне гэтага класа жывёл.
Асноўным інструментам для маніторынгу птушак з’яўляецца кальцаванне. Кольцы з ідэнтыфікацыйным нумарам чапляюцца на ногі злоўленых птушак, якія затым вызваляюцца. Далей па гэтым кольцам можна вывучаць міграцыі і змены ў развіцці акальцаваных птушак.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Нікіфараў М. Я. Арнітало́гія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 500. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Долбік М. С. Арнітало́гія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 119. — 575 с., іл. — 10 000 экз.