The Plant List
The Plant List (у перакладзе з англ. — «Спіс раслін») — сумесны энцыклапедычны інтэрнэт-праект, які забяспечвае доступ да інфармацыі пра наменклатуру сучасных (невыкапнёвых) таксонаў, якія адносяцца да царства раслін.
The Plant List | |
---|---|
URL | theplantlist.org |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | biological database[d] і анлайн-база даных[d] |
Рэгістрацыя | не патрабуецца |
Мова(-ы) | англійская |
Уладальнік | Каралеўскія батанічныя сады К'ю (Вялікабрытанія) і Батанічны сад Місуры (ЗША) |
Пачатак працы | снежань 2010 года |
Бягучы статус | працуе |
Рэйтынг Alexa | 74 195[1] |
Гэты праект з’яўляецца сумеснай распрацоўкай Каралеўскіх батанічных садоў К’ю (Вялікабрытанія) і Батанічнага саду Місуры (ЗША). Адкрыты ў снежні 2010 года[2].
Структура
правіцьНазвы раслін у базе даных падзелены на чатыры буйныя групы:
- Кветкавыя (пакрытанасенныя) расліны (Angiospermae, або Magnoliophyta).
- Голанасенныя расліны, уключаючы
- Сасудзістыя споравыя расліны (Папарацепадобныя), уключаючы
- Мохападобныя, уключаючы
Статыстыка
правіцьУсяго ў базу даных The Plant List па стане на 15 сакавіка 2011 года ўключана 1 040 426 назваў раслін у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 298 900 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў раслін — 16 167, сямействаў раслін — 620[3].
Статыстыка па групах:
- Кветкавыя (пакрытанасенныя) расліны — 904 649 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 273 174 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў кветкавых раслін — 14 038, сямействаў кветкавых раслін — 406[4];
- Голанасенныя расліны — 4588 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 1088 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў голанасенных — 88, сямействаў — 14[5];
- Сасудзістыя споравыя расліны — 46 428 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 9294 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў сасудзістых споравых — 568, сямействаў — 35[6];
- Мохападобныя — 71 614 назваў у рангу віду, з якіх сапраўднымі з’яўляюцца 15 344 назваў; каолькасць сапраўдных назваў родаў мохападобных — 1473, сямействаў — 165[7].
Водарасці, грыбы і лішайнікі, хоць яны і падпадаюць пад дзеянне Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры, у гэту базу даных не ўключаны.
Зноскі
- ↑ Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
- ↑ Kew and Missouri Botanical Garden announce the completion of The Plant List Архівавана 28 лютага 2011. (Праверана 31 сакавіка 2011)
- ↑ Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 3 мая 2011. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)
- ↑ The Angiosperms (Flowering plants). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 3 чэрвеня 2014. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)
- ↑ The Gymnosperms (Conifers, cycads and allies). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 24 жніўня 2013. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)
- ↑ The Pteridophytes (Ferns and fern allies). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 7 сакавіка 2011. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)
- ↑ The Bryophytes (Mosses and liverworts). Statistics // The Plant List (2010). Version 1. Архівавана 12 красавіка 2019. (лац.) (англ.) (Праверана 15 сакавіка 2011)
Спасылкі
правіць- The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/ (accessed 1st January) Архівавана 23 мая 2019. (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2011)
- Daily Mail: Botanical A-Z via Kew: British experts complete database of every plant name on the planet — all 1.25million of them (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2011)
- Discovery News: World’s Largest Plants Database Assembled Архівавана 13 ліпеня 2012. (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2011)
- CBC: US, British scientists draw up comprehensive list of world’s known land plants (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2011)
- Fox News: World’s Plant Life Far Less Diverse Than Previously Thought (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2011)