Міжнародная асацыяцыя па таксанаміі раслін
Міжнародная асацыяцыя па таксанаміі раслін (англ.: The International Association for Plant Taxonomy; IAPT) займаецца падтрыманнем таксанаміі раслін у стабільным стане і ўсталёўвае правілы наймення батанічных таксонаў. Заснавана ў 1950 годзе. Доўгі час штаб-кватэра арганізацыі знаходзілася ў Вене (Аўстрыя), у наш час (2013) размяшчаецца ў Браціславе (Славакія).
Міжнародная асацыяцыя па таксанаміі раслін | |
---|---|
Год заснавання | 1950 |
Размяшчэнне | Браціслава, Славакія |
Ключавыя фігуры |
Вікі Функ (c 2011) (з 2005 па 2011 — Дэвід Маберлі) |
Сфера дзейнасці | Батаніка, таксанамія |
Вэб-сайт | Сайт IAPT |
Гісторыя
правіцьЗаснавана 18 ліпеня 1950 года на VII Міжнародным батанічным кангрэсе, які праходзіў у Стакгольме (Швецыя). У наш час штаб-кватэра IAPT знаходзіцца ў Браціславе (Славакія). Прэзідэнтам з 2005 года з'яўляецца Дэвід Маберлі (Каралеўскія батанічныя сады К’ю, Лондан). Асацыяцыя выдае таксанамічны часопіс Taxon, а таксама серыю Regnum Vegetabile, Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры, Index Nominum Genericorum і Index Herbarorium.
Выданні
правіцьTaxon
правіцьTaxon[1] — штоквартальны часопіс IAPT. Выдаецца з 1951 года Міжнародным бюро па таксанаміі і наменклатуры раслін (англ.: International Bureau for Plant Taxonomy and Nomenclature). Хоць часопіс «прысвечаны сістэматыцы і эвалюцыйнай біялогіі з ухілам у батаніку»[2], ён больш за ўсё сфакусаваны на праблемах наменклатурнага характару, чым на шырэйшых пытаннях сістэматыкі раслін[3]. Часопіс таксама публікуе наменклатурныя прапановы Наменклатурнай секцыі Міжнароднага саюза біялагічных навук[4].
Regnum Vegetabile
правіцьRegnum Vegetabile[5] публікуе серыю кніг у вобласці таксанаміі раслін. Многіях з гэтых тамоў з'яўляюцца літаратурнымі аглядамі ці манаграфіямі па сістэматыцы раслін. Сярод асноўных выданняў і серый агульнага выкарыстання:
- Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры (англ.: International Code of Nomenclature for algae, fungi, and plants — «Міжнародны кодэкс наменклатуры водарасцяў, грыбоў і раслін») (Vol. 154, 2012). Даны кодэкс уяўляе сабой збор правілаў і рэкамендацый па найменні таксонаў раслін, грыбоў і некаторых іншых груп арганізмаў. Дзеючае ў наш час выданне вядома як Melbourne Code (так званы «Мельбурнскі кодэкс батанічнай наменклатуры»), паколькі яно было прынята ў 2011 годзе на XVIII Міжнародным батанічным кангрэсе ў Мельбурне (Аўстралія).
- Міжнародны кодэкс наменклатуры культурных раслін (англ.: International Code of Nomenclature for Cultivated Plants), 7th edition (Vol. 144, 2005). Рэгулюе назвы сартоў(культывараў).
- Index Nominum Genericorum (Vols. 100—102 & 113). Спіс усіх апублікаваных у рамках Кодэкса батанічных радавых назваў, уключаючы ўказанне на месца публікацыі і інфармацыю пра тыпавы від.
- Index Herbariorum, 7th edition (Vol. 106, 1981). Даведнік па гербарыям свету з указаннем кантактнай інфармацыі і размешчаных у іх найважнейшых калекцыях. База даных кіруецца Нью-Ёркскім батанічным садам.
- International Directory of Botanical Gardens (Vol. 95, 1977). Даведнік па батанічным садам і арбарэтумам усяго свету.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- IAPT Архівавана 23 чэрвеня 2018.
- Index Nominum Genericorum
- Index Herbariorum Архівавана 28 снежня 2009.