18 ліпеня
18 ліпеня — сто дзевяноста дзявяты (двухсоты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Падзеі
правіць- 390 да н.э.: Рымляне пацярпелі паражэнне ад галаў на рацэ Аліі. Галы разрабавалі Рым, забілі рымскіх сенатараў і ўзялі ў аблогу Капітолій.
- 64: У Рыме пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які знішчыў амаль увесь горад.
- 1792: Перамога арміі на чале з Т. Касцюшкам над расійскімі войскамі Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.
- 1812: У Расіі ў час вайны з Францыяй створана апалчэнне.
- 1872: У Вялікабрытаніі ўпершыню праведзена працэдура тайнага галасавання.
- 1878: Шведскі палярны даследчык Адольф Нордэншельд першы прайшоў паўночным шляхам з Атлантычнага ў Ціхі акіян.
- 1897: Працягласць працоўнага дня на прадпрыемствах Расійскай імперыі скарочана да 11,5 гадзін, нядзеля абвешчана выхадным днём.
- 1936: Ваенны путч у Іспаніі, пачатак грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
- 1947: Кароль Вялікабрытаніі Георг VI падпісаў закон аб незалежнасці Брытанскай Індыі.
- 1954: Першы фестываль джазавай музыкі ў Ньюпорце, штат Род-Айленд (ЗША).
- 1954: Уведзена сумеснае навучанне ў школах СССР.
- 1968: Утворана кампанія «Intel», яе заснавалі Роберт Нойс і Гордан Мур.
- 1968: Лідар чэшскіх камуністаў Аляксандр Дубчак абвясціў лозунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам».
- 1974: У польскім Канстанцінаве збудавана самая высокая ў свеце пабудова — Мачта Варшаўскага радыё вышынёй 646,38 м (абрынулася 10.8.1991).
- 1994: Самы буйны фрагмент каметы Шумейкераў — Леві 9 урэзаўся ў атмасферу Юпітэра.
Нарадзіліся
правіць- 1635: Роберт Гук, англійскі фізік, хімік, матэматык, астраном, біёлаг, вынаходнік і архітэктар (пам. 1703)
- 1741: Ёган Якаб Дорнер Старэйшы, нямецкі жывапісец
- 1811: Уільям Тэкерэй, англійскі пісьменнік (пам. 1863)
- 1821: Паліна Віярдо-Гарсія, французская спявачка, вакальны педагог і кампазітар (пам. 1910)
- 1837: Васіл Леўскі, нацыянальны герой Балгарыі
- 1838: Эдуар Лакруа, французскі палітычны дзеяч
- 1853: Хендрык Лорэнц, галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1902 года (пам. 1928)
- 1855: Аксель Паўльсен, нарвежскі фігурыст і канькабежац
- 1909: Станіслаў Мікалайчык, польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч (пам. 13.12.1966)
- 1909: Андрэй Грамыка, міністр замежных спраў СССР (пам. 1989)
- 1917: Анры Сальвадор, французскі эстрадны спявак
- 1918: Нельсан Мандэла, прэзідэнт ПАР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (пам. 5.12.2013)
- 1921: Аарон Бек, амерыканскі псіхатэрапеўт
- 1927: Клод Бельгард, французскі мастак
- 1933: Яўген Еўтушэнка, расійскі савецкі паэт, сцэнарыст, кінаартыст, фатограф, кінарэжысёр.
- 1938: Пол Верхувен, амерыканскі рэжысёр галандскага паходжання
- 1939: Генадзь Шутаў, беларускі мастак-графік (пам. 3.06.1939)
- 1941: Фрэнк Фарыян, нямецкі спявак, кампазітар і прадзюсар, стваральнік гурта «Boney M.»
- 1942: Адольф Огі, прэзідэнт Швейцарыі
- 1961: Элізабет Мак-Говерн, амерыканская актрыса
- 1979: Меліна Рабер-Мішон, французская кідальніца дыска
- 1983: Мік Пахапіл, эстонскі лёгкаатлет
- 1997: Ноа Лайлс, амерыканскі лёгкаатлет
Памерлі
правіць- 1009: Ян XVIII, Папа Рымскі
- 1610: Мікеланджэла Караваджа, італьянскі мастак (нар. 1573)
- 1613: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай
- 1721: Антуан Вато, французскі мастак
- 1792: Джон Пол Джонс, адмірал
- 1826: Ісак Шэлбі, амерыканскі палітык
- 1858: Франсіска Антоніа Пінта, трэці прэзідэнт Чылі
- 1927: Васіль Паленаў, рускі мастак (нар. 1844)
- 1968: Карней Хейманс, бельгійскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
- 2021: Эн Тарта, эстонскі грамадскі і палітычны дзеяч
- 2022: Клас Олдэнбург, амерыканскі скульптар