1939 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1939 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- 12 ліпеня — адкрыццё мастацкай галерэі Юдэля Пэна ў Віцебску. Экспанавалася каля 100 твораў мастака. Усяго ў фондах галерэі было каля 800 твораў (асноўная частка перададзена ў Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, асобныя творы — у Віцебскі абласны краязнаўчы музей)
- персанальная выстаўка Льва Альпяровіча ў Мінску, на якой было найбольш полна прадстаўлена творчасць мастака — звыш 230 твораў[1]
- 1–17 снежня — персанальная выстаўка мастака Якава Кругера да 70-годдзя са дня нараджэння і 45-годдзя творчай дзейнасці. Экспанавалася 62 творы жывапісу і графікі (Мінск, Дом мастака).
- скульптар Андрэй Бембель атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР
- жывапісец Якаў Кругер атрымаў ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР
З’явіліся
правіць- Дом Чырвонай Арміі — помнік савецкага постканструктывізму[2] міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда
- Свята-Успенская царква, Буеўшчына, твор народнага дойлідства
- 24 студзеня — Дзяржаўная мастацкая галерэя
- Беларускі павільён на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) ў Маскве
Беларускі павільён, ВДНГ
правіцьНарадзіліся
правіць- 14 студзеня — Васіль Шаранговіч, беларускі графік, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1978). Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1986). Народны мастак Беларусі (1991). Прафесар (1981)
- 18 ліпеня — Генадзь Шутаў, беларускі мастак-акварэліст, графік, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1996)
- 29 жніўня — Уладзімір Вольнаў (пам. 2023), беларускі мастак — графік і жывапісец.
- 13 верасня — Анатоль Зайцаў (пам. 2009), беларускі мастак-графік
- 13 верасня — Алесь Мемус, беларускі мастак-графік, педагог
Памерлі
правіць- 31 студзеня — Ілья Гінцбург (нар. 1859), беларуска-расійскі скульптар яўрэйскага паходжання, педагог, прафесар. Родам з Гродна
- 1 верасня — Язэп Горыд (нар. 1896), заходнебеларускі мастак-жывапісец і графік
- 5 лістапада — Фёдар Фогт (нар. 1889), графік, жывапісец, тэатральны мастак, майстар плаката. Працаваў ілюстратарам кніг і часопісаў. З 1928 года выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Да 1934 быў намеснікам дырэктара і завучам.
Галерэя жывапісу
правіць-
Язэп Драздовіч «Краявід з замкам», Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
-
Язэп Драздовіч «Месяцавы краявід з замкам», Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
-
Леў Зевін «Вечаровае сонца». Эцюд
Зноскі
- ↑ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ А. С. Шамрук. Архітэктура Беларусі XX — пачатку XXI ст.:эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый = Архитектура Беларуси XX — начала XXI в.:эволюция стилей и художественных концепций. — Мн.: Белорусская Наука, 2007. — 335 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-08-0868-4.