Янкель Мордухавіч Кругер
Я́нкель Мо́рдухавіч (Я́каў Ма́ркавіч) Кру́гер (14 мая 1869, г. Мінск, Расійская імперыя — 19 сакавіка 1940, г. Мінск[3], БССР) — беларускі савецкі жывапісец яўрэйскага паходжання. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939)[4]. Працаваў пераважна ў бытавым і партрэтным жанрах.
Якаў Маркавіч Кругер | |
---|---|
![]() Аўтапартрэт, 1899 | |
Імя пры нараджэнні | Янкель Мордухавіч Кругер |
Дата нараджэння | 14 мая 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1940[2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | бытавы, партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Леапольд Гаровіц |
Уплыў на | Міхаіл Мацвеевіч Філіповіч |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў Мінску ў мяшчанскай сям’і рамесніка Мордуха Хаімавіча Кругера і яго жонкі Роды, у якой акрамя яго было яшчэ пяцёра дзяцей[5]. Вучыўся ў мясцовым хедары і рамесным вучылішчы. Займаўся ў малявальнай школе М. І. Мурашкі ў Кіеве (1883—1886)[4]. Пасля заканчэння з адзнакай малявальнай школы Якаў спрабуе паступіць у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, але яго як яўрэя не прынялі, спаслаўшыся на адсутнасць у яго права на жыхарства ў Пецярбургу, мастак вымушаны вярнуцца ў Мінск[5].
Вучыўся ў прафесара Л. Горавіца ў Варшаве (1887—1888)[6], у акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1888-95)[4], дзе займаўся па класе Бенжамена Канстана . Тым часам шмат працуе, піша карціны і падарожнічае па еўрапейскіх краінах, вывучаючы творы вялікіх майстроў. Пабываў у Лондане, Берліне, Бруселі. Неаднаразова дэманстраваў свае палотны на Парыжскіх выстаўках[5].
Вярнуўся ў Расійскую імперыю Якаў Кругер у 1895 годзе[5]. Вучыўся ў У. Макоўскага ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1897—1900)[4], куды яго прынялі пры актыўным садзейнічанні І. Рэпіна. Дыпломная карціна «На суд прафесара», выкананая ў жанры бытавога жывапісу, атрымала высокую ацэнку.
У 1904 годзе пасля вяртання ў Мінск адкрыў там курсы малявання і жывапісу (з 1906 мастацкая школа)[4]. Шматлікія яго вучні сталі вядомымі мастакамі: Г. Фімянтоўскі, В. Руцай, І. Ахрэмчык, І. Мільчын[7], З. Азгур[5], Х. Суцін, М. Кікоін[8], М. Станюта.
Падчас першай сусветнай вайны сям’я Кругераў была эвакуіравана ў Казань, дзе яна застаецца доўгі час. Якаў займаецца галоўным чынам выкладчыцкай працай[5].
З 1921 года працаваў на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[3]. Восенню 1921 года ўваходзіў у склад арганізаванай Беларускім Дзяржаўным музеем этнаграфічнай экспедыцыі па наваколлях Слуцка разам з мастаком П. Гуткоўскім (кіраўнік), фалькларыстам і кампазітарам Уладзімірам Тэраўскім і інш[6]. Працуючы на газету «Кастрычнік» у сельскагаспадарчай камуне «Новае жыццё», стварае цэлы цыкл прац з жыцця працаўнікоў[5].
У 2-й палове 1930-х гг. Кругер пісаў партрэты І. Сталіна, К. Варашылава, М. Горкага, савецкіх военачальнікаў і партыйных дзеячаў, а таксама жанравыя карціны на тэмы працы[8]. У 1927—1932 гадах — член Усебеларускага аб’яднання мастакоў.
У 1939 годзе атрымаў ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР[6]. Жыў у Мінску да канца сваіх дзён.
Творчасць правіць
Карціны Кругера адрозніваюцца дакладнасцю характарыстыкі, псіхалагічнай глыбінёй вобразаў[4]. У ранніх партрэтах асноўная ўвага нададзена рысунку, у той час як жывапіс сухаваты, агульны каларыт — залацісты[8]. Працаваў пераважна ў жанры партрэта: «Дзяўчынка ў чырвоным» (1890-я), «Аўтапартрэт у малінавым бераце» (1889), партрэты брата (1896), скрыпача Іегуды Жухавіцкага (1897), Я. Коласа (1923), Я. Купалы (1923). Сярод іншых работ: «На суд прафесара» (1900), «Пагром» (Каля 1905), «Паштальён» (1907), «Дзіцячая калонія» (1930), «Кавальскі цэх» (1937) і іншыя[4].
У 1900-10 гг. Кругер стварае серыю карцін, якія адлюстроўваюць сцэны яўрэйскага побыту: «Хедар», «Яўрэйскі духоўны суд», «Перапісчык Торы», «За малітвай», «Талмудыст», «Яўрэй, які моліцца», «Каўказскі яўрэй», «Яўрэй з куфлем» і інш. У 1915 г. Кругер стварыў серыю карцін «Яўрэйскія абрады» (не захавалася). Напісаная па слядах рэвалюцыйных падзей карціна «Пагром» была знішчана паліцыяй[8].
Кругер напісаў шэраг партрэтаў пісьменнікаў, паэтаў, навуковых, палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі, якія адрозніваюцца інтымнасцю і дэмакратызмам вобразаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Саламона Міхоэлса і іншых[5].
- Партрэты пэндзля Я. Кругера
-
Партрэт жонкі, 1907
-
Партрэт Пальміры Мрачкоўскай
-
Партрэт мінскага скрыпача Іегуды Жухавіцкага
-
Дзяўчынка ў чырвоным
-
Партрэт Янкі Купалы, 1923
1889 | 1899 | 1922 | 1931 |
Зноскі
- ↑ а б Кругер Яков Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Кругер Яков Маркович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Знiчкi Айчыны(недаступная спасылка) // Голас Радзімы Чацвер, 12 сакавіка, 2009
- ↑ а б в г д е ё Кругер Янкель Мордухович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 335. — 737 с.
- ↑ а б в г д е ё ж Черняк М. Яков Кругер: «Я художник из Минска» // «Мишпоха» № 10 (2), 2001.
- ↑ а б в Ціткоўскі І. Кругер Якаў Маркавіч (Кругер Янкель Мордухавіч) (02.05.1869—18.03.1940) // Мастакі Случчыны. — Слуцк: «Слуцкая ўзбуйненая друкарня», 2006. — 56 c. ISBN 985-6704-00-5
- ↑ Мастак з Івянца
- ↑ а б в г Артыкул «Кругер Яков» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Якаў Кругер. Постскрыптум. Новыя матэрыялы аб жыцці і творчасці мастака / Н. М. Усава // Музей XXI стагоддзя: актуальныя праблемы дзейнасці : навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 65-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, 9―11 лістапада 2004 года, Мінск. ― Мінск, 2008. (1Н//110981(039))
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
- Ярмоленка Г. М. Кру́гер Янкель Мордухавіч (Якаў Маркавіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 402. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.