Рэпрэсіі ў БССР
Прапануецца перанесці ў Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Рэпрэсіі ў БССР, сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя (г.зв. «контррэвалюцыйныя») злачынствы, а таксама высылка — накіраванне на спецпасяленні за межы БССР судовымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. Пачаліся ў 1917 годзе, сістэматычны характар набылі ў 1930, найбольшы размах мелі ў 1937—1938, спыніліся разам са смерцю Сталіна ў 1953.
Дакладную лічбу рэпрэсаваных, як і падрабязныя сведчанні савецкіх злачынстваў, у наш час высветліць немагчыма з тае прычыны, што архівы КДБ дагэтуль закрытыя для даследчыкаў[1].
Гісторыя
правіцьУ 1929 годзе ў Менск была накіравана Камісія Затонскага, якая раскрытыкавала палітыку Беларусізацыі, крытычна ацаніла дзейнасць беларускай інтэлігенцыі і аграрную палітыку ў БССР, даклад камісіі быў накіраваны ў ЦК і ЦКК УКП(б), у тым ліку асабіста Іосіфу Сталіну. Дзейнасць камісіі разглядаецца як пачатак сістэматычных палітычных рэпрэсій у БССР.
У 1930 у палітычнай справаздачы цэнтральнага камітэта XVI з'езда ВКП(б) І. Сталін заявіў:
Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва з'яўляюцца неабходным элементам наступлення... |
[2].
Разам з шырока вядомым цяпер «Саюзам вызвалення Беларусі» ў БССР былі заведзены дзесяткі іншых сфабрыкаваных спраў: «Беларуская народная грамада» (68 арыштаваных), «Партыя вызвалення сялян» (110 арыштаваных), «Беларуска-літоўская сялянская партыя» (159 арыштаваных), «Контррэвалюцыйная паўстанцкая і дыверсійна-шпіёнская арганізацыя ў сістэме Наркамзема БССР і Трактарацэнтра» (627 арыштаваных), «Аб'яднанае антысавецкае падполле» (2570 арыштаваных) і г.д.
На думку беларускага даследчыка Леаніда Маракова, у 1930-я на Сталіна працавалі сакрэтныя інстытуты НКУС, якія пралічылі значны патэнцыял у геапалітычным становішчы Беларусі. Для таго, каб беларусы ніколі не атрымалі незалежнасць ад Расіі, яны сістэматычна вынішчалі інтэлектуальны генафонд нацыі. Як адзначае Леанід Маракоў: «Змянілася ўжо некалькі пакаленняў, а нам усё ніяк не атрымоўваецца аднавіць згубленае. Усё таму, што мы — дзеці горшых, лепшых выразалі»[1].
Вялікі тэрор 1937—1938
правіцьПачатак падзей, названых «Вялікім тэрорам», паддаецца дакладнай датоўцы. 3 ліпеня 1937 года Сталін, як сакратар ЦК ВКП (б), перадаў народнаму камісару ўнутраных справаў СССР Яжову і рэгіянальным кіруючым органам партыі прынятае днём раней рашэнне Палітбюро пра пачатак кампаніі рэпрэсій супраць былых кулакоў і крымінальнікаў.
31 ліпеня 1937 года Палітбюро ЦК ВКП(б) зацвердзіла аператыўны загад № 00447 Народнага камісара ўнутраных справаў Мікалая Яжова. Гэты загад, накіраваны супраць «былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых контррэвалюцыйных элементаў», на працягу аднаго года, па загадзя устаноўленых разнарадках, павінен быў каштаваць жыцця альбо шматгадовага лагернага зняволення сотні тысяч чалавек.
Характэрна таксама, што вялікая колькасць ахвяраў загаду да гэтага часу не рэабілітавана або апраўдана. Прычына гэтага ў тым, што сярод іх было шмат сацыяльна дэкласаваных асоб (без пэўнага месца жыхарства, без пэўных заняткаў), расстраляных большай часткай за нязначныя злачынствы.
Згодна з аператыўным загадам № 00447 вылучаліся ліміты, на падставе гэтых лімітаў дакладна вядома мінімальная колькасць ахвяр за 1937—1938 гады.
Першая катэгорыя (расстрэл) | Другая катэгорыя (лагеры) | Усяго чалавек | |
---|---|---|---|
Ліміты 1937—1938 | 7 500 | 14 500 | 22 000 |
Асуджана 1937—1938 | 6 869 | 17 340 | 24 209 |
Колькасць ахвяр і этнічны склад
правіцьПаводле няпоўных падлікаў (многія дакументы не захаваліся) ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі ў 1917—1953 сталі каля 600 тыс. чал.[3][4], згодна з іншымі звесткамі — не менш за 1 млн 400 тыс. чал.[5], з іх 250 тыс. асуджаныя судовымі ці пакараныя рашэннямі пазасудовых органаў («двоек», «троек», асобых нарадаў, калегій АДПУ, НКУС, Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ)). Акрамя асуджаных у 1920—1930-я, рэпрэсавана і выслана за межы БССР больш за 250 тыс. «раскулачаных» сялян і членаў іх сем'яў. У 1917—1953 гады да найвышэйшай меры пакарання (расстрэлу) прысуджаныя 358 686 чалавек[3]. Усяго з 1954 да пачатку 2000 года ў Беларусі рэабілітавана больш за 200 тыс. ахвяр палітычных рэпрэсій[3]. Калі ўлічыць, што да Другой сусветнай вайны ў ёй пражывала каля 5 млн. чал., то атрымліваецца, што на тэрыторыі БССР быў рэпрэсаваны кожны дзесяты жыхар[6]. Пры гэтым у 1930-я гады загінула каля 90% беларускай інтэлігенцыі[7].
Калі ў 1920-я гады кіраўніцтва БССР адмыслова стрымлівалі антыэтнічныя настроі, то ўжо ў 1930-я гады прадстаўнікоў 9 нацыянальнасцяў, сярод якіх апынуліся і палякі, аднеслі да ворагаў савецкай дзяржавы. У гэты час савецкія СМІ навешвалі ярлыкі на цэлыя этнічныя групы. Прыказка «раз поляк, значит кулак» выяўляла сутнасць Вялікага тэрору 1937—1938 гг., калі шараговы паляк меў у 30,92 раза больш шанцаў трапіць у турму, чым непаляк[8]. Колькасць этнічных палякаў у БССР зменшылася з 119 900 да 58 400 у перыяд з 1937 да 1939 гг.[9] З 1939 па 1941 савецкая ўлада рэпрэсіравала амаль 500 тыс. палякаў, якія жылі на тэрыторыі былой усходняй Польшчы. Нават нягледзячы на тое, што больш за 400 тыс. палякаў перажылі рэпрэсіі[10], мала хто з іх вярнуўся ў БССР ці УССР, бо пасля вайны этнічных палякаў высялялі ў камуністычную Польшчу[11]. У 1939—1941 гг. у межах былой усходняй Польшчы НКУС арыштаваў больш людзей, чым ва ўсім астатнім СССР[10].
Месцы масавых распраў па рэгіёнах Беларусі
правіцьВызначэнне месцаў масавых рэпрэсій ускладняеццa тым, што архівы КДБ па-ранейшаму закрытыя для даследчыкаў. Але дзякуючы ўскосным звесткам часткова атрымліваецца рэканструяваць падзеі мінуўшчыны[12][13][14].
Наступствы
правіцьНавука
правіцьАд рэпрэсій 1930-х пацярпелі 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў Беларускай акадэміі навук. З 139 аспірантаў, якія былі ў 1934, засталося толькі шэсць чалавек. Даследаванні ў галіне гуманітарных навук практычна спыніліся[15].
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКУС было расстраляна больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, сярод якіх тры рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: Аляксей Кучынскі, Язэп Каранеўскі і Ананій Дзякаў. Гэтае злачынства было ўчыненае напярэдадні шаснаццатай гадавіны ад пачатку працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[16].
Гістарыяграфія
правіцьУ 1930-я савецкія ўлады фізічна і духоўна знішчылі 32 мінскіх гісторыкаў, іх працы выдалілі з навуковых бібліятэк. Увогуле, была цалкам знішчана беларуская гістарычная школа[17]. У Беларусі няма ніводнага дзяржаўнага рэальнага музея, які б быў прысвечаны гэтай сумнай старонцы нацыянальнай гісторыі. Да нешматлікіх інструментаў, якія могуць дапамагчы беларусам асэнсаваць таталітарнае мінулае, можна прылічыць Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі, што быў створаны па грамадскай ініцыятыве ў 2014 годзе.
Літаратура
правіцьЗ 540—570 літаратараў, якія друкаваліся ў Беларусі ў 1920—1930-я гады XX стагоддзя, было рэпрэсавана не менш за 440—460 (80 %), у тым ліку Тодар Кляшторны, Андрэй Мрый і мноства іншых вядомых аўтараў. Калі ўлічваць аўтараў, вымушаных з'ехаць з радзімы, то рэпрэсіям падвергліся не менш за 500 (90 %), чвэртка ўсёй колькасці літаратараў (2000), рэпрэсаваных у СССР[18].
Тым часам, паводле падлікаў У. Маракова, ва Украіне колькасць рэпрэсаваных літаратараў склала каля 35-40 %, у Расіі — не больш за 15 %[1].
Медыцына
правіцьАгулам пад рэпрэсіі трапіла 1520 асоб, з іх каля 500 урачоў, больш за 200 медыцынскіх сясцёр, блізу 600 ветэрынарных працаўнікоў, некалькі сотняў іх сваякоў і тых, хто праходзіў з імі па адной супольнай справе[19].
Нацыянальны склад рэпрэсаваных: беларусы — 738, палякі — 331, яўрэі — 203, рускія — 168, украінцы — 25, латышы — 18, літоўцы — 13, немцы — 9, чэхі, эстонцы — па 2 чалавекі, грузіны, венгры, казахі, малдаване, татары, французы, чувашы — па адным, нявызначаныя — 4[19].
У 1930-х адбыўся поўны заняпад сістэмы медыцынскага абслугоўвання насельніцтва БССР. На большасць раённых бальніц прыходзіўся толькі адзін урач. Кожны трэці-чацвёрты ўрачэбны ўчастак быў не толькі без доктара, але і без фельчара, нават без акушэркі. Арышты праходзілі з такой хуткасцю, што трыста выпускнікоў Мінскага і Віцебскага медыцынскіх інстытутаў штогод не паспявалі займаць парожнія месцы. Аднак іх рыхтавалі найперш для адмысловых бальніц, клінік і санаторыяў, у якіх лячыліся партыйныя бонзы і энкавэдысты[19].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б в Кастусь Лашкевич, Леонид Моряков. Как в БССР уничтожали врачей и избавлялись от больных (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (22 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2011. Праверана 1 снежня 2012.
- ↑ Сталин, И. В. Сочинения. Т. 12. — С. 309.
- ↑ а б в В. Ф. Кушнер. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1920—1930-я гг. // Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 370.
- ↑ 600 000 ахвяр — прыблізная лічба: з І. Кузняцовым гутарыць Руслан Равяка // Наша Ніва, 3 кастрычніка 1999.
- ↑ І. Кузняцоў. Рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі і сялянства ў 1930—1940 гады. Лекцыя 2. Архівавана 3 кастрычніка 2011. // «Беларускі Калегіум», 15 чэрвеня 2008.
- ↑ Рэабілітацыя: Зборнік дакументаў і нарматыўных актаў па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1920-1980-х гадоў у Беларусі / Уклад., [аўт. камент.] А. Дзярновіч. — Мн. : Athenaeum, 2001. — 177 с. — С. 17. — (Athenaeum, Т. III; Архіў найноўшае гісторыі = Modern history archive). — ISBN 985-6374-12-X. Са спасылкай на: Касцюк, М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі / М. Касцюк. — Мн.: ВП «Экаперспектыва», 2000. — 307 с. — С. 176. — ISBN 985-6102-30-8.
- ↑ Беларусізацыя, 1920-я гады: Дакументы і матэрыялы / Беларускі дзяржаўны універсітэт, Гістарычны факультэт, Кафедра сусветнай і айчыннай гісторыі, Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь; Пад агул. рэд. Р. П. Платонава і У. І .Коршука. — Мн.: БДУ, 2001. — 268, [2] с. — С. 24. — ISBN 985-445-495-9.
- ↑ Martin, T. The Affirmative Action Empire: Nations and Nationalism in the Soviet Union 1923—1939 / Terry Martin. — Ithaca—London: Cornell University Press, 2001. — XVII, 496 p.: ill. — ISBN 0801486777.
- ↑ Беларусы [Карты]: этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі: атлас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1995—1996 гг.; адк. рэд. В. А. Шэленгоўская; рэд. карт: Л. У. Белякова [і інш.]. — Мн.: Камітэт дзяржаўных знакаў пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь, 1996. — 1 атлас (32, [1] с., уключаючы вокладку). — С. 6.
- ↑ а б Snyder, T. Sketches from a secret war: a Polish artist's mission to liberate Soviet Ukraine / Timothy Snyder. — New Haven: Yale University Press, 2005. — XXIII, 347 p.: ill., maps. — P. 177. — ISBN 030010670X.
- ↑ З 1944 па 1947 гг. 1 481 000 польскіх грамадзян, у т.л. 200 тыс. яўрэяў, пакінулі межы СССР. Magocsi, P. R. Historical atlas of East Central Europe / Paul Robert Magosci; cartographic design by Geoffrey J. Matthews. — Seattle—London: University of Washington Press, 1993. — 1 atlas (XIII, 218 p.): col. maps. — P. 167. — ISBN 0295972483.
- ↑ ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ САВЕЦКІХ РЭПРЭСІЙ У БЕЛАРУСІ
- ↑ Карныя аперацыі АДПУ-НКУС
- ↑ Карныя акцыі НКУС-МУС-МДБ
- ↑ В. Ф. Кушнер. Культурнае і духоўнае жыццё савецкай Беларусі. // Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. С. 402.
- ↑ Алег Яноўскі.. Імя, узнятае з небыцця: Аляксей Сцяпанавіч Кучынскі – рэктар БДУ 1936–1937 гадоў . «Універсітэт» № 20-21 (2167-2168). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2017.
- ↑ Андрэй Катлярчук. Прадмова да «літоўскага» нумару Архівавана 2 снежня 2009. // Arche № 9, 2009.
- ↑ Прадмова // Шаблон:Крыніцы/Даведнік Маракова
- ↑ а б в …А медсястра ў вар'ятку ператварылася Архівавана 10 сакавіка 2012. // Наша Ніва, 13 верасня 2010
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Адамушка У. І. Палітычныя рэпрэсіі 20 – 50-ых гадоў на Беларусі. — Мн .: Беларусь, 1994. — 158 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0047-8.
- Шаблон:Крыніцы/Даведнік Маракова
- Шаблон:Крыніцы/Даведнік Маракова
- Шаблон:Крыніцы/Даведнік Маракова
- Шаблон:Крыніцы/Даведнік Маракова
- Шаблон:Крыніцы/Даведнік Маракова
- Шаблон:Крыніцы/Даведнік Маракова
- Шаблон:Крыніцы/Даведнік Маракова
- Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Вучэбн. дапаможнік / В. І. Галубовіч, З. В. Шыбека, Д. М. Чаркасаў і інш.; Пад рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005.
- ВОЗВРАЩЕННЫЕ ИМЕНА. Сотрудники АН Беларуси пострадавшие в период сталинских репрессий. Сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; Под редакцией академика АН Беларуси А. С. Махнача. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. —120 с.: ил. (руск.)
Спасылкі
правіць- Ірына Раманава. «Квоты перавыкананы»: кашмарныя архіўныя дакументы пра 1937 год у Беларусі // Наша Ніва, 15 снежня 2017
- Карта минских репрессий. 10 страшных мест, связанных с НКВД // kyky.org (руск.)