Леанід Уладзіміравіч Маракоў
Леанід Уладзіміравіч Марако́ў (15 красавіка 1958, Мінск — 17 снежня 2016) — беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правадзейны член міжнароднага ПЭН-клуба. Даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі.
Леанід Уладзіміравіч Маракоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1958 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 2016[1] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, гісторык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
marakou.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьПляменнік Валерыя Маракова. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1984), працаваў на Мінскім заводзе ЭВМ. З 1987 інжынер-электроншчык на доследна-вытворчым прадпрыемстве па вырабу ўнікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР, інш. установах. З 1999 літ. супрацоўнік газеты «Голас Радзімы». З 2001 на творчай рабоце.
Літаратурная дзейнасць
правіцьПершае апавяданне «Яблыня» надрукаваў у газеце «ЛіМ» (1998). Публікуе нарысы аб жыцці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, вострасюжэтныя апавяд. ў рэспублік. перыяд. друку (час. «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Беларусь», «Першацвет»; газ. «Советская Белоруссия», «Звязда», «Народная воля», «ЛіМ», «Наша ніва» і інш.). Даследуе лёс і мастацкую спадчыну рэпрэсаваных бел. пісьменнікаў. Напісаў кнігу пра жыццёвы і творчы шлях В. Маракова («В. Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст», 1999). Укладальнік даведніка «Вынішчэнне: рэпрэсаваныя беларускія літаратары» (2000), кнігі выбр. тв. В. Маракова і ўспамінаў пра яго «Рабінавая ноч» (2003), энцыклапед. даведніка ў 3 т. «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991» (2002—2003). Аўтар кніг прозы пра сучаснікаў у няпросты час пераходнага грамадства, пра праблемы маралі, кахання, станаўлення рыначных адносін, развіцця малага бізнесу. Творы Маракова перакладзены на рускую, нямецкую і англійскую мовы[2]. Чл. Саюза бел. пісьменнікаў (2001), Саюза бел. журналістаў (2001), Міжнар. ПЭН-клуба (2002). Лаўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча (2006).
Асабістыя погляды
правіцьУ 2012-16 гг. вёў старонку ў Facebook [1], дзе выкладаў свае кароткія апавяданні на рускай мове, а таксама рабіў нататкі адносна злабадзённых падзей і генетыкі. У алегарычнай форме выказваў прыхільнасць заходнееўрапейскім каштоўнасцям і негатыўнае стаўленне да цяперашняй сітуацыі ў Расіі.
Хвароба
правіцьУ пачатку 2016 г. Леанід Маракоў перажыў інсульт, а 23 верасня злёг з пухлінай галаўнога мозгу[3]"[4]. Знаходзіўся ў цяжкім стане ў хоспісе. На яго лячэнне і дагляд у сацыяльных сетках збіралі грошы, так, С. А. Алексіевіч ахвяравала 1000 дол. ЗША[5], але згодна інфармацыі, апублікаванай дачкой пісьменніка Дыянай на яго ленце у Facebook 28 лістапада, гэтыя грошы яшчэ не былі пераданы членам сям'і [2]. Памёр 17 снежня 2016 года[6]. Пахаваны на Заходніх могілках 19 снежня 2016 г[7].
Бібліяграфія
правіць1. Валерый Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст. Мн., 1999.
2. Вынішчэнне. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Даведнік. Мн., 2000.
3. Непамяркоўныя. Апавяданні. Мн., 2001.
4. Непамяркоўныя — II. Апавяданні. Мн., 2001.
5. Трое. Апавяданні. Мн., 2001.
6. 100 мініяцюр. Пра жыццё, смерць і каханне. Мн., 2002.
7. 100 миниатюр (перевод с белорусского языка). Мн., 2002.
8. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Энцыклапедычны даведнік у 2 тамах. Т. 1. Мн., 2002.
9. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Энцыклапедычны даведнік у 2 тамах. Т. 2. Мн., 2002.
10. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Смаленск, 2003.
11. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Смаленск, 2003. Т. 2.
12. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2004. Т. 3. Кніга 1.
13. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2005. Т. 3. Кніга 2.
14. Толькі адна ноч. Мн., 2006.
15. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 1. Мн., 2007.
16. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. Мн., 2007.
17. Ахвяры і карнікі. Даведнік. Мн., 2007.
18. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 4. Кніга 1. Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917—1954. Мн., 2007.
19. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 4. Кніга 2. Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917—1954. Мн., 2007.
20. Непамяркоўныя — III. Трэцяя спроба. Раман у апавяданнях. Мн., 2007.
21. Запісы забітага кантрабандыста. Апавяданні. Мн., 2008.
22. Непримиримые. Третья попытка. Рассказы. Авторизованный перевод с белорусского языка. Мн., 2008.
23. Яны не ведалі…. Апавяданні, запісы. Мн., 2009.
24. Сшытак забітага кантрабандыста. Запісы. Мн., 2009.
25. Рассказы: криминальные; о любви; убитого контрабандиста. Авторизованный перевод с белорусского языка. Мн., 2009.
26. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2009.
27. Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі. 1920—1960. Мн., 2010.
28. Непамяркоўныя. 2-е выданне, дапоўненае і перапрацаванае. Мн., 2012
29. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 1. Мн., 2013 (2012)
30. Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 2. Мн., 2014
31. Планъ губернскаго города Минска 1873 года [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2015. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
32. Планъ губернскаго города Минска 1888 года [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2015. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
33. План Мінска 1911 г. [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2016. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
Падрыхтаваны (у 2009, 2013 гг.):
1. Біяграфіі (разгорнутыя жыццяпісы рэпрэсаваных пісьменнікаў Беларусі, сотні фотаздымкаў, большая частка з якіх не друкавалася).
2. Самый Нижний Тагил. Сцэнар дэтэктыўна-прыгодніцкага поўнаметражнага фільма.
Рыхтуецца (2010—2020 гг.):
1. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2005. Т. 3. Кніга 3.
2. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 6. Рэпрэсаваныя службоўцы.
3. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 7. Рэпрэсаваныя службоўцы.
4. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 8. Жонкі «ворагаў народа».
5. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 9. Беларусы ў расійскіх канцэнтрацыйных лагерах.
6. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 10. Дадатак, агульныя імянны і геаграфічны паказальнікі.
7. Рэпрэсаваныя на тэрыторыі Беларусі латышы, літоўцы, немцы, эстонцы. Даведнік.
8. Рэпрэсаваныя землеўласнікі Беларусі. Даведнік.
9. Ахвяры і карнікі — II.
10. Short-story ці 100 мініяцюр — II.
11. The best. Навэлы.
12. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 1. Аршанскі р-н. 1921—1941.
13. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 2. Асвейскі р-н. 1924—1941.
14. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 3. Асіповіцкі р-н. 1928—1941.
15. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 4. Бабруйскі р-н. 1920—1941.
16. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 5. Багушэўскі р-н. 1929—1941.
17. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 6. Барысаўскі р-н. 1920—1941.
18. Кніга Памяці. Раёны Беларусі (у тым ліку скарочаныя (скасаваныя). Шматтомнае выданне (больш за 100 тамоў). Т. 7. Бешанковіцкі р-н. 1923—1941.
19. ********************. 1929—1953 (назва даведніка да 2014 г. закрытая).
Старонкі аўтара ў Сеціве
правіцьЗноскі
- ↑ Leanid Marakou // https://historygreatest.com/leanid-marakou-belarusian-journalist-writer-and-historian-died-at-58
- ↑ Memento mori. Леанід Маракоў//Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Пісьменьнік і дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў Леанід Маракоў знаходзіцца ў госьпісе// Сайт Радыё «Свабода»
- ↑ Исследователь темы репрессий писатель Леонид Моряков в тяжелом состоянии находится в хосписе Архівавана 9 лістапада 2016.// TUT.BY
- ↑ Алексиевич передала деньги на лечение тяжелобольного писателя Леонида Морякова Архівавана 9 лістапада 2016.// Сайт"Беларускі партызан"
- ↑ Памёр пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсій Леанід Маракоў Архівавана 25 кастрычніка 2020. // Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў
- ↑ У Мінску развіталіся з Леанідам Мараковым Архівавана 22 снежня 2016. // Сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў