Полымя (часопіс)

беларускі часопіс
(Пасля перасылкі з Полымя (1922))

«По́лымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца са снежня 1922 года ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Найстарэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.

«Полымя»
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец Выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Краіна
Рэдактар Віктар Шніп (з 2021 г.)
Тэматыка Літаратура, мастацтва, грамадства
Мова беларуская
Перыядычнасць Штомесяц
Аб’ём 144 с. (2021 г., № 9)
Галоўны офіс Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11
Тыраж 685 (2021 г., № 9)
ISSN 0130-8068
Вэб-сайт zviazda.by/be/edition/po…
mastlit.by/index.php/vyd…

ГісторыяПравіць

У стварэнні часопіса непасрэдны ўдзел прымалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш.

У 1922—1924 гадах да № 3 (11) выданне Беларускага кааператыўна-выдавецкага таварыства «Савецкая Беларусь», у 1924 годзе з № 4 (12) — выданне Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, у 1932—1934 гадах (да № 5) — орган аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, з 1945 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. У 1932—1941 гадах (да № 3[1]) выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны выданне часопіса было прыпынена. Адноўлены ў студзені 1945 года.

На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.

СучаснасцьПравіць

У 2002—2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», потым у складзе выдавецкага дома «Звязда».

З 2021 года рэдакцыя часопіса ўвайшла ў штат выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.

Галоўныя рэдактарыПравіць

СупрацоўнікіПравіць

У рэдакцыі працавалі ці працуюць шэраг беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Львоўна Арабей (1967—1974), Алесь Марціновіч (з 2011), Барыс Пятровіч, Віктар Афанасьевіч Ракаў (1975-?), Уладзімір Пятровіч Саламаха, Ян Скрыган, Віктар Пятровіч Супрунчук (1983-?), Мікола Ткачоў, Андрэй Федарэнка, Хвядос Шынклер, Уладзіслаў Чаржынскі (1925) і іншыя.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць