Хвядос Сяргеевіч Шынклер

(Пасля перасылкі з Хвядос Шынклер)

Хвядос Сяргеевіч Шынклер (22 верасня 1903, Заслаўе[1], цяпер Мінскі раён — 25 кастрычніка 1942, фронт пад Сталінградам) — беларускі празаік, драматург і сцэнарыст. Адзін з пачынальнікаў урбаністычнай тэмы ў беларускай літаратуры. Псеўданімы: Сяргееў; Шынклер Кв.; Явар; Явар Хв.; Явар Хвядос; Явар Я.

Хвядос Сяргеевіч Шынклер
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 верасня 1903(1903-09-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 1942(1942-10-25) (39 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік, сцэнарыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 22 верасня 1903 года ў сям’і начальніка чыгуначнай станцыі «Рудзенск». У Рудзенску прайшлі яго дзіцячыя і школьныя гады.

Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы (1914—1920). Самавукам авалодаў тэлеграфнай справай і ў 1919 годзе паступіў на работу на чыгунцы тэлеграфістам, спачатку ў Рудзенску, потым — у Асіповічах. Пасля працаваў бібліятэкарам, загадчыкам клуба ў Рудзенску. Быў удзельнікам літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1929—1931 гадах — супрацоўнік бабруйскай газеты «Камуніст», са снежня 1931 года — сакратар рэдакцыі раённай транспартнай газеты «Ударнік» (Жлобін). У 1935—1941 гадах працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. У 1942 годзе пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Чатыры месяцы вучыўся ў ваенным вучылішчы ў г. Кыштым Чалябінскай вобласці.

Загінуў 25 кастрычніка 1942 года пад Сталінградам.

Творчасць

правіць

Дэбютаваў допісамі ў газеты ў 1922 годзе як рабочы карэспандэнт. У 1925—1926 гадах у мясцовым друку з’явіліся яго першыя допісы, а праз некаторы час у літаратурным дадатку да бабруйскай акруговай газеты «Комуніст», «Вясне», бабруйскім альманаху «Уздым» і затым у «Маладняку» былі надрукаваны яго першыя апавяданні «Стрэлачнік Мігай», «Ічэ», «Апошні рэйс», «Блок» і іншыя. Чытацкія колы цёпла сустрэлі таленавітага пачынаючага празаіка, які ўносіў у беларускую літататуру свежы струмень — пафас чыгуначнага жыцця.

Першае апавяданне надрукаваў у 1928 годзе. Асобнымі выданнямі выйшлі апавяданне «Ічэ» (1929), зборнік апавяданняў «Стрэлачнік Мігай» (1930), апавяданне «Блок» (1933), аповесці «Сонца пад шпалы» (1933), «Запіскі інструктара Томана» (1934), «Пульс жыцця» (1950, выходзіла на рускай мове ў 1942 у Маскве). Аўтар аповесці для дзяцей «Петрык-завадатар» (1935). У 1960 годзе выйшлі выбраныя творы, у 1984 — кніга апавяданняў, аповесцей, успамінаў «Апошні рэйс».

Напісаў п’есу «Пачэсны рэйс» (апублікавана ў 1939 годзе), кінасцэнарый «Шчаслівы шлях» (з Ю. Рудзько, 1940). Выступаў з рэцэнзіямі, артыкуламі, нарысамі.

Зноскі

  1. Шинклер Федос Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 694. — 737 с.

Літаратура

правіць
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Хвядос Сяргеевіч Шынклер