Мінскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі

Мі́нскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мінск.

Мінскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Мінск
Дата ўтварэння 29 чэрвеня 1934
Кіраўнік Уладзімір Іосіфавіч Юргевіч[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 56,14 %, руская 36,88 %
Размаўляюць дома: беларуская 16,62 %, руская 73,27 %[2]
Насельніцтва (2015)
202 600 чал.[3] (2-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 84,58 %,
рускія — 9,23 %,
украінцы — 1,56 %,
іншыя — 4,63 %[2]
Плошча 1 902,66[4]
(8-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 342,2 м
Мінскі раён на карце
Мінскі раён, карце
Часавы пояс UTC+3
Паштовыя індэксы 223 0xx
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Раён знаходзіцца ў цэнтры Мінскай вобласці, працягласць з поўначы на поўдзень больш 66 км, з захаду на ўсход каля 60 км. Мяжуе з 9 раёнамі Мінскай вобласці: Лагойскім, Смалявіцкім, Чэрвеньскім, Пухавіцкім, Уздзенскім, Дзяржынскім, Валожынскім, Маладзечанскім, Вілейскім раёнамі Мінскай вобласці.

Вялікая частка раёна размешчаная на Мінскім узвышшы, паўднёва-ўсходняя частка на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Паверхня раёна ўзвышаная, 92 % яе ляжыць на вышынях 180—250 м над узроўнем мора, максімальная вышыня — гара Лысая (342 м).

Маюцца радовішчы мінеральнай вады, цагляная сыравіна, пямкова-жвіровы матэрыял і будаўнічы пясок.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў — 698 мм. Вегетацыйны перыяд — 186 дзён.

Гідраграфія

правіць

Найвялікшыя рэкі раёна — Пціч і Свіслач. Славутасцю з’яўляюцца вадасховішчы Заслаўскае (Мінскае мора), Крыніца, Дразды, Вяча, Воўкавіцкае, Крылава, Цнянскае. Праз раён праходзіць частка Вілейска-Мінскай і Сіганскай водных сістэм.

Гісторыя

правіць

Раён утвораны 29 чэрвеня 1934 года як Менскі прыгарадны раён шляхам вылучэння з Менскага гарсавета. Цэнтр — горад Менск. З 26 мая 1935 года меў назву Менскі раён, уключаў 19 сельсаветаў: Абчацкі, Астрашыцка-Гарадоцкі, Бараўскі, Гатаўскі, Грычынскі, Замастоцкі нацыянальны польскі, Кайкаўскі, Калодзішчанскі, Каралішчавіцкі нацыянальны польскі, Крупіцкі, Мінскі прыгарадны, Навадворскі, Падгайскі, Папярнянскі, Ратамскі, Самахвалавіцкі, Сеніцкі, Строчыцкі, Трасцянецкі, якія былі выдзелены з гарадской рысы горада Мінска. 15 ліпеня 1935 года вёска Самахвалавічы аднесена да катэгорыі мястэчак. 31 ліпеня 1937 года да раёна далучаны Байдацкі, Бараўскі, Дабрынёўскі, Ляхавіцкі (Ляхаўскі) нацыянальны польскі, Навасёлкаўскі, Негарэльскі, Паланевіцкі (Паланеўскі) нацыянальны польскі, Рубілкаўскі, Станькаўскі, Старынкаўскі, Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) сельсаветы скасаванага Дзяржынскага раёна. 23 жніўня 1937 года Замастоцкі, Каралішчавіцкі, Ляхавіцкі (Ляхаўскі), Паланевіцкі (Паланеўскі) нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года вёска Негарэлае аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў, а статус Самахвалавічаў паніжаны да вёскі. 4 лютага 1939 года Байдацкі, Бараўскі 2-гі, Грычынскі, Дабрынёўскі, Ляхавіцкі (Ляхаўскі), Навасёлкаўскі, Негарэльскі, Паланевіцкі (Паланеўскі), Рубілкаўскі, Станькаўскі, Старынкаўскі, Фаніпальскі (Фаніпаль-Вязанскі) сельсаветы перададзены зноў утворанаму Дзяржынскаму раёну. 21 кастрычніка 1940 года ўтвораны Сляпянскі сельсавет, Мінскі прыгарадны сельсавет перайменаваны ў Мядзвежынскі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны раён быў акупіраваны нямецкімі войскамі. На тэрыторыі раёна былі арганізаваны Трасцянецкі лагер смерці, Масюкоўшчынскі лагер смерці. У раёне дзейнічалі Калодзішчанскае, Мінскае і Тарасава-Ратамскае патрыятычныя падполлі, Мінскія падпольныя абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, атрады партызанскіх брыгад «Штурмавая», «За Савецкую Беларусь», 1-й і 2-й Мінскіх, 3-й Мінскай імя Будзённага, імя Чкалава, імя Шчорса, асобныя атрады. Раён вызвалены ў пачатку ліпеня 1944 года ў ходзе Мінскай аперацыі.

16 ліпеня 1954 года скасаваны Замастоцкі сельсавет, Бараўскі сельсавет перайменаваны ў Ждановіцкі. 8 красавіка 1957 года Падгайскі сельсавет перайменаваны ў Шчомысліцкі. 5 сакавіка 1959 года скасаваны Гатаўскі і Каралішчавіцкі сельсаветы. 25 ліпеня 1959 года Сляпянскі сельсавет перайменаваны ў Зеленалужскі. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Заслаўе, Анусінскі, Гаранскі, Гатовінскі, Рагаўскі, Сёмкаў-Гарадоцкі, Слабадскі, Старасельскі, Шаршунскі сельсаветы скасаванага Заслаўскага раёна. 20 студзеня 1960 года ўтвораны Заслаўскі сельсавет, скасаваны Мядзвежынскі, Ратамскі, Сёмкаў-Гарадоцкі, Строчыцкі, Трасцянецкі, Шаршунскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Смалявічы, Верхменскі, Драчкаўскі, Емяльянаўскі, Забалоцкі, Курганскі, Пліскі, Пятровіцкі, Слабадскі сельсаветы скасаванага Смалявіцкага раёна. 23 снежня 1963 года Слабадскі сельсавет перайменаваны ў Азярыцка-Слабадскі. 6 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Смалявічы, Азярыцка-Слабадскі, Верхменскі, Драчкаўскі, Емяльянаўскі, Забалоцкі, Курганскі, Пліскі, Пятровіцкі сельсаветы перададзены адноўленаму Смалявіцкаму раёну. 28 лютага 1974 года Старасельскі сельсавет перайменаваны ў Хацежынскі, 19 сакавіка 1974 года Анусінскі сельсавет — у Пятрышкаўскі, Гатовінскі сельсавет — у Юзуфоўскі. 9 жніўня 1979 года скасаваны Заслаўскі сельсавет, утвораны Бараўлянскі сельсавет. 8 чэрвеня 1981 года Абчацкі сельсавет перайменаваны ў Лугаваслабадскі, Кайкаўскі сельсавет — у Міханавіцкі, Слабадскі сельсавет — у Лашанскі. 14 снежня 1981 года Зеленалужскі сельсавет перайменаваны ў Цнянскі. 5 кастрычніка 1982 года пасёлак Сосны, які знаходзіўся ў падпарадкаванні Мінскага гарсавета, аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў і перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Заводскага раёна горада Мінска. 14 жніўня 1985 года гарадскі пасёлак Заслаўе атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 15 верасня 1986 года пасёлак Сокал перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Кастрычніцкаму раёну горада Мінска. 26 студзеня 1987 года горад Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 16 лютага 1988 года пасёлак Сокал аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. 10 лютага 1997 года пасёлак Мачулішчы аднесены да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў з вылучэннем у самастойную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. 10 лістапада 1997 года пасёлак Усходні ўключаны ў склад Першамайскага раёна горада Мінска, а гарадскі пасёлак Сосны — у склад Заводскага раёна горада Мінска. 13 лютага 2000 года гарадскі пасёлак Сокал уключаны ў гарадскую рысу Мінска. 28 красавіка 2004 года скасаваны Цнянскі сельсавет, яго населеныя пункты перададзены ў склад Мінска[5]. 3 кастрычніка 2006 года горад Заслаўе ўключаны ў склад Мінскага раёна. 28 мая 2013 года Рагаўскі сельсавет перайменаваны ў Шаршунскі[6].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва на 1 студзеня 2018 года складала 225 684 чалавека. Мінскі раён налічвае 361 населены пункт, у якіх пражывае 215 404 чалавек (на 1 студзеня 2018)[7].

Колькасць насельніцтва (па гадах)[8]
1996 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009
142 600 144 407 145 702 147 194 150 036 145 918 149 652 154 217 158 601 157 497
2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018
160 647 164 305 168 053 172 818 179 164 188 294 200 115 208 787 215 404

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

правіць

Падзелены на 18 сельсаветаў.

Гаспадарчая дзейнасць

правіць

Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, бульба, гародніна. Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, мэблевай, машынабудаўнічай прамысловасці.

За 1 паўгоддзе 2009 года аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 692 млрд.руб. Удзельная вага Мінскага раёна — 11,6 % у агульным аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі Мінскай вобласці. Найбольшая ўдзельная вага прамысловай вытворчасці раёна займаюць такія галіны, як харчовая (28,9 %), машынабудаванне і металаапрацоўка (23,3 %), чорная металургія (11,2 %), каляровая металургія (9,6 %), лёгкая прамысловасць (6,0 %).

Да валаўтваральных прамысловым прадпрыемствам у Мінскім раёне належаць: ЗПУП «Кока-Кола Беўрыджыз-Беларусь» — удзельная вага ў раёне 9,3 %; СТАА «АлюмінТэхна» — 10,6 %; РУВП «Мінскдругмет» ДА «Белдругмет» — 6,5 %; СООО «Завод вінаградных вінаў „Дыяніс“» — 5,3 %; СООО «Дарыда» — 6,7 %; ООО «Тарасава МПК» — 4,3 %.

Транспарт

правіць

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Брэст — Мінск — Масква, Мінск — Магілёў, Мінск — Гродна. Найбуйнейшыя аўтадарогі: Брэст — Масква, Мінск — Гомель, Мінск — Віцебск, Мінск — Мікашэвічы, Мінск — Гродна, Мінск — Нарач. Вакол Мінска — Мінская кальцавая аўтамабільная дарога.

Архітэктура

правіць

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кальвінскі збор (Спаса-Прэабражэнская царква) ў горадзе Заслаўе, палацава-паркавы ансамбль у в. Прылукі, касцёл у в. Раўбічы, Свята-Петра-Паўлаўская царква ў аг. Сеніца, сядзіба ў в. Анопаль, царква і капліца (ХІХ ст.) у в. Астрашыцкі Гарадок, касцёл (2-я палова ХІХ ст.) і сядзіба ў в. Сёмкаў Гарадок і інш.

На тэрыторыі раёна размешчаны спартыўныя базы «Стайкі» і «Раўбічы». У пасёлку Ратамка дзейнічае коннаспартыўны комплекс, у вёсцы Воўкавічы — воднаспартыўны.

Захаванне навакольнага асяроддзя

правіць

На тэрыторыі Мінскага раёна размешчаныя наступныя заказнікі рэспубліканскага значэння:

Таксама Мінскі раён мае два заказнікі мясцовага значэння:

Мінскі раён мае шмат помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння, сярод якіх геалагічнае агаленне "Заслаўе", дубрава Шчамысліцкая, Валун Кахання, парк "Ігнацічы", Рагоўскія крыніцы.

Ганаровыя грамадзяне

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. http://www.mrik.gov.by/rukovodstvo/rajonnyj-ispolnitelnyj-komitet
  2. а б Результаты переписи 2009 года
  3. name=http://www.mrik.gov.by/ru/istoria-i-sovremennost/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Дадзеныя сайта Мінскага раённага выканаўчага камітэта
  4. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 24 верасня 2015. (па стане на 1 студзеня 2012 г.) з улікам змен гарадской мяжы г. Мінска, унесенных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. № 141
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 апреля 2004 г. № 68 Об упразднении Цнянского сельсовета Минского района
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  7. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа. Архівавана 5 красавіка 2018.
  8. Численность населения по г. Жодино и районам Архівавана 19 красавіка 2018., Главное статистическое управление Минской области
  9. Почётные граждане Минского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2022. Праверана 11 студзеня 2022.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).

Спасылкі

правіць