Адкрыць галоўнае меню

Гле́бкаўка — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Мінскім раёне. Заснаваны ў 2001 годзе для захавання ў прыродным стане участкаў лясных фармацый з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў жывёл і раслін. Плошча заказніка складае 964 га.

Глебкаўка
Minsk Region, Belarus - panoramio (50).jpg
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьМінскі раён, Мінская вобласць
Плошча 964 га
Дата заснавання 2001
physical
Глебкаўка
Глебкаўка
physical
Глебкаўка
Глебкаўка

Лясны масіў, размешчаны ў лесапаркавай частцы зялёнай зоны г. Мінска; мае водаахоўнае значэнне для вытокаў р. Глебкаўка. Рэльеф дэнудацыйнага тыпу, платопадобная паверхня канцавых марэн з асобнымі ўзгоркамі, фаламі і западзінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя супясчаныя і пясчаныя, месцамі эрадзіраваныя.

Расліннасць — лясы, пераважна хваёвыя, месцамі лугі і хмызнякі. У флоры 496 відаў сасудзістых раслін, 14 з іх занесены ў Чырвоную кнігу; купальнік горны, пярэсна еўрапейская, лілея кучаравая, ятрышнік абпалены, гарлянка пірамідальная, пылкагалоўнік даўгалісты і інш. У фаўне 13 відаў млекакормячых, 70 — птушак (у Чырвонай кнізе пустальга звычайная), 7 — амфібій і рэптылій.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць