Шматгадовая травяністая расліна з кароткім галоўным і пучком бакавых каранёў, прамым апушаным чатырохгранным сцяблом вышынёй да 35 см. Лісце буйное, адваротнаяйкападобнае або шырокалапчастае, сядзячае, часта фіялетавае. Кветкі невялікія, бледна-блакітныя, сабраны па 6 у несапраўдныя кальчакі, з якіх фармуецца пірамідальнае суквецце. Плод — акруглы, цёмна-карычневы, сеткава маршчакаваты, апушаны арэшак. Дасягае вышыні 5—30 см. Уся расліна пакрыта кароткімі валаскамі. Яна не дае пабегаў. Квітнее з чэрвеня па ліпень.
Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, поўдзень Скандынавіі, Міжземнамор’е. Расце ў светлых месцах лесу, зараснікаў, на лугах. Аддае перавагу лясным палянам, узлескам, прасекам, высечкам, абочынам лясных дарог.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 1. — 160 с. — 2 350 экз.