Выток
пачатак ракі
Выто́к ракі́ — месца, ад якога назіраецца пастаяннае цячэнне вады ў рэчышчы вадацёку. Вытокам ракі могуць быць крыніца, балота, возера, ледавік; для рэк, што выцякаюць з возера, — месца перасячэння берагавой лініі вадаёма з рэчышчам вадацёку. Нярэдка вытокам ракі лічыцца месца, дзе зліваюцца 2 ракі з рознымі назвамі, або галоўнай лічыцца больш мнагаводная ці тая, выток якой найбольш аддалены ад вусця ракі. У шэрагу выпадкаў тэрыторыя вакол вытока ракі абвяшчаецца ахоўнай.

Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Выток на Вікісховішчы |