Балота — участак сушы, які характарызуецца залішнім увільгатненнем сцёкавымі або праточнымі водамі, але не мае суцэльнага люстра вады на паверхні. Для балота характэрна адкладанне на паверхні глебы няпоўнасцю раскладзенага арганічнага рэчыва, якое ператвараецца затым у торф. Пласт торфу на балотах не меней 30 см, калі менш, то гэта забалочаныя землі.

Балота на поўначы Германіі
Балота ў еўрапейскай частцы Расіі

Балоты ўзнікаюць двума асноўнымі спосабамі: у выніку забалочвання глебы або пры зарастанні вадаёмаў. Абавязковай умовай утварэння балот з’яўляецца пастаянная залішняя вільготнасць. Гэтаму спрыяе наяўнасць нізін, куды сцякаюць воды з атмасферных ападкаў і грунтавыя воды; на раўнінных тэрыторыях адсутнасць сцёку таксама вядзе да застою вады і ўтварэння балота. Чыннікам застою вады блізу паверхні могуць быць уласцівасці глебы і падсцілаючых яе парод: шчыльныя, непранікальныя для вады субстраты (гліны), водатрывалыя пласты вапнякоў і да т. п. Нарэшце, вялікую ролю ва ўтварэнні балот іграе клімат: у краінах дзе выпадае шмат ападкаў, а выпарэнне ідзе павольна, заболочанасць развітая мацней.

Класіфікацыя балот:

  • нізінныя — размешчаны ў нізкіх месцах;
  • верхавыя — знаходзяцца на водападзелах, на водатрывалых пародах;
  • пераходныя.