Біялагічны заказнік

Біялагічныя заказнікі — тэрыторыі, вылучаныя з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных, a таксама рэдкіх і тых, што знікаюць, відаў раслін і жывёл.

У біялагічных заказніках вызначаны спецыяльны рэжым прыродакарыстання, які забяспечвае ахову асобных відаў, груп ці згуртаванняў раслін і жывёл з мэтай захавання генафонду, стварэння аптымальных умоў іх існавання або рацыянальнага выкарыстання пэўных раслінных і жывёльных рэсурсаў. Адметныя біялагічныя аб’екты ахоўваюцца і ў іншых заказніках (гідралагічных, ландшафтных і інш.).

Літаратура

правіць