Юхнаўскі заказнік

біялягічны заказнік Беларусі

Ю́хнаўскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Заснаваны ў 2001 у мэтах аховы ў натуральным стане каштоўных лясных фармацый з комплексам рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 221 га. Рэльеф сярэднеўзгарысты з хваёвымі лясамі на дзярнова-слабападзолістых глебах, ёсць марэнныя ўзгоркі з бярозавымі лясамі.

Юхнаўскі
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьМінскі раён, Мінская вобласць
Плошча 221 га
Дата заснавання 2001
physical
Юхнаўскі
Юхнаўскі
physical
Юхнаўскі
Юхнаўскі

У флоры 315 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у т.л. 6 відаў ахоўных: купальнік чорны, пылкагалоўнік даўгалісты, баранец звычайны, лілея кучаравая, чына горная, пярэсна еўрапейская. У фаўне 5 відаў амфібій, 5 — рэптылій, 78 — птушак (у т.л. каршачок і касманогі сыч), 14 — млекакормячых (у т.л. казуля, дзік, лясны тхор, янотападобны сабака, лясная куніца, гарнастай і інш.).

Літаратура

правіць