Сокал-каршачок
Со́кал-каршачо́к[1], каршачок[1] (Falco subbuteo; нар. назвы: аралок, карагольчык, кабец[1]) — невялікая драпежная птушка сямейства Сакаліныя (Falconidae).
Сокал-каршачок | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
Апісанне
правіцьДаўжыня да 36 см, маса да 280 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне на спіне буравата-чорнае з шызым адценнем. Грудзі і брушка светла-вохрыстае з буйнымі цёмнымі стракацінамі. Падхвосе і галёнкі рыжыя. Кольцы вакол вачэй і ногі жоўтага колеру.
Арэал і біялогія
правіцьЖыве на шырокай тэрыторыі Еўразіі і ў Паўночнай Афрыцы (акрамя тундраў і пустынь[1]). Насяляе лясы і лесастэпы. Аддае перавагу светлым лясам у спалучэнні з адкрытымі ландшафтамі. Гняздуецца на высокіх дрэвах. На большай частцы арэала пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы і трапічнай Азіі. Сілкуецца насякомымі і дробнымі птушкамі, якіх ловіць на ляту. Адкладвае да 4, зрэдку да 6 яек[1].
На тэрыторыі Беларусі малалікі, пералётны від, занесены ў Чырвоную кнігу.
Зноскі
Літаратура
правіць- Самусенка Э. Р. Сокал-каршачок, каршачок // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).