Асаблівасці будовыПравіць
Для ўсіх хордавых характэрны шэраг агульных рыс, якія адрозніваюць іх ад іншых жывёл:
- Наяўнасць хорды — унутранага шкілета ў выглядзе храстковападобнага стрыжня, размешчанага ўздоўж спіннога боку цела жывёлы. Хорда — гэта апора, якая забяспечвае падтрыманне формы цела, яна мае эктадэрмальнае паходжанне і ўяўляе сабою пругкі стрыжань, абкружаны абалонкай са злучальнай тканкі. На стадыі зародка яна ёсць ва ўсіх хордавых жывёл. Толькі ў нямногіх хорда захоўваецца і ў дарослым стане. У большасці ж яна па меры росту і развіцця зародка паступова замяшчаецца больш трывалым касцявым пазваночнікам. Менавіта дзякуючы наяўнасці трывалага ўнутранага шкілета памеры і маса цела хордавых самыя вялікія сярод усіх існуючых жывёл.
- Цэнтральная нервовая сістэма прадстаўлена нервовай трубкай, поласць якой запоўнена спіннамазгавой вадкасцю. У хрыбтовых жывёл яна ўтварае два аддзелы: галаўны і спінны мозг, на стадыі зародка яе пярэдні аддзел расшыраецца і пераўтвараецца ў галаўны мозг.
- Стрававальная сістэма размяшчаецца пад хордай. Яе пярэдні аддзел — глотка — пранізаны парнымі адтулінамі — жабравымі шчылінамі. У пярвічнаводных хордавых яны захоўваюцца на працягу ўсяго жыцця, а у наземных — толькі на ранніх стадыях развіцця.
- Крывяносная сістэма замкнутая. Сэрца размяшчаецца на брушным баку цела, пад хордай і стрававальнай трубкай.
- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6
- Аллен Р. Д. Наука о жизни: Пособие для учителей / Пер. с англ. и предисл. Е. С. Платонова. — М.: Просвещение, 1981.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986.
- Константинов В. М. Зоология позвоночных: учеб. для студ. высш. учеб. заведений / В. М. Константинов, С. П. Шаталова. — М.: Гуманитар. изд. центр ВЛАДОС, 2004.
- Наумов Н. П., Карташев Н. Н. Зоология позвоночных. — Ч. 1. — Низшие хордовые, бесчелюстные, рыбы, земноводные: Учебник для биолог. спец. ун-тов. — М.: Высш. школа, 1979.