Асцыдыі (Ascidiacea) — клас хордовых жывёл падтыпу абалоннікаў.

Асцыдыі

Ciona intestinalis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ascidiacea Nielsen, 1995

Падкласы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  158854
NCBI  7713
EOL  1486
FW  91601

Апісанне

правіць

Мешкападобнае цела асцыдый ніжнім канцом прымацавана да дна, на верхнім канцы знаходзяцца ротавы і клаакальны сіфоны. Цела ўкрыта тунікай — тоўстай абалонкай, якая выдзяляецца скурным эпітэліем і ўтрымоўвае жывёльную клятчатку (туніцын). Унутраны шкілет адсутнічае. Глотка адчыняецца жабернымі шчылінамі ў каляжаберныя поласці, злучаныя з клаакай.

Каля 2000 відаў. Шырока распаўсюджаны ў морах усяго зямнога шара. Кормцца адфільтраванымі дробнымі арганізмамі і дэтрытам.

Гермафрадыты. Нараўне з палавым размнажэннем ім уласціва пачкаванне, што нярэдка прыводзіць да ўтварэння калоній.

Адрозніваюць простыя, або адзінкавыя, асцыдыі (монасцыдыі) і складаныя, або каланіяльныя, асцыдыі (сінасцыдыі). У развіцці асцыдый маецца стадыя свабоднаплаваючай хвастатай лічынкі, якая мае хорду, што адсутнічае ў дарослых асцыдый. Гэтыя асаблівасці будовы лічынкі далі магчымасць А. А. Кавалеўскаму (1865) устанавіць прыналежнасць асцыдый да хордовых.

Літаратура

правіць