Апендыкулярыі (Appendicularia) — клас маленькіх марскіх жывёл, якія належаць да абалоннікаў.

Апендыкулярыі

Oikopleura dioica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Appendicularia Fol, 1874

Сінонімы
Larvacea
Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  159664
NCBI  30302
EOL  1489

Каля 100 відаў. Жывуць ва ўсіх морах і акіянах у паверхневых слаях вады. Авальнае, празрыстае цела мае доўгі хвост. Цела даўжынёй 0,3 мм — 2,5 см, з тулава і хваста, свеціцца. Маюць хорду, спінны нервовы цяж і мускульныя клеткі, сэрца. Знаходзяцца ў студзяністым празрыстым «доміку», які могуць скідваць. Рухамі хваста праганяюць ваду праз фільтрацыйны апарат. У глотцы пара шчэлепных адтулін (стыгмы).

Жывяцца мікраарганізмамі, у асноўным планктонам.

Гермафрадыты. Размнажэнне палавое. Яйцы трапляюць у ваду пасля разрыву сценкі цела, і апендыкулярыі гінуць.

Літаратура правіць