Пазваночныя
Пазваночныя, чарапныя, хрыбетныя (Vertebrata) — падтып хордавых жывёл. Дамінуючая (разам з насякомымі) на Зямлі і ў паветры група жывёл.
Пазваночныя | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Інфратыпы | |||||||||||||||
|
Самая шматлікая і найбольш высокаарганізаваная група хордавых. Сярод іх няма відаў, якія вядуць прымацаваны спосаб жыцця. Яны перамяшчаюцца, актыўна адшукваюць і захопліваюць ежу, знаходзяць для размнажэння асоб іншага полу, ратуюцца ад ворагаў.
Апісанне
правіцьЦела двухбакова-сіметрычнае. У большасці дарослых жывёл хорда замяшчаецца больш трывалым унутраным шкілетам — касцявым пазваночнікам (адсюль назва). Скура шчыльная, складаецца з верхняга (эпідэрмісу) і ніжняга (корыуму) слаёў. Эпідэрміс шматслойны, мае залозы або арагавелы, пакрыты лускавінамі, пёрамі, валасамі.
Развіваецца чэрап, які ахоўвае галаўны мозг. Высокаразвітая нервовая сістэма трубчастай будовы складаецца з спіннога і галаўнога мозга, які падзелены на 5 аддзелаў (пярэдні, прамежкавы, сярэдні, прадаўгаваты, мазжачок) і змешчаны ў чарапной каробцы.
Пазваночным уласціва развіццё цэнтральнай нервовай сістэмы — галаўнога і спіннога мозга — і ўдасканаленне органаў пачуццяў, што вядзе да ўскладнення паводзін. Жывёлы здольны ўтвараць часовыя і пастаянныя групоўкі асобін (сем’і, статкі, чароды, каланіяльныя пасяленні), што павышае іх ахаванасць ад ворагаў і зніжае гібель ад неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя. Усе гэтыя прыстасаванні спрыяюць шырокаму рассяленню пазваночных жывёл на планеце.
Жывёлы маюць дзве пары канечнасцей і паясы — плечавы і тазавы, да якіх канечнасці прымацоўваюцца. Ежа адшукваецца пазваночнымі жывёламі актыўна, схопліваецца сківіцамі, часта дадаткова здрабняецца, што аблягчае і паскарае страваванне.
Крывяносная сістэма замкнёная (ёсць артэрыі, вены, капіляры); сэрца двух-. трох-, чатырохкамернае, утвараецца з брушнога сасуда. Дыханые жабернае ў водных форм і лёгачнае ў наземных. Органы выдзплення — тулаўныя почкі ў анамній або тазавыя у амніёт. Добра развіты органы пачуццяў: зроку, слыху, нюху і інш.
Пазваночныя раздзельнаполыя. Размнажаюцца адкладваннем яец або жыванараджэннем. Вышэйшым формам характэрны клопат аб патомстве.
Пашырэнне
правіцьПадтып аб’ядноўвае каля 41 тыс. сучасных відаў жывёл, якія засялілі ўсе жыццёвыя асяроддзі: акіяны, моры, азёры, рэкі, сажалкі, паверхню сушы, глебу кантынентаў і астравоў, а таксама паветраную прастору.
Пазваночныя ўключаюць вялікую колькасць прыстасавальных тыпаў і жыццёвых форм, маюць высокае агульнае развіццё і складапую будову, іспуюць у розных умовах — ад дна і тоўшчы водаў акіяна да высакагор’яў і пустынь. Адрозніваюць бяссківічных (кругларотых) ад астатніх — сківічнаротых; анамній (кругларотыя, рыбы, земнаводныя), якія не маюць складаных зародкавых абалонак, — ад амніёт (паўзуны, птушкі, млекакормячыя); рыб — ад чатырохногіх.
Паходжанне і эвалюцыя
правіцьПазваночныя — самая маладая і прагрэсіўная група другаснаротых жывёл, склад якой сфарміраваўся да пачатку антрапагенавага перыяду ў кайназоі. Найстаражытнейшыя віды вядомы з ардовіку. Продкамі іх лічаць першасных бесчарапных, якія існавалі ў праточных прэсных вадаёмах.
Класіфікацыя
правіць- Надклас Бяссківічныя (Agnatha}
- Клас Кругларотыя (Cyclostomata)
- † Клас Канадонты (Conodontophora)
- Надклас Рыбы (Pisces)
- † Клас Плакадэрмы (Placodermi)
- Клас Храстковыя рыбы (Chondrichthyes)
- † Клас Акантоды (Acanthodei)
- Клас Касцявыя рыбы (Osteichthyes)
- Надклас Чатырохногія (Tetrapoda)
- Клас Земнаводныя (Amphibia)
- Клас Паўзуны (Reptilia)
- Клас Птушкі (Aves)
- Клас Млекакормячыя (Mammalia)
Літаратура
правіць- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6
- Долбін М. Пазваночныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.