Кругларотыя, мешкашчэлепныя (Cyclostomata) — рыбападобныя жывёлы тыпу хордавых. У сучаснай навуцы звычайна разглядаюцца як парафілетычная група.

Кругларотыя

Міногi
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cyclostomata Busk, 1852

Атрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  155603
NCBI  97265
EOL  2147
FW  389304

Выдзяляюцца 2 класы (ці падкласы): міногі і міксіны. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх і прэсных водах.

Даўжыня да 1 м, маса да 3 кг. Тулава чэрвепадобнае. Шкілет храстковы, сківіцы адсутнічаюць. Рот у выглядзе круглай прысмоктвальнай адтуліны (адсюль назва). У скуры (лускі няма) многа слізевыдзяляльных залоз.

Паўпаразіты і паразіты водных жывёл. Кормяцца доннымі беспазваночнымі, нападаюць на аслабелых рыб, малюскаў і інш.

Аб'екты промыслу.

Літаратура правіць