Канадонты (Conodonta) — клас вымерлых бяссківічных хордавых жывёл. Вядомы па разрозненых шкілетных рэштках.

 Канадонты

Элементы канадонтаў
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Conodonta Eichenberg, 1930

Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  42349189
FW  33816

Вядомыя ў адкладах кембрыю — трыясу, верхняга мелу Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі. Памер рэшткаў ад долей міліметра да З мм, зубападобныя, грабеньчатая, лістападобныя, матавыя або празрыстыя, ад бурштынавага да цёмна-карычневага колеру. Выяўлены адбіткі мяккага це­ла чэрвепадобнай фор­мы даўжынёй да 40 см. Па рэштках вызначаюць узрост асадкавых адкладаў.

Вылучаюць групы канадонтавых элементаў: простых (конусападобныя), складаных (у выглядзе сагнутых стрыжняў) і плоскіх (нізкія з шырокай плоскай асновай). У сукупнасці гэтыя эле­мен­ты ўтваралі т. зв. канадонтавы апа­рат, які знаходзіўся ў пярэд­няй час­тцы це­ла канадонтаў і выкарыстоўваўся для за­хопу або здрабнення ежы.

Канадонты, як мяркуецца, свабод­на пе­рамяшчаліся ў тоўшчы вады і бы­лі драпежнікамі.

Літаратура

правіць