Дэвонскі перыяд

Дэвон (дэвонскі перыяд, дэвонская сістэма) - геалагічны перыяд, на палеозоі. Пачаўся каля 416 млн., скончыўся 360 млн. гадоў таму. Працягласць дэвона - 56 млн. гадоў. Гэты перыяд багаты на біятычныя падзеі. Жыццё вірліва развівалася і асвойвала новыя экалагічныя нішы.

Дэваншыр, або Дэвон - графства ў паўднёва-заходняй Англіі, на тэрыторыі якога распаўсюджаны геалагічныя пароды гэтага перыяду. Хоць скальныя асновы, якія вызначаюць пачатак дэвонскага перыяду, даволі выразныя, дакладная іх датыроўка неадназначная. У адпаведнасці з International Commission on Stratigraphy (Ogg, 2004), Дэвон доўжыўся з канца сілура (416,0 ± 2,8 млн. гадоў назад) да пачатку карбону (359,2 ± 2,5 млн. гадоў назад).

Палеазойская эра (570—250 млн. гадоў назад)
Кембрый (570—500) Ардовік (500—440) Сілур (440—410) Дэвон (410—360) Карбон (360—285) Перм (285—250)