Архей (стар.-грэч.: ἀρχαῖος — старажытны) — самая старажытная геалагічная эпоха ў гісторыі Зямлі. Разглядаецца як адзін з чатырох галоўных эонаў, які ахопліваў перыяд ад 4,0 да 2,5 млрд гадоў таму і папярэднічаў пратэразою[1]. Таксама разам з пратэразоем уключаецца ў дакембрый. Вызначаецца і як асобная архейская эра і група[2].

У гэты час на Зямлі яшчэ не было кіслароднай атмасферы, але з'явіліся першыя анаэробныя бактэрыі, якія сфармавалі шматлікія цяпер існыя адклады карысных выкапняў: серы, графіту, жалеза і нікеля.

Тэрмін «архей» прапанаваны ў 1872 годзе амерыканскім геолагам Дж. Дана.

Перыядызацыя

правіць

Архей падзелены на чатыры эры (ад найбольш позняй да найбольш ранняй):

Арганічны свет

правіць

У адкладах архейскай групы верагодныя выкапнёвыя рэшткі раслін адсутнічаюць. Сустракаюцца толькі пароды, якія могуць мець бактэрыяльнае альбо водарасцевае паходжанне.

Вылучэнне мізэрных палеанталагічных знаходак у архейскіх адкладах з дапамогай электроннага мікраскопа дазволіла выявіць, што разам з водарасцямі, бактэрыямі і грыбамі, якія панавалі ў архейскіх морах, існавалі і прасцейшыя жывёлы. Вядома, што жывёлы не прыстасаваны да аўтатрофнага харчавання, таму жывёльны свет мог паявіцца толькі пасля ўзнікнення раслінных арганізмаў. Хаця гісторыя развіцця жывёл пачынаецца некалькі пазней, чым гісторыя развіцця раслін, эвалюцыя арганічнага свету на працягу архейскай эры ўжо азнаменавалася адасабленнем царства раслін і царства жывёл.

Зноскі

  1. Міжнародная стратыграфічная шкала (версія за 2017 год) на сайце Міжнароднай камісіі па стратыграфіі
  2. Архей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура

правіць
  • Гістарычная геалогія: вучэбны дапаможнік / В. М. Несцяровіч, Г. І. Літвінюк, Дз. А. Пацыкайлік — Мн.: БДПУ, 2003. — 74 с. ISBN 985-435-584-5

Спасылкі

правіць