Юрскі перыяд

Юрскі геалагічны перыяд, Юра, Юрская сістэма — сярэдні перыяд мезазоя, які пачаўся 185 млн гадоў назад, працягваўся 53 млн гадоў.

Упершыню адклады дадзенага перыяду былі апісаны ў Юры (горы ў Швейцарыі і Францыі), адсюль і пайшла назва перыяду. Адклады таго часу даволі разнастайныя: вапнякі, абломкавыя пароды, сланцы, магматычныя пароды, гліны, пяскі, кангламераты, якія сфармаваліся ў разнастайных умовах. Падзяляецца на 3 аддзелы (эпохі) і 11 ярусаў.

У юры ўзмацняюцца тэктанічныя рухі, асабліва на перыферыі Ціхага акіяна, фарміруюцца ўпадзіны Атлантычнага і Індыйскага акіянаў, значна праяўляецца наземны вулканізм (Усходняя Афрыка, Паўднёвая Амерыка). З адкладамі юрскай групы звязаны радовішчы вуглёў і нафты, каменнай і калійных солей, жалезных руд, фасфарытаў, у Беларусі — вапнякоў, вапняковых глін, мергеляў, бурых вуглёў і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-085-8