Паўднёвая Амерыка
Паўднё́вая Аме́рыка (ісп.: América del Sur, Sudamérica, Suramérica, парт.: América do Sul, англ.: South America, нідэрл.: Zuid-Amerika, фр.: Amérique du Sud, гуар.: Ñembyamérika, кечуа: Urin Awya Yala, Urin Amerika) — кантынент, большая частка якога размешчана ў паўднёвым паўшар'і паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі, з поўдня абмываецца водамі Паўднёвага акіяна. Звязана з Паўночнай Амерыкай Панамскім перашыйкам. Уздоўж заходняй мяжы кантынента прасціраецца горная сістэма Анды. Землі на ўсход ад Андаў занятыя ў асноўным трапічнымі лясамі, вялікім басейнам ракі Амазонкі.
Паўднёвая Амерыка | |
---|---|
Тэрыторыя | 17 840 000 км² |
Насельніцтва | 387 489 196 (2011) чал. |
Шчыльнасць | 21,4 чал./км² |
Этнахаронім | паўднёваамерыканец, амерыканец |
Уключае | 12 дзяржаў |
Залежныя дзяржавы | 3 |
Мовы | мовы, якія выкарыстоўваюць у Паўднёвай Амерыцы |
Часавыя паясы | UTC-2 да UTC-5 |
Найбуйнейшыя гарады | Сан-Паўлу Буэнас-Айрэс Рыа-дэ-Жанэйра Багата Ліма Сант’яга Каракас Медэльін Белу-Арызонці Калі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У склад Паўднёвай Амерыкі таксама ўваходзяць розныя астравы, большасць з якіх прыналежыць краінам кантынента. Астравы ў басейне Карыбскага мора садносяцца да Паўночнай Амерыцы. Краіны Паўднёвай Амерыкі, якія мяжуюць з Карыбскім морам — улучаючы Калумбію, Венесуэлу, Гаяну, Сурынам, Французскую Гвіяну і Панаму — вядомыя як Карыбская Паўднёвая Амерыка.
Паўднёвая Амерыка займае сярод кантынентаў чацвёртае месца паводле плошчы (17,8 млн. км²) і пятае месца паводле колькасці насельніцтва (370 млн. чал., 2005).
Паходжанне назвы
правіцьСлова «Амерыка» ў назве гэтага кантынента ўпершыню ўжыў Марцін Вальдземюлер, нанясучы на сваю карту лацінскі варыянт імя Амерыга Веспучы, які, у сваю чаргу, упершыню выказаў здагадку, што адкрытыя Хрыстафорам Калумбам землі не маюць адносін да Індыі, а з'яўляюцца Новыс Светам, перш еўрапейцам невядомым.
Гісторыя
правіцьГісторыю кантынента можна ўмоўна падзяліць на тры этапы. Першы — гэта перыяд станаўлення, росквіту і заняпаду аўтахтонных цывілізацый (інкі і інш.). Другі — гэта эпоха еўрапейскай заваёвы (Канкіста) і каланіялізму 1500—1800 гг., калі большая частка кантынента знаходзілася ў залежнасці ад дзвюх еўрапейскіх краін (Іспанія і Партугалія). Нягледзячы на адносна невялікую працягласць, менавіта ў гэты перыяд склаліся мовы і культуры, эканомікі, а таксама зародкі дзяржаўнасці большасці сучасных лацінаамерыканскіх дзяржаў. Перыяд пасля атрымання незалежнасці мала чым адрозніваўся ад каланіяльнага ў эканоміка-сацыяльным плане. Больш таго, ён пагоршыўся палітычнай нестабільнасцю большасці краін рэгіёна, а таксама сталай інтэрвенцыяй з боку ЗША, эканоміка-сацыяльныя каштоўнасці якіх у большасці сваім чужыя жыхарам Паўднёвай Амерыкі. Гісторыю краін Гвіянскага ўзбярэжжа варта разглядаць асобна. Гаяна, Сурынам і, у меншай ступені, Французская Гвіяна, заўважна адрозніваюцца ад большасці іспана- і партугаламоўных краін кантынента.
Дакласічны перыяд
правіцьІснуюць дзве версіі пра магчымае засяленне тэрыторый Паўднёвай Амерыкі чалавекам. Паводле першай, засяленне адбывалася з Азіі, з тэрыторыі сучаснай Расіі, праз Берынгаў праліў і Паўночную Амерыку, аднак не ўсе існыя археалагічныя знаходкі ўкладаюцца ў дадзеную тэорыю, у сувязі з чым высоўваецца тэорыя пра магчымасць існавання «дасібірскіх» паўднёваамерыканскіх першабытнікаў.
Першыя сельскагаспадарчыя доследы чалавека ў Паўднёвай Амерыцы датуюцца 6500 г. да н.э., калі ў Амазоніі пачалі культываваць бананы, бульба і востры чырвоны перац[1].
Адкрыццё Паўднёвай Амерыкі
правіцьІмкнучыся адкрыць марскі шлях у Індыю, Хрыстафор Калумб перасек у 1492 годзе Атлантычны акіян і адкрыў Вялікія Антыльскія астравы. За першай экспедыцыяй рушыла ўслед другая, потым трэцяя. Маршрут сваёй трэцяй экспедыцыі праклаў значна паўднёвей ужо вядомых яму земляў і адкрыў востраў Трынідад, правядучы карабель паміж выспай і невядомым берагам. Іспанцаў здзівіла, што вада ўздоўж яго была амаль прэснай. Адмірал запісаў у дзённіку: «… такая магутная рака магла існаваць толькі на мацерыку, і на поўдні ёсць яшчэ мацярык».
Іспанскія экспедыцыі XV—XVI
правіцьУслед за Калумбам у Паўднёвую Амерыку на пошукі новых земляў і новых багаццяў — золата і каштоўнасцей — адправіліся шматлікія іспанскія экспедыцыі.
Экспедыцыя Франсіска Арэльяны
правіцьПад канец снежня 1541 года флатылія Франсіска Арэльяны, якая складалася з брыганціны і чатырох каноэ, пачала спуск да акіяна па рацэ Напо. Больш за праз месяц плавання яны трапілі ў раку «шырокую, як мора», то бок у Амазонку. Па дарозе на ўсход іспанцы сустракалі індзейскія вёскі, бачылі шматлікія прытокі. Велізарны левы прыток, воды якога былі «чорнымі, як чарніла», яны назвала Рыа-Негру — «чорная рака». Толькі ў жніўні 1542 года яны дайшлі да ўтокі ракі.
Геаграфічныя даследаванні
правіцьУ вывучэнні прыроды мацерыка веліка роля нямецкага прыродазнаўца і географа Аляксандра Гумбальта, які падарожнічаў па Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы ў 1799—1804 гадах[2]. Глыбейшае вывучэнне асобных тэрыторый мацерыка пачалося ў XIX стагоддзі. У 1821—1828 гадах руская экспедыцыя пад кіраўніцтвам Рыгора Іванавіча Лангсдорфа даследавала ўнутраныя раёны Бразіліі. Каштоўныя звесткі пра геалагічны будынак, клімат, расліны і жывёл Амазонскай нізіны сабраў англійскі вандроўнік Генры Бейтс падчас экспедыцыі 1848—1859 гадоў.
Крайнія пункты
правіць- Паўночная — мыс Гальінас 12°27′ пн. ш. 71°39′ з. д.HGЯO
- Паўднёвая (мацярыковая) — мыс Фроўард 53°54′ пд. ш. 71°18′ з. д.HGЯO
- Паўднёвая (астраўная) — Дыега-Рамірэс 56°30′ пд. ш. 68°43′ з. д.HGЯO
- Заходняя — мыс Парыньяс 4°40′ пд. ш. 81°20′ з. д.HGЯO
- Усходняя — мыс Кабу-Бранку 7°10′ пд. ш. 34°47′ з. д.HGЯO
Рэльеф
правіцьСярэдняя вышыня Паўднёвай Амерыкі над узроўнем мора 580 м. На захадзе размешчана горная сістэма Андаў вышынёй да 6960 м (г. Аканкагуа), якая складаецца з горных ланцугоў і высокіх плато паміж імі. На ўсходзе знаходзяцца Бразільскае нагор’е і Гвіянскае нагор’е. Паміж Андамі і пласкагор'ямі раскінуліся Амазонская нізіна, раўніны і нізіны Гран-Чака, Лаплацкая нізіна і нізіна Арынока; паверхня іх раўнінная, рачныя даліны ўрэзаны слаба. На поўдні мацерыка размяшчаецца плато Патагоніі.
Геалагічная будова
правіцьУ тэктанічных адносінах вылучаюцца 2 асноўныя структуры: геасінклінальная на захадзе, платформавая на ўсходзе. Фарміраванне Андаў пачалося ў познім палеазоі — мезазоі. Гораўтварэнне не закончылася (бываюць землетрасенні і вулканічныя вывяржэнні). На ўсходзе платформавыя структуры: Паўднёва-Амерыканская і Патагонская платформы. Старажытны архейскі фундамент выходзіць на паверхню ў Гвіянскім, Заходне-Бразільскім і Усходне-Бразільскім шчытах. За межамі шчытоў тэрыторыі платформ перакрыты пераважна кантынентальнымі адкладамі. Паміж платформавай і геасінклінальнай абласцямі — тэктанічныя ўпадзіны Арынока, Гран-Чака, Ла-Плата; паміж Андамі, Гвіянскім і Заходне-Бразільскім шчытамі — Амазонская ўпадзіна. Упадзіны запоўнены марскімі адкладамі і прадуктамі разбурэння гор.
Платформы пачалі фарміравацца ў дакембрыі, у кембрыі злучыліся ў адзін масіў. У трыясе ў басейне р. Парана ўтварыліся разломы і адбыліся вывяржэнні базальтавых лаў.
Горны захад
правіцьПустыня Атакама
правіцьЭль-Ніньё
правіцьРаўнінны ўсход
правіцьНізінныя раўніны — Арынокская, Амазонская і Ла-Плата — займаюць на мацерыку значныя прасторы. Амаль плоская паверхня гэтых раўнін спрыяльная для адукацыі буйных рачных сістэм Амазонкі, Арынока і Параны з шырокімі і глыбокімі рачнымі далінамі. Большую плошчу мацерыка займаюць Гвіянскае і Бразільскае пласкагор'і. Часта яны складаюцца з некалькіх плато.
Геалогія
правіцьПасля распаду праконтинента Пангея тэрыторыя Паўднёвай Амерыкі ў мелавым перыядзе была з'яднана з Афрыкай, Аўстраліяй і Антарктыдай у складзе кантынента Гандвана. Пад канец мелавога перыяду Гандвана распалася, і да канца трацёвага перыяду Паўднёвая Амерыка была выспай. Тут існавала адменная фаўна, дзе дамінавалі нотаўнгуляты. Пасля ўватрэння перашыйку з Паўночнай Амерыкай прыток новай фаўны прывёў да амаль поўнага вымірання фаўны мясцовай.
Клімат
правіцьКлімат Паўднёвай Амерыкі абумоўлены размяшчэннем яе пераважна ў экватарыяльным і паўднёвым трапічным паясах. Характэрна вялікае і амаль раўнамернае (акрамя крайняга поўдня) паступленне сонечнага цяпла. Сезонныя кліматычныя адрозненні залежаць ад сонечнай радыяцыі, агульнай цыркуляцыі атмасферы, цэнтраў высокага ціску атмасферы. Пераважае экватарыяльная і мусонна-пасатная цыркуляцыя паветра з Атлантычнага акіяна. На захадзе Амазонскай нізіны вільготны экватарыяльны гарачы клімат без сухога перыяду, на ўсходзе Амазонскай нізіны — субэкватарыяльны, на поўдні — субтрапічны і ўмераны клімат. У паўночнай раўніннай частцы тэмпература паветра ўвесь год каля 20—28 °С. Ападкаў 2000—3000 мм за год у басейне рэк Арынока і Амазонка. У студзені на Бразільскім пласкагор'і 20—28 °С, у ліпені 12—25 °С, на Лаплацкай нізіне адпаведна 20—24 і 8—16 °С, у Патагоніі 12—23 і 3 °С. Ападкаў на Бразільскім пласкагор'і ад 500 мм на паўночным усходзе да 2000 мм у большай частцы і да 3000 мм на паўднёвым усходзе, на Лаплацкай нізіне ад 500 мм да 1000 мм, у Патагоніі каля 250 мм. Снегавая лінія ў гарах экватарыяльнай зоны на вышыні каля 5 тыс. м, на поўдні на вышыні каля 1000—1200 м. Максімум ападкаў — да 10000 мм у гарах на захадзе Калумбіі, да 7000 мм на поўдні Чылі; на ўзбярэжжах Перу і Паўночнага Чылі (у пустыні Атакама) менш за 100 мм за год.
Унутраныя воды
правіцьПаводле велічыні гадавога сцёку Паўднёвая Амерыка займае 2-е месца ў свеце — каля 20% сцёку рэк Зямлі (каля 7900 км³/год), паводле сярэдняга слоя сцёку (440 мм) на 1-м месцы ў свеце. Больш за 90% тэрыторыі мацерыка адносіцца да басейна Атлантычнага акіяна. Найбольшыя рэкі: Амазонка (самая мнагаводная і вялікая паводле плошчы басейна ў свеце), Арынока, Парана з Парагваем, Сан-Франсіску, Магдалена. Пераважае дажджавое жыўленне рэк, на поўдні Патагоніі снегавое, у Андах месцамі ледавіковае. У экватарыяльных раёнах летнія дажджавыя паводкі і памяншэнне расходаў зімой. Пастаянна паўнаводныя рэкі на захадзе Амазонскай нізіны і на поўдні Бразільскага нагор'я. Максімум сцёку рэк позняй вясной і летам у Патагоніі і Сярэднім Чылі. На поўначы Чылі ў пустыні Атакама сцёк толькі перыядамі. Буйныя азёры Маракайба (на поўначы), Тытыкака (на вышыні 3812 м) і інш. У Андах ледавікі (больш за 20 тыс. км²), найбольшыя на поўдні і на Вогненнай Зямлі.
Палітычны падзел
правіцьКраіны і тэрыторыі | Плошча (км²) | Насельніцтва (на 1 ліпеня 2008) |
Шчыльнасць насельніцтва (на км²) |
---|---|---|---|
Аргенціна | 2 766 890 | 40 677 348 | 14,3 |
Балівія | 1 098 580 | 8 857 870 | 8,1 |
Бразілія | 8 514 877 | 191 908 598 | 22,0 |
Венесуэла | 912 050 | 26 414 815 | 27,8 |
Гаяна | 214 970 | 770 794 | 3,6 |
Калумбія | 1 138 910 | 45 013 674 | 37,7 |
Парагвай | 406 750 | 6 347 884 | 15,6 |
Перу | 1 285 220 | 27 925 628 | 21,7 |
Сурынам | 163 270 | 438 144 | 2,7 |
Уругвай | 176 220 | 3 477 778 | 19,4 |
Фалклендскія астравы (спорныя паміж Вялікабрытаніей і Аргенцінай) | 12 173 | 2 967 | 0,24 |
Гвіяна (Францыя) | 91 000 | 209 000 | 2,1 |
Чылі | 756 950 | 16 454 143 | 21,1 |
Эквадор | 283 560 | 13 927 650 | 47,1 |
Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы астравы (Вялікабрытанія) | 3 093 | 20 | 0 |
Усяго | 17 824 513 | 382 426 293 | 21,5 |
Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы не маюць пастаяннага насельніцтва.
Выспы прыналежаць Вялікабрытаніі, адносяцца да заморскай самакіраванай тэрыторыі Фалклэндскіх астравоў.
Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы астравы лічацца часткай Антарктыкі.
Палітыка
правіцьНа палітычнай арэне пачало XXI стагоддзя ў Паўднёвай Амерыцы адзначана прыходам сіл левага кірунку, сацыялістычныя лідары абраны ў такіх краінах, як Чылі, Уругвай, Бразілія, Аргенціна, Эквадор, Балівія, Парагвай і Венесуэла. На фоне гэтага ў Паўднёвай Амерыцы паўсюдна заўважнае развіццё рынкавай эканомікі і міжнароднай супрацы, так, прыкладам, былі створаны арганізацыі МЕРКАСУР і Андская супольнасць, мэтай якіх з'яўляецца свабоднае перасоўванне грамадзянаў, эканамічнае развіццё, здыманне мытных пошлін і палітыка агульнай абароны.
З 2004 года існуе і развіваецца Саюз паўднёваамерыканскіх нацый, таксама вядомы як УНАСУР — арганізацыя, што аб'ядноўвае ў сябе амаль усе краіны Паўднёвай Амерыкі, ствараная па мадэлі Еўрасаюза. У рамках саюза створаны кансультацыйны Паўднёваамерыканскі савет абароны, плануецца стварэнне агульнага парламента[3], а таксама стварэнне адзінага рынку і ліквідацыя мытных тарыфаў паміж краінамі-ўдзельніцамі.
Дэмаграфія
правіцьЭтнічныя групы
правіцьНа этнічным узроўні насельніцтва Паўднёвай Амерыкі можна падзяліць на тры тыпы: індзейцы, белыя і негры. У такіх краінах, як Калумбія, Эквадор, Парагвай і Венесуэла ў дэмаграфічным плане пераважаюць метысы (нашчадкі шлюбаў іспанцаў і тубыльнага насельніцтва). Толькі ў дзвюх краінах (Перу і Балівіі) індзейцы ўтвараюць большасць. У Бразіліі, Калумбіі і Венесуэле жыве значны лік насельніцтва афрыканскага паходжання.
У такіх дзяржавах, як Аргенціна, Уругвай, Чылі і Бразілія большасць насельніцтва мае еўрапейскае паходжанне, з іх у першых дзвюх большасць насельніцтва — нашчадкі выхадцаў з Іспаніі і Італіі. На поўдні і паўднёвым усходзе Бразіліі жывуць нашчадкі партугальцаў, немцаў, італьянцаў і іспанцаў.
Чылі прыняла хвалю эміграцыі з Іспаніі, Германіі, Англіі, Францыі, Італіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Скандынавіі, Грэцыі і Харватыі на працягу XVIII і напачатку XX стагоддзяў. У гэтай краіне жыве, па розных дадзеных, ад 1 600 000 (10 % насельніцтвы) да 4 500 000 (27 %) выхадцаў з краіны баскаў. 1848 быў годам масавай іміграцыі немцаў (таксама аўстрыйцаў і швейцарцаў) і, часткова, французаў, галоўным чынам, у паўднёвыя раёны краіны, дагэтуль зусім незаселеныя, але багатыя прыродай і карыснымі выкапнямі. Гэта іміграцыя немцаў працягнулася пасля першай і другой сусветных войн такім чынам, што сёння каля 500 000 чылійцаў маюць нямецкае паходжанне. Апроч таго, каля 5 % насельніцтвы Чылі — нашчадкі выхадцаў імігрантаў-хрысціянаў з Сярэдняга Усходу (палестынцы, сірыйцы, ліванцы, армяне). Таксама каля 3 % насельніцтвы Чылі — генетычныя харваты. Нашчадкі грэкаў складаюць каля 100 000 чалавек, большасць з іх жыве ў Сант’яга і Антафагасце. Каля 5 % насельніцтва — французскага паходжання. Ад 600 000 да 800 000 — італьянскага.
У Бразілію немцы імігравалі, галоўным чынам, на працягу XIX і XX стагоддзяў у сувязі з палітыка-сацыяльнымі падзеямі на радзіме. Сёння каля 10 % бразільцаў (18 млн) маюць нямецкае паходжанне. Апроч таго, Бразілія — краіна Лацінскай Амерыкі, дзе жыве найвялікі лік этнічных украінцаў (1 млн).
Этнічныя меншасці ў Паўднёвай Амерыцы таксама прадстаўлены арабамі і японцамі ў Бразіліі, кітайцамі ў Перу і індыйцамі ў Гаяне.
Мовы
правіцьНайболей пашыранымі мовамі Паўднёвай Амерыкі з'яўляюцца партугальская і іспанская. На партугальскай мове размаўляе Бразілія, насельніцтва якой складае каля 50 % насельніцтва гэтага кантынента. Іспанская мова з'яўляецца афіцыйнай мовай большасці краін гэтага кантынента. Таксама ў Паўднёвай Амерыцы тлумачацца і на іншых мовах: у Сурынаме гавораць па-галандску, у Гаяне — па-англійску, а ў Французскай Гвіяне — адпаведна па-французску.
Нярэдка можна пачуць і тубыльныя мовы індзейцаў: кечуа (Эквадор, Балівія і Перу), гуарані (Парагвай і Балівія), Аймара (Балівія і Перу) і араўканская мова (поўдзень Чылі і Аргенціны). Усе яны (апроч апошняга) маюць афіцыйны статус у краінах свайго моўнага арэала.
Бо значную дзель насельніцтва Паўднёвай Амерыкі складаюць выхадцы з Еўропы, многія з іх дагэтуль захоўваюць сваю мову, найболей пашыранымі з іх з'яўляюцца італьянская і нямецкая мовы ў такіх краінах як Аргенціна, Бразілія, Уругвай, Венесуэла і Чылі.
Самымі папулярнымі вывучанымі замежнымі мовамі ў краінах Паўднёвай Амерыкі з'яўляюцца англійская, французская, нямецкая і італьянская.
Эканоміка
правіцьУ паслякрызісныя 2010—2011 гады эканоміка краін Лацінскай Амерыкі паказала сур'ёзныя тэмпы ўзросту, апераджальныя сярэднесусветныя: у 2010 годзе ўзрост склаў 6 %, а прагноз на 2011 год кажа пра 4,7 %[4]. З-за гістарычна высокай інфляцыі ушануй ва ўсіх краінах Паўднёвай Амерыкі, адсоткавыя стаўкі застаюцца высокімі, яны, зазвычай, удвая больш, чым у Злучаных Штатах. Прыкладам, адсоткавая стаўка каля 22 % у Венесуэле і 23 % у Сурынаме. Выняткам з'яўляецца Чылі, якая ўжыццяўляе эканамічную палітыку свабоднага рынку з усталяваннем ваеннай дыктатуры ў 1973 годзе і актыўна нарошчвае сацыяльныя выдаткі з моманту аднаўлення дэмакратычнага кіравання напачатку 1990-х. Гэта прывяло да эканамічнай стабільнасці і адсоткавых ставак на нізкім роўні.
Паўднёвая Амерыка належыць на экспарт тавараў і прыродныя рэсурсы. Бразілія (сёмая па велічыні эканоміка ў свеце і другая па велічыні ў Амерыцы) лідаруе ў агульным аб'ёме экспарту $ 137.8 млрд дол. ЗША , потым Чылі $ 58.12 млрд і Аргенціна з 46.46 млрд дол. ЗША[5].
Эканамічны разрыў паміж багатымі і беднымі ў большасці паўднёваамерыканскіх краін лічыцца большым, чым на большасці іншых кантынентаў. У Венесуэле, Парагваі, Балівіі і многіх іншых краінах Паўднёвай Амерыкі, самыя багатыя 20 % валодаюць больш 60 % багаццяў краіны, тым часам як найбольш бедныя 20 % валодаюць менш чым 5 %. Такі шырокі разрыў можна ўбачыць у многіх буйных паўднёва-амерыканскіх гарадах, дзе часовыя хаціны і трушчобы стаяць шэрагам з хмарачосамі і апартаментамі класа люкс.
Краіны | ВУП (намінальны) у 2009[6] | ВУП у 2009[7] | ВУП на душу насельніцтва ў 2009[7] | ІРЧП в 2007[8] | |
---|---|---|---|---|---|
Аргенціна | 326 474 | 572 860 | 14 413 | ▲ | 0,866 |
Балівія | 17 413 | 43 424 | 4 330 | ▲ | 0,729 |
Бразілія | 1 572 590 | 1 981 642 | 10 325 | ▲ | 0,813 |
Чылі | 169 573 | 243 044 | 14 510 | ▲ | 0,878 |
Калумбія | 269 654 | 400 300 | 8 215 | ▲ | 0,807 |
Эквадор | 52 572 | 106 993 | 7 685 | ▲ | 0,806 |
Фалклендскія астравы | ? | 75 | 25 000 | N/A | |
Гвіяна (Францыя) | [9] | 3 524N/A | [9] | 2 300 (nominal, 2007)N/A | |
Гаяна | 1 130 | 3 082 | 4 035 | ▲ | 0,729 |
Парагвай | 16 006 | 29 403 | 4 778 | ▲ | 0,761 |
Перу | 127 598 | 245 883 | 8 580 | ▲ | 0,806 |
Сурынам | 2 984 | 4 436 | 8 323 | ▲ | 0,769 |
Уругвай | 32 262 | 42 543 | 13 294 | ▲ | 0,865 |
Венесуэла | 319 443 | 335 200 | 12 785 | ▲ | 0,844 |
Турызм
правіцьТурызм робіцца ўсё важнейшай крыніцай прыбытку для многіх краін Паўднёвай Амерыкі[10][11]. Гістарычныя помнікі, архітэктурныя і прыродныя дзівы, размаіты асартымент прадуктаў сілкавання і культуры, маляўнічыя гарады, і ўзрушальныя ландшафты прыцягваюць мільёны турыстаў кожны год у Паўднёвую Амерыку. Некаторыя з найболей наведвальных месцаў у рэгіёне: Мачу-Пікчу, Рыа-дэ-Жанэйра, Салвадор, Натал, Буэнас-Айрэс, Сан-Паўлу, Куска, Картахена, трапічныя лясы Амазоніі, вадаспад Анхель, Галапагоскія астравы, востраў Маргарыта, возера Тытыкака і рэгіён Патагонія[12].
Культура
правіцьНа культуру паўднёваамерыканцаў зрабілі ўплыў гістарычныя сувязі з Еўропай, асабліва з Іспаніяй і Партугаліяй, а таксама — масавая культура са Злучаных Штатаў Амерыкі.
Крыніцы
правіць- ↑ История древней Центральной и Южной Америки Архівавана 13 ліпеня 2011.
- ↑ ЭНЦИКЛОПЕДИЯ КРУГОСВЕТ: Александр Гумбольдт
- ↑ Би-би-си | В мире | В Южной Америке появится региональный парламент
- ↑ BuenoLatina. Латинская Америка: Cepal прогнозирует рост экономики в 2011 году на 4,7 %(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2012. Праверана 4 жніўня 2016.
- ↑ CIA - The World Factbook - Rank Order - Exports(недаступная спасылка). Cia.gov (9 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2008. Праверана 18 красавіка 2009.
- ↑ Source
- ↑ а б Source Архівавана 24 красавіка 2013.
- ↑ Human Development Report 2009. Human development index trends: Table G . The United Nations. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 5 кастрычніка 2009.
- ↑ а б (фр.) INSEE-CEROM. Les comptes économiques de la Guyane en 2006 : premiers résultats(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2008. Праверана 14 студзеня 2008.
- ↑ Bigtravelweb . Bigtravelweb (13 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 18 красавіка 2009.
- ↑ Latin American tourism growth Архівавана 25 сакавіка 2009.
- ↑ Top attractions . Gosouthamerica.about.com (4 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 18 красавіка 2009.
Літаратура
правіць- Паўднёвая Амерыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіцьПаўднёвая Амерыка на Вікісховішчы |
- Паўднёвая Амерыка у DMOZ
- Сярэдні клас у Паўднёвай Амерыцы
- Скромницкий А., Талах В.. Энциклопедия доколумбовой Америки. Часть 1. Южная Америка. Том 2. Источники XVI-XVII веков по истории Южной Америки: Хроники. Документы. . www.kuprienko.info (А. Скромницкий) (11 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 11 сакавіка 2012.