Амазонская нізіна
Амазонская нізіна (парт.: bacia do rio Amazonas, ісп.: cuenca del Amazonas, Амазонія) — самая вялікая нізіна на Зямлі. Плошча звыш 5 млн км². Размешчана ў Паўднёвай Амерыцы. Распасціраецца ад Анд да Атлантычнага акіяна і паміж Гвіянскім і Бразільскі нагор’ямі, у басейне ракі Амазонка. Размешчана ў вобласці сінеклізы Паўднёва-Амерыканскай платформы, запоўненай пераважна палеазойскімі марскімі і меза- кайназойскімі кантынентальнымі адкладамі. Утварылася з прычыны дзейнасці ракі Амазонкі, у выніку назапашвання друзлых парод (працэс акумуляцыі). Пераважае гарачы (сярэднія месячныя тэмпературы 24—28 °C) і вільготны клімат (ападкаў 1500—3000 мм і больш у год).
Амазонская нізіна | |
---|---|
Каардынаты: 3° пд. ш. 62° з. д.HGЯO | |
Рэкі | Амазонка |
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |